Навіны
Бібліятэка за год: падсумоўваем вынікі!
За гэты год наша бібліятэка стала яшчэ больш жывой і актыўнай супольнасцю! Вось некалькі лічбаў, якімі мы можам ганарыцца:
Каля 280 зарэгістраваных чытачоў – нашая супольнасць расце! Кніжны каталог папоўніўся новымі выданнямі – 1090 кніг было ўнесена ў каталог за апошні год! Выдадзена чытачам сотні кніг – і хутка мы адзначым сапраўдную падзею: 1000-ю кнігу, якая знойдзе свайго часовага сябра! Дзякуем кожнаму, хто чытае, дзеліцца ўражаннямі і вяртаецца па новыя кніжныя навінкі ў нашую біблітэку!
Навіны
Жаночы клюб кліча ўдзельніц
Запрашаем на першую сустрэчу нашай мэнтарскай праграмы для жанчын - і яна адкрытая для ўсіх! З намі - цудоўная Юлія Міцкевіч, феміністка, грамадзянская актывістка і палітыкеса. Сузаснавальніца арганізацыі па адвакатаванні правоў жанчын і прасоўванні гендарнай роўнасці Фемгрупа Беларусь; генеральная мэнэджар арганізацыі нефармальнай адукацыі АБФ Беларусь; прадстаўніца па гендарнай палітыцы у АПК. За сваю дзейнасць у 2025 годзе атрымала міжнародную Жаночую прэмію імя Анны Кляйн ў Германіі.
Далучайцеся! Удзел бясплатны і без рэгістрацыі.
Навіны
Далучайцеся да беларускай школкі ў Вільні!
Беларуская школка – жывая і цёплая прастора для беларускіх сем’яў у Вільні. Мы працуем з 2021 года і ўжо сталі важнай часткай жыцця беларускай дыяспары. Нашы заняткі – гэта не толькі веды, але і радасць. Мы вучым праз гульні, творчасць і жывую камунікацыю. Тут дзеці і бацькі маюць магчымасць падтрымліваць сувязь, умацоўваць свае веды і культываваць беларускую ідэнтычнасць. Нашы заняткі праходзяць кожныя выходныя – у суботу і нядзелю. Мы выкарыстоўваем уласныя методыкі навучання, а сам працэс адбываецца ў лёгкай і нефармальнай атмасферы.
Навіны
Кожную сераду: гаворым па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам!
Калі вы хочаце: — адкінуць традыцыйныя беларускія моўныя комплексы; — загаварыць па-беларуску нязмушана й прыгожа; — сустрэць аднадумцаў і разам дзівіцца багацьцю беларускае мовы — вы мусіце запісаць у свой каляндар: штосераду з 18-й гадзіны
гаворым па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам На моўных сустрэчах успамінаем або набываем навыкі жывога маўленьня на ўсе патрэбныя ў жыцьці тэмы; спасьцігаем беларускія моўныя паролі: як нам распазнаць сваіх, а таксама як іншыя распазнаюць у нас беларусаў; запамінаем вострыя і трапныя выразы.
Навіны
Знаёмцеся - Чытальня!
Бібліятэка Віленскага Беларускага Музею імя І. Луцкевіча змяшчае больш за 3000 асобнікаў па-беларуску і пра Беларусь. У нас можна знайсці кнігу на любы густ: паэзыю ды прозу; сучасную ды старадаўнюю літаратуру; кнігі для дзяцей і для дарослых; навуковыя, замежныя, культурніцкія; дапаможнікі ды часопісы. Запрашаем віленчукоў чытаць! Мэтай бібліятэкі з’яўляецца падтрымка навуковай, адукацыйнай і іншых сфераў дзейнасці беларускай супольнасці ў Літве. Сёння гэта бадай што найбагацейшы з даступных шырокаму колу чытачоў беларускі кнігазбор у Вільні, таму, калі вы сумуеце па папяровай кнізе або маеце час і ахвоту пазнаёміцца з творамі літаратуры ды даследаваннямі з розных галінаў навукі - шчыра запрашаем!
Навіны
Клічам валантэраў!
Вітаем, шаноўнае спадарства. У нас цудоўныя навіны! Мы, каманда Віленскага беларускага музея Івана Луцкевіча, рады паведаміць, што ў нас з кожным годам з’яўляецца ўсё болей актыўнасцяў, мерапрыемстваў і магчымасцяў для беларусаў Вільні. З гэтай нагоды мы шукаем новыя супрацоўніцтвы, і калі вы хочаце далучыцца да нашай каманды ў якасці валантэра, разам рабіць мерапрыемствы і выставы, працаваць у архіве ці ў бібліятэцы ці рабіць свае асабістыя праекты- далучайцеся да нас праз гэтую форму!
Навіны
Гефкер: выстава пустой паперы з архіву ВБМ
У Віленскім Беларускім Музэі імя Івана Луцкевіча запрацавала новая выстава, дзе прадстаўленая чыстая папера з 1910-ых па 2010-ыя гады са збораў музэйнага архіву. На выставе выстаўлены матэрыялы з асабістых фондаў Зоі Коўш, Зоські Верас, Алега Аблажэя, Аляксея Анішчыка, Адольфа Клімовіча, Янкі Тулейкі, Надзеі ды Язэпа Шнаркевічаў, Сяржука Вітушкі, газеты Наша Ніва й калгасаў памежжа.
Куратарская каманда выставы - Паўліна Вітушчанка (канцэпцыя й тэксты), Ільля Магін (мантаж, дызайн, вёрстка, назва) і Андрэй Антонаў (матэрыялазнаўчы каментар, апісаньні) запрашаюць наведаць выставу цягам восеньскіх месяцаў, і таксама азнаёміцца з каталёгам выставы на старонцы музэю на archive.
Навіны
Запрашаем на канцэрт Рамана Арлова!
31 ліпеня, a 19 гадзіне Раман Арлоў сыграе канцэрт у двары Цэнтра беларускай супольнасці і культуры.
Раман – беларускi артыст, кампазiтар, адзiн з заснавальнікаў легендарных J:MORS. Дарэчы, аўтарства шмат якiх хiтоў J:MORS – напрыклад, суперхiт «Мае Сонца», належыць менавiта Раману. І, канешне, яны, прагучаць на канцэрце.
Таксама Раман выканае «Будзьма Беларусамi», «Станцыя» ды абсалютна новыя песнi, такiя як паланэз «Вяртанне».
Месца: Vilniaus 20, Vilnius Уваход: данат ад 10 еўра
Навіны
На ноч музэяў адкрыецца выстава ніколі раней не паказанай графікі Алега Аблажэя
Запрашаем вас на выставу раньняй графікі віленскага беларускага мастака Алега Аблажэя. На выставе, якая адчыніцца падчас ночы музэяў, можна будзе ўбачыць раней неэкспанаваныя працы, створаныя падчас вучобы на факультэце графікі Віленскай акадэміі мастацтваў в таксама творы канца 1980ых – пачатку 90-х гадоў. Алег Аблажэй (1954, Лезьнявічы - 2016, Вільня) - беларускі мастак, ілюстратар і эсэіст, вядомы сваім фанатам казачнымі сюжэтамі, майстэрствам і лёгкасьцю тушы ды акварэлі і рамантычнымі пэйзажамі алеем.
Навіны
Віленскі беларускі музэй запрашае на гэтыя выходныя наведаць выставу пра Чарнобыль, патанчыць і паўторна пагукаць вясну
У Віленскім беларускім музэі імя Івана Луцкевіча на гэтыя выходныя адбываецца некалькі імпрэзаў, якімі музэйшчыцы спадзяюцца выцягнуць віленчукоў з дому. У пятніцу, 26 красавіка а 18:00 адкрываецца выстава “Зона адчужэньня”, прысьвечаная ўгодкам Чарнобыльскай трагедыі. На выставе можна будзе ўбачыць працы беларускіх дзяцей, пацярпелых ад катастрофы, зробленыя ў 1990 годзе ды рэпартажныя здымкі легендарнага фаторгафа Ўладзіміра Сапагова з Чарнобыльскіх шляхоў 90-х.
“Размова пра Чарнобыль цяпер – гэта ня толькі практыкаваньні памяці, але таксама моцная мэтафара таго, што адбываецца з намі цяпер – нестрыманай сілы, якая раськідвае нас як ёй заўгодна, на якую мы ніяк ня можам паўплываць.