Навіны
Адрыцьцё выставы “Віленскі альбом” Уладзімера Парфянка
Запрашаем на адрыцьцё выставы “Віленскі альбом” Уладзімера Парфянка.
Уладзімер Парфянок (1958-2024) – фатограф, галерыст, куратар, пэдагог. Адна з самых прыметных асобаў беларускага фатаграфічнага жыцьця ад пачатку 1990-ых па нашы дні.
Фатаграфію Ўладзіміра Парфянка вылучае тонкае пачуцьцё кампазыцыі памножанае на разуменьне таго што ў кожным з канкрэтных выпадкаў зьяўляецца рашаючым момантам. Да яго рана прыйшло асэнсаваньне важнасьці фактару спантаннасьці ў рабоце фатографа і разуменьне, што розьніцу паміж добрым і выбітным здымкам робяць дэталі, дробязі якія немагчыма ані прадугледзець ані змадэляваць.
Навіны
Навагоднія елкі ў Віленскім беларускім дзіцячым прытулку ў 1921 годзе
Навагоднія елкі у прытулку Крыніца: успаміны Янкі Багдановіча “Беларускі прытулак у Вільні”. Мова ды артаграфія захаваная паводле рукапісу. Калі вам цікавыя разнастайныя традыцыі сьвяткаваньня Калядаў паміж віленскіх беларусаў, прыходзьце ў наш музэй - там цяпер адбываецца гэтаму прысьвечаная выстава “Засталося чаканьне Калядаў”! Сямейныя здымкі сьвяткаваньня Новага году з фотаархіву Янкі Багдановіча Кожны год у часы Калядных свят ладзілі для дзяцей прытулка елку. Арганізаваць такую елку было нялёгка, бо не было сродкаў.
Навіны
Запрашаем на выставу “Прыгажосць традыцыі”!
Запрашаем на выставу “Прыгажосць традыцыі”!
Гэта выстава беларускіх строяў і прыкрасаў, прымеркаваная да Дзядоў.
Вы зможаце пабачыць:
традыцыйныя беларускія строі і сучаснае этнаадзенне старадаўнія ручнікі і ручнікі сучасныя з вышыўкай самыя розныя паясы, торбачкі, хусткі, прыкрасы і многае другое У межах выставы вас чакае серыя лекцый і майстар-класаў. А закрыццё выставы адзначым разам – ушануем нашых продкаў на свяце Дзяды.
🗓️ Праграма выставы “Прыгажосць традыцыі”:
3.11, а 18:30.
Навіны
Выстава і пэрформанс Асі Бульбенка 'Пазнака'
Запрашаем вас падтрымаць вольную палітзьняволеную ў гадавіну яе затрыманьня. Ася Булыбенка трансфармуе свой вопыт праз жывапіс і пэрформанс, які адбудзецца ў аўторак, 17 кастрычніка — дзень, калі яе затрымалі. А выстава з працамі будзе працягвацца 10 дзён — столькі сутак Ася правяла ў няволі. Агулам Ася правяла ў зьняволеньні два гады, але падчас гэтага пэрформансу будзе распавядаць менавіта пра затрыманьне паводле адміністрацыйнага артыкулу.
Мы вельмі радыя прадставіць гэтую падзею — волю кожнага былога палітвязьня хочацца сьвяткаваць, радавацца ёй.
Навіны
Адкрыты кліч на выставы ў 2024 годзе!
Зьбіраем праекты на выставы ў 2024. Мастацтва, спадчына, дасьледваньні. Калі ў вас няма гатовай канцэпцыі, вы можаце проста даслаць партфолія ці здымкі працаў, і мы пабачым, што можна зрабіць — мо атрымаецца вас аб’яднаць з іншымі й зрабіць супольную выставу.
Дэдляйн — 20 лістапада, адказы — да 20 сьнежня. Не чакайце апошняга дня, падавайце “неідэальныя” праекты — усё можна будзе дарабіць у працэсе! Спасылка на рэгістрацыю заяўкі (вельмі кароценькую) вось тут.
Навіны
Запрашаем на выставу пра мучанікаў і мастацтва!
Якія пляны на выходныя? Мы ў нядзелю ідзем на шпацыр па віленскіх мясьцінах Сыракомлі, але таксама пойдзем у галерэю Зьвяза мастакоў (Vokiečių 2) — там адбываецца выстава пра мучанікаў у мастацтве, і ёсьць таксама беларускі куточак. У ім распавядаюць пра Алеся Пушкіна, а таксама вісіць праца з нашай калекцыі — лягерная вышыванка Зоі Коўш “Поўнач”. Не прамініце! Выстава працуе да 13 кастрычніка.
Навіны
Тыдзень беларускай культуры 2023!
Запрашаем на Тыдзень беларускай культуры ў Вільні!
З 4 па 10 верасня ў Цэнтры беларускай культуры й супольнасці адбудзецца цэлы тыдзень беларускай культуры!🎉 Мы рыхтуем для вас вельмі разнастайную і цікавую праграму, а таксама мноства сюрпрызаў😉
Кожны дзень будзе прысвечаны пэўнаму аспекту беларускай культуры.
✨ 4 верасня, панядзелак: Дзень шляхты (будзе праведзеная майстэрня замкаў*, падчас якой дзеці з бацькамі змогуць сабраць з паперы мадэлі сапраўдных беларускіх замкаў; прэзентацыя з дэгустацый “Беларуская культура кавы”, шляхетная і інтэлігентная).
Навіны
Анляйн-курс “Таварыства жывых паэтаў і паэтак”
Андрэй Хадановіч запрашае на новыя літаратурныя прыгоды! Лекцыі і вандроўкі
Цэнтр беларускай супольнасьці і культуры ў Вільні запрашае Вас на онлайн-лекцыі па беларускай культуры, літаратуры, гісторыі, мастацтве, а таксама плануе распачынаць жывыя вандроўкі па Вільні і Віленчыне.
Онлайн-лекцыі
чэрвень – жнівень 2023 г. Літаратурны онлайн-курс вядомага беларускага паэта, перакладчыка, літаратуразнаўцы Андрэя Хадановіча
“Таварыства жывых паэтаў і паэтак”: беларускія вершы ў кантэксьце сусьветнай культуры
Аўтарскі курс пра беларускую паэзію як арганічную частку лірыкі сусьветнай і сусьветную – як частку беларускай.
Навіны
Ноч музэяў 2023!
Запрашаем вас на Ноч музеяў!
Сёлета Ноч музеяў выпадае на 13 траўня (субота). Музей імя І.Луцкевіча як адзіны беларускі музей Вільні шчыра запрашае вас да сябе ў госці!
Мы падрыхтавалі шырокую праграму. Цікавосткі будуць і ўнутры музея, і на падворку. Далучыцца да мерапрыемства можна ў любы час!
Ніжэй публікуем расклад:
УНУТРЫ МУЗЕЯ
ВЫСТАВЫ 16:00 – і да закрыцця: “Гісторыя беларускага супраціву” (унутры музея) 18:00 – і да закрыцця: “Таямніцы старадаўняй тыпаграфіі” (буйная зала).
Навіны
Канцэрт дуэта гусьляра Алеся Чумакова і сьпявачкі Тацьцяны Ячнай
Сябры, у нядзелю 14 траўня запрашаем вас на цудоўны канцэрт дуэта знакамітага музыкі са “Старога Ольсы”, гусьляра Алеся Чумакова і сьпявачкі Тацьцяны Ячнай.
У іх выкананьні пад гусьлі Алеся прагучаць добрыя, усімі намі любімыя беларускія сьпевы, а таксама некаторыя перакладныя песьні, пераствораныя па-беларуску Максам Шчурам ды Сержуком Сокалавым-Воюшам.
Калі: 14.05.2023, нядзеля, 15:00. Дзе: Цэнтр беларускай культуры і супольнасці ў Вільні (Vilniaus, 20)
Уваход вольны, але данаты музыкам - вельмі пажаданыя!