Знаёмцеся - Чытальня!
Бібліятэка Віленскага Беларускага Музею імя І. Луцкевіча змяшчае больш за 3000 асобнікаў па-беларуску і пра Беларусь. У нас можна знайсці кнігу на любы густ: паэзыю ды прозу; сучасную ды старадаўнюю літаратуру; кнігі для дзяцей і для дарослых; навуковыя, замежныя, культурніцкія; дапаможнікі ды часопісы.

Запрашаем віленчукоў чытаць!
Мэтай бібліятэкі з’яўляецца падтрымка навуковай, адукацыйнай і іншых сфераў дзейнасці беларускай супольнасці ў Літве. Сёння гэта бадай што найбагацейшы з даступных шырокаму колу чытачоў беларускі кнігазбор у Вільні, таму, калі вы сумуеце па папяровай кнізе або маеце час і ахвоту пазнаёміцца з творамі літаратуры ды даследаваннямі з розных галінаў навукі - шчыра запрашаем! Таксама хочам шчыра падзякаваць тым, хто нас падтрымаў дапамог бібліятэцы стаць стокротна мацнейшай: ініцыятыве “Новая Беларусь” і Беларускай Радзе Культуры.
Асноўнымі задачамі з’яўляюцца:
- камплектаванне бібліятэчных фондаў і забеспячэнне іх захаванасці;
- апрацоўка кніг і выданняў,
- стварэнне даведачна-бібліяграфічнага апарата;
- забеспячэнне бібліятэчнага, інфармацыйнага і даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк згодна з іх патрэбамі і зацікаўленасцямі;
- правядзенне культурна-асветнецкай працы, накіраванай на судзейнічанне культурнаму развіццю карыстальнікаў бібліятэкі.
Асноўнымі прынцыпамі дзейнасьці бібліятэкі зьяўляюцца:
- прыярэтызаванне агульначалавечых каштоўнасцяў;
- судзейнічанне адраджэнню, захаванню і развіццю беларускіх нацыянальных культурных традыцый, забеспячэнню даступнасці культурных даброт і павышэнню іх якасці, ахове гісторыка-культурнай спадчыны;
- зацвярджэнне і распаўсюджванне гуманістычных ідэй, навуковых і прававых ведаў і дасягненняў сусветнай культуры;
- агульнадаступнасць інфармацыі аб складзе і змесце бібліятэчных фондаў.
Сачыце за абвесткамі на сайце або ў нашых сацыяльных сетках, каб не прапусціць прэзентацыі літаратурных навінак і іншых імпрэзаў!
сац.сеткі: https://cytalnia.com/ Facebook https://www.facebook.com/cytalnia/ Instagram https://www.instagram.com/cytalnia/ Telegram https://t.me/cytalnia