Навіны
Прэзэнтацыя раману Вольгі Гапеевай
Любыя аматары й прафэсыяналы беларускай літаратуры, запрашаем вас на сустрэчу з пісьменьніцай, перакладчыцай і фэмінісцкай мысляркай Вольгай Гапеевай. Нагода для сустрэчы асаблівая: па-першае, спадарыня Гапеева праездам у Вільні. Па-другое, яна напісала раман - і яшчэ цёплымі экзэмплярамі яго можна будзе абзавесьціся ў аўторак, а 18:00.
Раман завецца “Самота, што жыла ў пакоі насупраць”. У чаканьні сустрэчы насалоджваемся некалькімі цытатамі.
Навіны
Лекцыя для бацькоў пра фэмінізм у выхаваньні дзяцей
Запрашаем бацькоў на лекцыю псыхоляга Вольгі Вялічкі пра фэмінізм у выхаваньні дзяцей. Разам разбярэмся, што такое фемінізм і ці ёсць ён небясьпечны для мужчын і хлопцаў. Пройдземся па галоўных рысах фемінізма і разам падумаем, як выхоўваць сваіх дзяцей у сучасных выкліках. Лекцыя адбудзецца 23 кастрычніка ў 10:40 ў Цэнтры беларускай супольнасьці й культуры (Vilniaus 20). Чакаем вас!
Навіны
Клічам на гурток фальклёрных сьпеваў!
Першае спатканьне ўжо ў сераду! Тых, хто сумуе па дому, запрашаем далучыцца да гуртка традыцыйных беларускіх сьпеваў — і ня толькі іх: разам мы будзем рыхтаваць нашыя беларускія сьвяты, танчыць, займацца рознымі рамёствамі. Кіраўнічка гуртку, фальклярыстка Сьвятлана Чакушка запрашае кожнага й асабліва кожную, не гледзячы на ўзровень падрыхтоўкі.
Сустракаемся на першае спатканьне ў сераду (22 верасьня), а 8 гадзіне ў Цэнтры беларускай супольнасці й культуры (Vilniaus g. 20).
Навіны
Запрашаем падлеткаў на курс «Выдавецтва»!
Набор на курс пра выдавецкую справу адкрыты! У рамках праекта «Нядзельная школка» запрашаем падлеткаў ва ўзросьце 12-17 год на вучэбны курс «Выдавецтва». Мэта курса - аб’яднаць падлеткаў, якія былі вымушаны з’ехаць з Беларусі ў Літву разам са сваімі сем’ямі. «Выдавецтва» - гэта прастора, дзе хлопцы і дзяўчаты змогуць выказаць пачуцьці і эмоцыі, зьвязаныя з пераездам, знайсці сяброў, адысьці ад будзённых спраў і паспрабаваць сябе ў адной або некалькіх прафесіях, зьвязаных з выдавецкай справай: рэдактар, журналіст, копірайтэр, паэт, пісьменьнік, маркетолаг, графічны дызайнер, вэб-дызайнер, ілюстратар, фатограф.
Навіны
Распачала працу школка для дзетак-беларусаў
Шаноўнае спадарства!
4 верасьня пры Цэнтры беларускай супольнасьці і культуры распачала сваю працу школка. Кожны маленькі беларус, які адчувае жаданьне пазнаёміцца з аднагодкамі і разам вывучаць беларускую мову і культуру, можа далучыцца, напісаўшы нам: niadzielnaja.shkolka@gmail.com. Вас чакаюць не толькі цікавыя і займальныя заняткі, але і вандроўкі па Вільні! Настаўніца Эдзіта прызнаецца: “Менавіта праца настаўніка прыносіць мне радасць і задавальненне, асабліва калі бачыш наіўныя і добрыя вочы дзяцей, якія глядзяць з любоўю і павагай.
Навіны
"Я веру ў тваю будучнасьць..."
З агульнай любові да Вільні й паэзыі, хочам падзяліцца з вамі вершам Хведара Ільляшэвіча.
Вільня,
Рух і шум.
Гудкі і грукат…
Мінуўшчыны як не было!
такі узрост!
ці думаў твой прапрадзед,
што па бруку тваім памчацца
песьні паравоза…
Зьзяе Вяльля ў электрыкі сьвятле.
Людзкі натоўп і сьціск.
І не на жарты —
Я веру ў тваю будучнасьць,
Цябе калісь абазначаць на геаграфічных картах!
Гэтак Ільляшэвіч пісаў амаль сто год таму, у 1927 годзе.
Навіны
Zoom-Лекцыя Сяргея Харэўскага
Сябры, у пятніцу 11 чэрвеня 2021 года супольна зь Арт Вандроўняй запрашаем вас на zoom-лекцыю ды свайго кшталту віртуальную вандроўку “Інтэлектуальная і творчая традыцыя Вільні” з найвядомейшым мастацтвазнаўцам і гісторыкам архітэктуры, выкладчыкам Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэту ў Вільні Сяргеем Харэўскім.
Гэта будзе першая з 2-х імпрэзаў спадара Сяргея, прысьвечаных гістарычнай сталіцы Вялікага Княства, нашаму ўлюблёнаму гораду “за зачыненаю брамай”.
Вільня - калыска інтэлектуальных традыцыяў, розных народаў, розных рэлігіяў. Сярод іх паўставала і дужэла Беларушчына.
Навіны
Івану Луцкевічу - 140 гадоў!
Шаноўнае спадарства! 2021 год багаты на падзеi для нашай арганiзацыi i дла ўсiх беларусаў. 100 гадоў ад дня заснаваньня Вiленскага беларускага музею iмя Iвана Луцкевiча. 140 гадоў ад дня нараджэньня самаго Iвана. Адкрыцьцё музэйнай прасторы на Вiленскай, 20. У нас запланаваныя выставы, zoom - канфэренцыi з удзелам дасьледчыкаў, сьвятая Iмша у памяць нашага слыннага героя ў касьцёле сьв. Барталамея (нядзеля, 13 чэрвеня, 10:00), вандроўкi па вiленскiх адрасах Iвана Луцкевiча. Пра ўсё гэта мы неўзабаве напішам падрабязьней!
Навіны
Што адбываецца ў нас у чэрвені?
Што новага ў нашым цэнтры ў чэрвені? Чытайце далей, усё распавядзем! У нас усё яшчэ адбываецца рамонт, але да канца чэрвеня ён ужо мусіць закончыцца, і мы зможам вас нарэшце запрасіць да сябе! А пакуль што запрашаем на віртуальныя спатканьні. На гэты месяц у нас заплянаваныя наступныя імпрэзы (удзел у кожнай з іх бескаштоўны)!
Заняткі з псыхолягам для дзетак (рэгістрацыя па адрасу vilenskimuzej@gmail.com з пазнакай “Дзеці”)
Заняткі літоўскай мовы ў расслабленым тэмпе (рэгістрацыя па адрасу vilenskimuzej@gmail.