Жаночы клюб кліча ўдзельніц
Запрашаем на першую сустрэчу нашай мэнтарскай праграмы для жанчын - і яна адкрытая для ўсіх! З намі - цудоўная Юлія Міцкевіч, феміністка, грамадзянская актывістка і палітыкеса. Сузаснавальніца арганізацыі па адвакатаванні правоў жанчын і прасоўванні гендарнай роўнасці Фемгрупа Беларусь; генеральная мэнэджар арганізацыі нефармальнай адукацыі АБФ Беларусь; прадстаўніца па гендарнай палітыцы у АПК. За сваю дзейнасць у 2025 годзе атрымала міжнародную Жаночую прэмію імя Анны Кляйн ў Германіі.
Далучайцеся! Удзел бясплатны і без рэгістрацыі. Праграму падтрымвае Канадзкі фонд мясцовых ініцыятыў.