Кожную сераду: гаворым па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам!
Калі вы хочаце: — адкінуць традыцыйныя беларускія моўныя комплексы; — загаварыць па-беларуску нязмушана й прыгожа; — сустрэць аднадумцаў і разам дзівіцца багацьцю беларускае мовы — вы мусіце запісаць у свой каляндар: штосераду з 18-й гадзіны
гаворым па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам
На моўных сустрэчах успамінаем або набываем навыкі жывога маўленьня на ўсе патрэбныя ў жыцьці тэмы; спасьцігаем беларускія моўныя паролі: як нам распазнаць сваіх, а таксама як іншыя распазнаюць у нас беларусаў; запамінаем вострыя і трапныя выразы.
Мова — жывая! Вясёлыя языкаломкі дапамагаюць засвоіць правільнае вымаўленьне, а праверку хатняга заданьня замяняюць іранічныя тэсты, якія праходзім усе разам. Прыклады тэмаў: · Пра нашыя імёны. Ці імёны Алесь і Янка — „памяншальныя“? Ці можна Соф’ю зваць Зосяй? · Ці добра казаць „дзяржмяжа“ і „белмова“? · Што адкажам на „дзякуй“?
Моўныя сустрэчы адкрытыя і карысныя ўсім, незалежна ад ступені валоданьня беларускаю моваю: і абсалютным пачаткоўцам, і тым, хто з сантымэнтам успамінае бабуліну мову, і тым, хто ўпарта стварае беларускамоўнае асяродзьдзе ў сваім доме і вакол сябе.