Навіны
Віленскі беларускі музэй імя Юрыя Попкі
Віленскі беларускі музэй імя Юрыя Попкі Выстава ў Віленскім беларускім музэі імя Івана Луцкевіча верасень-лістапад 2026
На гэтай выставе прадстаўленая калекцыя, прывезеная ў Вільню вясной гэтага году зь Ляймэну (Нямеччына). Калекцыя на выставе прадстаўленая цалкам, ва ўсёй сваёй татальнасьці: на ёй вы бачыце збор тэкстылі (рушнікоў, посьцілак, вопраткі); мастацкія і дэкаратыўныя творы; бібліятэку музэю; асабістую карэспандэнцыю і фотаальбом Ю. Попкі.
Музэй Юрыя Попкі пасьля сьмерці свайго ўласьніка, ня гледзячы на ўсе яго вымаганьні, спыніў сваё існаваньне - калекцыя апынулася на паддашку ў бязьлітасным распараджэньні надвор’я, пацукоў і жукоў-скураедаў.
Навіны
Дзяды ў Беларускім Доме ў Вільні
Дзяды ў Беларускім Доме ў Вільні Запрашаем усіх разам адзначыць Дзяды! Прывітаем нашых продкаў, згадаем тых, хто быў да нас, і ўтульна правядзем вечар беларускай супольнасцю.
Сёлета мы падрыхтавалі вось такую праграму: ✨ Пачнем з невялічкай імправізаванай выставы. Да яе стварэння можа спрычыніцца кожны! Як менавіта, распавядзем неўзабаве.😉
✨ Пасля будзе нашая традыцыйная супольная вячэра. Паклічам дзядоў і бабаў, паставім для іх місу і кубак, запросім да нашага стала. Пачастуемся куццёй.
Навіны
Як мы захоўваем Стары горад Вільні? Размова з Юозапасам Блажунасам і Сцяпанам Стурэйкам
Як мы захоўваем Стары горад Вільні? Размова з Юозапасам Блажунасам і Сцяпанам Стурэйкам 9 верасня, 18:30 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, вул. Віленская, 20
Запрашаем на размову пра віленскі Стары горад — поспехі і праблемы яго захавання, а таксама яго шматкультурную спадчыну.
Якімі праектамі па захаванні і аднаўленні віленскай спадчыны, рэалізаванымі цягам апошняга дзесяцігоддзя, мы можам ганарыцца? Якія мясціны Старога горада сёння застаюцца найбольш праблемнымі і якія пытанні яшчэ патрабуюць вырашэння?
Навіны
Дранікі vs bulviniai blynai vs Kartoffelpuffer. Хто пераможа?
Дранікі vs bulviniai blynai vs Kartoffelpuffer
Хто пераможа?
Спойлер: мы не будзем праводзіць спаборніцтвы 😌 Затое будзем есці!
Падчас Тыдня беларускай культуры Беларусь, Літва і Нямеччына сустрэнуцца за адным сталом.
Пачнём з простага пытання: вось у нас бульба. Мы ўсе яе любім. Але што адбываецца далей?
Беларус пачастуе вас дранікамі. Літовец зробіць bulviniai blynai. Немец прыгатуе Kartoffelpuffer.
Падобныя? Вельмі. Але маецца нюанс😌
Будзем разбірацца, як адна і тая ж страва жыве ў трох кулінарных традыцыях: што дадаюць, як смажаць, з чым падаюць, дзе заканчваецца «агульнае» і пачынаецца «нашае».
Навіны
Накіруйце 1,2% падатку Беларускаму дому ў Вільні. Цяпер гэта сапраўды важна.
Мы захавалі будынак🏠 Беларускі дом у Вільні застаецца🥳
Але з гэтага года арэнда складае 1669 еўра штомесяц + поўная аплата камунальных паслугаў. Раней гэта былі сімвалічныя 121 еўра + камуналка. Сёння - рынкавы кошт і вялікая фінансавая нагрузка для нас.
Мы працягваем працу. Але цяпер нам вельмі патрэбная падтрымка супольнасці.
У Літве ідзе кампанія падачы падатковых дэкларацый. Кожны можа накіраваць 1,2% ад ужо сплочанага падаходнага падатку выбранай некамерцыйнай арганізацыі. Калі гэтага не зрабіць, сродкі застануцца ў дзяржаўным бюджеце.
Навіны
Наш першы фестываль беларускай жаночай літаратуры
Сёлета мы правялі наш першы літаратурны фестываль, прысвечаны беларускім жанчынам-пісьменніцам — і нам здаецца, што гэта атрымалася сапраўды асаблівая падзея.
Калі мы пачыналі яго планаваць, у нас была адна простая ідэя: а што, калі зрабіць літаратурны фестываль, які будзе ў першую чаргу арыентаваны на чытачоў?
Звычайна літаратурныя фестывалі адбываюцца паводле добра знаёмага сцэнару. Ты прыходзіш, слухаеш, як аўтары чытаюць свае тэксты, можа купляеш кнігу — і ідзеш дадому. Такія падзеі могуць быць вельмі цікавымі, але часам яны найбольш прыемныя для тых, хто ўжо знаёмы з аўтарамі або належыць да літаратурнага кола.
Навіны
Выстава без назваў
Запрашаем вас на нашу новую выставу.
Гэтым разам мы звярнуліся да вернакулярнай фатаграфіі — і, больш канкрэтна, да жанчын у ёй. Выстава аб’ядноўвае здымкі жанчын з розных калекцый, з якімі мы працуем, ствараючы прастору, дзе гэтыя выявы могуць суіснаваць і ўступаць у дыялог паміж сабой.
Мы не далі гэтай выставе адной канкрэтнай назвы — і гэта наўмысна. У залежнасці ад таго, як вы на яе глядзіце, яна кожны раз становіцца крыху іншай.
Навіны
Запрашаем на новую выставу пра беларускае жыцьцё ў 1926 годзе
Пакуль інтэрнэт запаланёны здымкамі з 2016 году, Віленскі беларускі музэй імя І. Луцкевіча запрашае наведнікаў на новую выставу пад назвай “1926: выстава пра будучыню”. На выставе прадстаўленыя выдадзеныя ў 1926-тым беларускія кнігі, напісаныя ў той год любоўныя лісты гімназістаў Віленскай беларускай гімназіі і паштоўкі беларускіх паэтаў. “Насамрэч 1926-ты мала чым адметны”, - прызнаюцца супрацоўнікі ВБМ. “Канешне, у Менску зьбіраюцца на канфэрэнцыю ўсе зоркі тагачаснай лінгвістыкі, а саветы раскашэльваюцца на новыя тыпаграфскія шрыфты, і беларускія кнігі, што выходзяць у Вільні і Менску з гэтага году ўжо ніколі ня будуць сачыць аднаму стылю.
Навіны
Чаму нам патрэбна больш жанчын-актывістак
Для пачатку… нам патрэбна больш актывістаў у незалежнасьці ад гендэру. Але на гэты раз канкрэтна пра жанчын, бо менавіта для іх мы ладзім 6-месячны курс па мэнтарству.
Але так, мы хацелі бы бачыць больш жаночых праектаў і жанчын у лідарскіх пазыцыях беларускіх ініцыятываў. Вось чаму.
Жанчыны хранічна адпіхваюцца на пэрыфэрыі беларускай увагі, хіба што калі можна з іх якасна пакпіць. Тут падлучаюцца ўсе стэрэатыпы - ад катлетаў да гістэрычнасьці, і ня важна, ці рэлевантныя яны, ці зусім не: сам гендэр чалавека адразу дыктуе людзям, якім карціць кагосьці прынізіць, цэлае мэню абразаў.
Навіны
Новая выстава! Працы ўдзельніц нашага жаночага клубу
НІТКІ: ад рук да памяці Што застаецца з намі, калі мы пакідаем дом? Чаму жаночая ручная праца зноў становіцца мовай памяці? І як традыцыя можа жыць сёння: не толькі ў музеях, а ў сучасным жыцці?
«Ніткі: ад рук да памяці» — гэта выстава пра сувязь пакаленняў, жаночы досвед і беларускую культуру, якая працягваецца праз рукі, тканіну, арнамент і гісторыі.
У экспазіцыі: 🧵 традыцыйныя і рэканструяваныя беларускія строі 🧵 ручная і машынная вышыўка як прыклад жывой традыцыі 🧵 лялькі ў рэгіянальных строях 🧵 калектыўная інсталяцыя з жаночых гісторый і тэкстыльных фрагментаў 🧵 сучасныя інтэрпрэтацыі арнаменту як мовы памяці і яднання