Клічам валантэраў!
Вітаем, шаноўнае спадарства. У нас цудоўныя навіны! Мы, каманда Віленскага беларускага музея Івана Луцкевіча, рады паведаміць, што ў нас з кожным годам з’яўляецца ўсё болей актыўнасцяў, мерапрыемстваў і магчымасцяў для беларусаў Вільні. З гэтай нагоды мы шукаем новыя супрацоўніцтвы, і калі вы хочаце далучыцца да нашай каманды ў якасці валантэра, разам рабіць мерапрыемствы і выставы, працаваць у архіве ці ў бібліятэцы ці рабіць свае асабістыя праекты- далучайцеся да нас праз гэтую форму! Мы зрабілі гэтую форму, каб лепш разумець вашыя жадані і здольнасці, і каб вам было камфортна з намі супрацоўнічаць 😘
Працаваць з валантэрамі патрабуе высілкаў і з нашага боку - і для нас гэта магчым дзякуючы арганізацыйнай падтрымцы ініцыятывы Belarus Beehive і Еўразвязу.