Дзяды ў Беларускім Доме ў Вільні
Дзяды ў Беларускім Доме ў Вільні
Запрашаем усіх разам адзначыць Дзяды! Прывітаем нашых продкаў, згадаем тых, хто быў да нас, і ўтульна правядзем вечар беларускай супольнасцю.
Сёлета мы падрыхтавалі вось такую праграму:
✨ Пачнем з невялічкай імправізаванай выставы. Да яе стварэння можа спрычыніцца кожны! Як менавіта, распавядзем неўзабаве.😉
✨ Пасля будзе нашая традыцыйная супольная вячэра. Паклічам дзядоў і бабаў, паставім для іх місу і кубак, запросім да нашага стала. Пачастуемся куццёй.
І, вядома, зладзім вялікую супольную вячэру!
Будзе вельмі файна, калі вы прынесяце да стала нешта сваё: дранікі, бліны, курку, аладкі, салату ці што іншае смачнае. Можна проста прынесці яблык ці пачак печыва. А можна і нічога не прыносіць, а проста далучыцца да ўсіх. Бо галоўнае, што мы прывітаем дзядоў. І будзем разам.
Дарэчы, што цікавага да стала гатуюць арганізатары, мы таксама распавядзем у наступных пастах 😉
✨ Па вячэры маем актыўнасці:
👉 У вялікай залі арганізуем кінапаказ. Паглядзім гістарычныя кадры пра тое, як даўней святкавалі Дзяды, а таксама невялікія фільмы пра беларускую культуру і спадчыну. 👉 У бібліятэчнай залі зладзім майстар-клас па ткацтве. Будзем ткаць падстаўкі пад кубачкі. Падрыхтуем простыя ручныя станкі, ніткі і ўзоры рознай складанасці. Так што паспрабаваць змогуць і дзеці, і дарослыя.
✨ А яшчэ ў нас маецца багата беларускіх (і не толькі) настольных гульняў. Для маленькіх і вялікіх, для дваіх і для цэлай кампаніі.
Такім чынам, запрашаем усіх правесці гэты вечар разам! Узгадаем сваіх продкаў, дакранемся да традыцыі, пагаманім, падсілкуемся і проста пабудзем сярод сваіх.
Вельмі вітаем, калі прыйдзеце ў беларускіх строях! Але гэта зусім не абавязкова. Будзем радыя кожнаму і кожнай ❤️
📍 Беларускі Дом у Вільні, Vilniaus g. 20 📅 1 лістапада 🕔 Пачатак а 17:00