Запрашаем на прэзэнтацыю праекту Creative Communities Acceleration Program!
У Вільні стартуе міжнародная праграма, якая аб’яднае беларускіх, шведскіх і літоўскіх творчых прафесіяналаў — музыкаў, кіна- і тэатральных дзеячаў і дзеячак.
Праграма ўключае тры асноўныя часткі: 👉 творчыя міжнародныя тыднёвыя рэзідэнцыі ў Вільні, дзе ўдзельнікі і ўдзельніцы будуць працаваць над музычнымі трэкамі, кароткаметражнымі фільмамі і тэатральнымі пастаноўкамі; 👉 вучэбную паездку ў Швецыю для знаёмства з культурнымі ініцыятывамі і творцамі; 👉 міжнародную сустрэчу крэатыўных супольнасцяў у Вільні.
Creative Communities Acceleration Program стварае прастору для дыялогу, супрацоўніцтва і свабоды самавыяўлення праз культуру і мастацтва.
Прэзентацыя праграмы і нэтворкінг адбудуцца 27 лістапада а 18:00 у Беларускім доме (Вільня, вул. Vilniaus 20).
Запрашаем прадстаўнікоў і прадстаўніц грамадзянскіх ініцыятыў і крэатыўных супольнасцяў на сустрэчу, дзе можна будзе пазнаёміцца паміж сабой, даведацца больш пра праграму і сустрэцца са шведскімі партнёрамі.
Калі вам блізкія ідэі супрацоўніцтва, адкрытасці і творчай свабоды — азнаёмцеся з праграмай падрабязней на нашым сайце. Калі ласка, запоўніце гэтую форму да 25 лістапада, каб патрапіць на прэзентацыю.
Пытанні? Задайце іх па адрасу ccap@createculture.group