Запрашаем на выставу Марка Антонія Лілла
Шаноўнае спадарства! Запрашаем вас у чацвер 30 кастрычніка ў 18:30 на адкрыцце выставы Марка Антоніа Ліла “Аскепкі і фрагменты”.
Вашай увазе прадстаўлена багацце прац чалавека-аркестра, які ніколі не абмяжоўваў сябе адным канкрэтным стылем. За сваё жыццё ён здолеў сабраць такую колькасць разнастайных гісторый і перажыванняў, кожнае з якіх паўплывала на яго мастацтва па-рознаму і унікальна. Водгукі супрэматызму, непадробная шчырасць прымітывізму, сюррэалістычныя летуценныя краявіды, унікальны кампазіцыйны погляд і багацце каляровай палітры непарыўна зліваюцца ў непаўторную камбінацыю, з якой немагчыма ці нават неэтычна вылучыць які-небудзь з кампанентаў. Плынь, палёт і сімволіка карцін Марка запрашаюць нас задумацца, якія тэмы і гісторыі ўплываюць на наш лёс, якія з іх мы фармуем уласнаручна і як яны ствараюць узор нашага ўласнага жыцця.
📆 Чацвер, 30 кастрычніка ⏰ 18:30 📍 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)