25 сакавіка - адкрыццё выставы 'The Europe we share'
Шаноўнае спадарства!
Запрашаем вас у аўторак 25 сакавіка а 17 гадзіне на адкрыццё выставы “The Europe we share”.
Выстава падрыхтавана Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Польшчы ў супрацоўніцтве з Польскім фондам Роберта Шумана, прысьвечаная прысутнасці Польшчы ў Эўразьвязе. Дэвізам выставы з’яўляецца слова SHARED, якое падкрэслівае агульныя каштоўнасці, якія звязваюць Польшчу з Эўрапейскім Саюзам.
📆 25 сакавіка ⏰ 17:00 📍 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)