Як мы захоўваем Стары горад Вільні? Размова з Юозапасам Блажунасам і Сцяпанам Стурэйкам
Як мы захоўваем Стары горад Вільні? Размова з Юозапасам Блажунасам і Сцяпанам Стурэйкам
9 верасня, 18:30 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, вул. Віленская, 20
Запрашаем на размову пра віленскі Стары горад — поспехі і праблемы яго захавання, а таксама яго шматкультурную спадчыну.
Якімі праектамі па захаванні і аднаўленні віленскай спадчыны, рэалізаванымі цягам апошняга дзесяцігоддзя, мы можам ганарыцца? Якія мясціны Старога горада сёння застаюцца найбольш праблемнымі і якія пытанні яшчэ патрабуюць вырашэння? Як захаваць у гістарычнай тканіне горада спадчыну розных народаў, супольнасцяў і эпох?
Пра гэта будуць размаўляць Юозапас Блажунас і Сцяпан Стурэйка. Асобнай тэмай стане беларуская дзейнасць у Вільні: спадчына братоў Луцкевічаў, Янкі Купалы і Якуба Коласа, беларускія арганізацыі, якія дзейнічалі ў горадзе падчас Першай сусветнай вайны, і месца слядоў беларускай Вільні ў агульным аповедзе пра гарадскую спадчыну.
Юозапас Блажунас – рэстаўратар, мастацтвазнаўца і спецыяліст у галіне культурнай спадчыны, які з 2024 года ўзначальвае Агенцтва абнаўлення Старога горада Вільні. Свой прафесійны шлях рэстаўратара ён пачаў у Рэстаўрацыйным цэнтры імя Пранаса Гудзінаса Літоўскага мастацкага музея, дзе працаваў амаль два дзесяцігоддзі. Ён таксама ўзначальваў Літоўскі архіў літаратуры і мастацтва, працаваў дарадцам міністра культуры, а з 2025 года ўваходзіць у Дзяржаўную камісію па культурнай спадчыне.
Сцяпан Стурэйка — гісторык, даследчык і эксперт у галіне культурнай спадчыны, дацэнт Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і кіраўнік адукацыйных праграм па спадчыне. Сцяпан таксама зьяўляецца сябрам Рады міжнароднай арганізацыі «Europa Nostra», аўтарам публічна-гістарычных праектаў і арганізатарам культурных ініцыятыў.
Сустрэча пройдзе на беларускай і літоўскай мовах з перакладам. Імпрэза адбываецца пры падтрымцы Дэпартамэнта нацыянальных суполак пры Літоўскім урадзе.