Дранікі vs bulviniai blynai vs Kartoffelpuffer. Хто пераможа?
Дранікі vs bulviniai blynai vs Kartoffelpuffer
Хто пераможа?
Спойлер: мы не будзем праводзіць спаборніцтвы 😌 Затое будзем есці!
Падчас Тыдня беларускай культуры Беларусь, Літва і Нямеччына сустрэнуцца за адным сталом.
Пачнём з простага пытання: вось у нас бульба. Мы ўсе яе любім. Але што адбываецца далей?
Беларус пачастуе вас дранікамі. Літовец зробіць bulviniai blynai. Немец прыгатуе Kartoffelpuffer.
Падобныя? Вельмі. Але маецца нюанс😌
Будзем разбірацца, як адна і тая ж страва жыве ў трох кулінарных традыцыях: што дадаюць, як смажаць, з чым падаюць, дзе заканчваецца «агульнае» і пачынаецца «нашае».
Але адной бульбай, вядома, не абмяжуемся.
Пагаворым пра ежу паміж Беларуссю, Літвой і Нямеччынай, пагартаем паштоўкі з калекцыі Попкі і пашукаем маленькія сляды вялікай гісторыі: што елі, што дасылалі, чым частавалі, што трапляла на стол у звычайным жыцці.
А потым, вядома
прадэгустуем 😏
Беларусь. Літва. Нямеччына.
Тры кулінарныя традыцыі. Адзін стол. І вельмі шмат бульбы.*
📅 8 верасня, 18:30 (аўторак) 📍 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20)
- Колькасць бульбы, заяўленая ў праграме, можа быць перабольшаная ў маркетынгавых мэтах.