Вакол свету за 1163 дні - кватэрнік з салігорскім валацугай і дранік'е Сашам Гойшыкам
Вакол свету за 1163 дні - кватэрнік з салігорскім валацугай і дранік’е Сашам Гойшыкам
Так-так! Саша Гойшык - гэта той самы беларус, які наведаў 51 краіну і частаваў трушнымі дранікамі людзей на 4 кантынентах. Вось тут яго інтэрв’ю ў “Жыццё-маліна”
А пра што гэты кватэрнік, магчыма спытаеце вы? Нейкія слайды і блаблабла? Вось вам сціслы змест дужа вайбовай інтэрактыўнай сустрэчы на 3 гадзіны:
= Закахацца ў Гватэмалу і сустрэць там сваё каханне❤️🔥🇬🇹 = Быць абрабаваным паліцыяй у “братняй” Венесуэле 🇻🇪 = Патрапіць на аргентынскі карнавал святкавання перамогі ў ЧМ па футболе і пасля заехаць на бальнічку 🇦🇷 = Захраснуць у самым абарыгенскім мястэчку Аўстраліі 🇦🇺 = Пераночыць на Вялікай Кітайскай сцяне ў кампаніі найлепшых беларусаў Паднябеснай 🇨🇳 = Быць арыштаваным пакістанскай паліцыяй за тое што “быў белым у пятніцу ўвечары"🇵🇰 = Піць чай з талібамі, якія хацелі бачыць праз сцены 🇦🇫 = Патрапіць у палац Саддама ў Вавілоне 🇮🇶