Below you will find pages that utilize the taxonomy term “гурткі”
Навіны
Жаночы клюб кліча ўдзельніц
Вечары, напоўненыя цеплынёй, размовамі і творчасцю – менавіта так праходзяць сустрэчы ў нашым Жаночым Клюбе. Мы збіраемся, каб ствараць прыгожыя рэчы сваімі рукамі, дзеліцца досведам і проста добра праводзіць час. Нашы продкі мелі цудоўную звычку: доўгімі зімовымі вечарамі жанчыны збіраліся разам – шылі, ткалі, вышывалі і пры гэтым размаўлялі, распавядалі казкі, дзяліліся жыццёвым досведам. Жаночы Клюб – гэта наш спосаб захаваць і працягнуць гэтую традыцыю, але ў сучасным фармаце. Клюб пачаў працу ў студзені 2023 года і стаў сапраўднай крыніцай натхнення для тых, хто хоча дакрануцца да беларускай культуры праз творчасць.
Навіны
Музэйныя валантэры: супольнасць, якая фарміруе культуру
З кастрычніка мінулага года ў нашым музеі з’явіўся новы важны супрацоўнік-каардынатар валантэраў. Гэта дазволіла нам падысці да працы з валантэрамі больш паслядоўна і сістэмна. Мы распрацавалі выразную структуру: адбор і інструктаж, падтрымку на ўсіх этапах удзелу, акумаляванне зваротнай сувязі і матывацыя валантэраў. А таксама спрабауем стварыць творчую супольнасць людзей, для якіх музэй мог бы стаць асаблівым месцам.
Чым нашы валянтэры займаліся ў музэі за гэты час?
Яны сталі часткай паўсядзённага жыцця музэя.
Навіны
Далучайцеся да беларускай школкі ў Вільні!
Беларуская школка – жывая і цёплая прастора для беларускіх сем’яў у Вільні. Мы працуем з 2021 года і ўжо сталі важнай часткай жыцця беларускай дыяспары. Нашы заняткі – гэта не толькі веды, але і радасць. Мы вучым праз гульні, творчасць і жывую камунікацыю. Тут дзеці і бацькі маюць магчымасць падтрымліваць сувязь, умацоўваць свае веды і культываваць беларускую ідэнтычнасць. Нашы заняткі праходзяць кожныя выходныя – у суботу і нядзелю. Мы выкарыстоўваем уласныя методыкі навучання, а сам працэс адбываецца ў лёгкай і нефармальнай атмасферы.
Навіны
Кожную сераду: гаворым па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам!
Калі вы хочаце: — адкінуць традыцыйныя беларускія моўныя комплексы; — загаварыць па-беларуску нязмушана й прыгожа; — сустрэць аднадумцаў і разам дзівіцца багацьцю беларускае мовы — вы мусіце запісаць у свой каляндар: штосераду з 18-й гадзіны
гаворым па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам На моўных сустрэчах успамінаем або набываем навыкі жывога маўленьня на ўсе патрэбныя ў жыцьці тэмы; спасьцігаем беларускія моўныя паролі: як нам распазнаць сваіх, а таксама як іншыя распазнаюць у нас беларусаў; запамінаем вострыя і трапныя выразы.
Навіны
Тыдзень беларускай культуры 2023!
Запрашаем на Тыдзень беларускай культуры ў Вільні!
З 4 па 10 верасня ў Цэнтры беларускай культуры й супольнасці адбудзецца цэлы тыдзень беларускай культуры!🎉 Мы рыхтуем для вас вельмі разнастайную і цікавую праграму, а таксама мноства сюрпрызаў😉
Кожны дзень будзе прысвечаны пэўнаму аспекту беларускай культуры.
✨ 4 верасня, панядзелак: Дзень шляхты (будзе праведзеная майстэрня замкаў*, падчас якой дзеці з бацькамі змогуць сабраць з паперы мадэлі сапраўдных беларускіх замкаў; прэзентацыя з дэгустацый “Беларуская культура кавы”, шляхетная і інтэлігентная).
Навіны
Суботняя школка 2.0 кліча маленькіх вучняў!
Суботняя школка кліча маленькіх вучняў! Дзеці ад 3 да 12 гадоў і бацькі, ці добра вы адпачылі ўлетку? Мо ўжо хочацца сесьці за вучобу? У гэтым годзе нашая суботняя школка 2.0 мае тры ўзроставых групы, у тым ліку гульнёва-казачныя заняткі для самых маленькіх, напоўненая гурткамі, і гатовая стартаваць з верасьню! Заняткі бескаштоўныя, але абяцаем, што цікавыя й займальныя. Спасылка на рэгістрацыю https://forms.gle/bzUVLujMjsc5Azmi6 🧒🍁
Навіны
Суботняя школка кліча маленькіх вучняў!
Суботняя школка кліча маленькіх вучняў! Запрашаем маленькіх беларусаў на суботнюю школку! Заняткі адбываюцца кожны тыдзень, на іх дзеткі вывучаюць родную мову, знаёмяцца з аднагодкамі ды бавяцца. Пасьля занятку запрашаем далучацца да тэатральнай студыі або ўзяць кніжку для малодшых чытачоў у нашай бібліятэцы. Усё гэта бескаштоўна, не патрабуе рэгістрацыі, проста прыходзьце ці падзяліцеся інфармацыяй з тымі, каму магло бы быць цікава 🐣
Дзе?
Vilniaus g. 20
Калі?
👦 дзеткі 5-7 год — субота 10:00
Навіны
Тэатральная студыя кліча маленькіх актораў
Тэатральная афішка кліча маленькіх беларусаў на вялікія сцэны! Маленькі тэатрык для маленькіх беларусаў ды ўкраінцаў запрацаваў!
Заняткі адбываюцца на беларускай мове, яны бескаштоўныя, рэгістрацыя непатрэбная, выкладчыкі - прафэсыянальныя акторы, балерыны, вакалісты й тэатральны рэжысэр.
Распарадак такі:
Чацьвер 19:00 харэаграфія (агульная),
Субота 10:40 тэатр для малодшых,
Субота 11:40 тэатр для старэйшых.
Чакаем вас на Vilniaus 20! 🎭