Навіны
Маленькія беларусы хочаць чытаць на роднай мове - а вам дапамагчы ім у гэтым нічога не каштуе.
Шмат хто з вашых дзетак карыстаецца нашай бібліятэчкай. Дзеці - самыя ахвочыя чытачы, і хоць дзіцячых кнігаў маем ня мала, хутка яны ўжо будуць цалкам перачытаныя. Але ёсьць і добрая навіна - спрычыніцца да зьяўленьня новых кнігаў у бібліятэцы вам нічога не каштуе! Калі вы плаціце падаткі ў Літве, цяпер пачаўся пэрыяд іх дэклярацыі, і кожны, хто плаціць падаткі, вольны выбіраць, куды перавесьці 1,2% ад сваіх падаткаў. Ад сярэдняга заробку гэта 38,84 эўра.
Навіны
Афіша на 18 - 24 красавіка
Запрашаем на імпрэзы гэтага тыдню! Майстаркляс па росьпісе вялікодных яек 2, адкрыцьцё выставы ўкраінскіх фотамастакоў ды шмат яшчэ чаго цікавага! РАСКЛАД МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
⏰ Расклад на працягу тыдня можа ўдакладняцца.
📌18-га красавіка, панядзелак:
з 17:00 да 18:30 — літоўская мова (прафесійны курс).
📌19-га красавіка, аўторак:
з 07:00 да 08:00 — ангельская мова (он-лайн);
з 18:00 да 20:00 — курс “Акадэмічны малюнак”;
з 19:30 да 21:00 — літоўская мова (з валанцёрам);
Навіны
Вайсковы амулет
У Віленскім беларускім музэі імя І. Луцкевіча будзе прадстаўленая выстава ўкраінскіх фатографаў “Ваенны абярэг”. На выставе можна будзе ўбачыць сэрыю фотаздымкаў украінскіх фатографаў Сяргея Мельнічэнкі, Андрэя Ламакіна і Аляксея Харэя. У 2014 годзе, пасьля Эўрамайдана, ва Украіне стала зьяўляцца ўсё больш бар’ераў для блякоўкі дарогаў. Імкнучыся пазьбегнуць правакацыяў “цітушак”, актывісты будавалі ўмацаванні з шынаў ды мяшкоў, а затым арганізоўваліся ў вахтавыя падразьдзяленьні. Гэтая зьява стала ня толькі сымбалем пастаяннай трывогі, у якой апынулася краіна пасьля рэвалюцыі, але і падрыхтоўкай абароны.
Навіны
Афіша на 11 - 17 красавіка
Запрашаем на імпрэзы гэтага тыдню! Майстарклясы па росьпісе вялікодных яек і пляценьню саломенных павукоў і шмат яшчэ чаго цікавага! 📌11-га красавіка, панядзелак:
з 17:00 да 18:30 — літоўская мова (прафесійны курс, праз данаты).
📌12-га красавіка, аўторак:
з 07:00 да 08:00 —ангельская мова (он-лайн);
з 18:00 да 20:00 — курс “Акадэмічны малюнак” (праз данаты);
з 19:30 да 21:00 — літоўская мова (з валанцёрам);
з 19:40 да 21:40 — групавая псіхалагічная кансультацыяі (RAZAM).
Навіны
Аб чалавечым целе здаровым, хворым і спосабах яго лячэбнай самаабароны. А. Краскоўскі, 1924 г.
А. Краскоўскі. Аб чалавечым целе здаровым, хворым і спосабах яго лячэбнай самаабароны. Вільня, 1924 г. - 119 с.
Спампаваць падручнік
Зьвесткі пра аўтара:
Антон Краскоўскі, доктар, аўтар кніг:
Вiełaruskija lakarskija ziołki / A. Kraskoŭski, 2021
Аб чалавечым целе здаровым, хворым і спосабах яго лячэбнай самаабароны. / Aнт. Краскоўскі, 1924
Навіны
Падручнік Новай гісторыі . Р. Віппэр, пераклад К. Дуж-Душэўскага, 1925 г.
Р. Віппэр. Падручнік Новай гісторыі з гістарычнымі плянамі. Коўна, 1925 г - 128 с.
Пераклад К. Дуж-Душэўскага.
І часьць. Век рэфармацыі.
ІІ часьць. Апошнаяе стагодзьдзе старога ладу ў Эўропе.
Зьвесткі пра аўтара:\
Роберт Віппэр (1859—1954, ням. : Robert Wipper) — гісторык аўстрыйскага і рускага паходжаньня, прафесар Латвійскага ўнівэрсітэту (1924). У 1894 годзе абараніў магістарскую дысертацыю «Царква і дзяржава ў Жэневе XVI ст. у эпоху кальвінізму», напісаную на аснове двухгадовай працы ў жэнеўскіх архівах.
Навіны
Суботняя школка кліча маленькіх вучняў!
Суботняя школка кліча маленькіх вучняў! Запрашаем маленькіх беларусаў на суботнюю школку! Заняткі адбываюцца кожны тыдзень, на іх дзеткі вывучаюць родную мову, знаёмяцца з аднагодкамі ды бавяцца. Пасьля занятку запрашаем далучацца да тэатральнай студыі або ўзяць кніжку для малодшых чытачоў у нашай бібліятэцы. Усё гэта бескаштоўна, не патрабуе рэгістрацыі, проста прыходзьце ці падзяліцеся інфармацыяй з тымі, каму магло бы быць цікава 🐣
Дзе?
Vilniaus g. 20
Калі?
👦 дзеткі 5-7 год — субота 10:00
Навіны
Тэатральная студыя кліча маленькіх актораў
Тэатральная афішка кліча маленькіх беларусаў на вялікія сцэны! Маленькі тэатрык для маленькіх беларусаў ды ўкраінцаў запрацаваў!
Заняткі адбываюцца на беларускай мове, яны бескаштоўныя, рэгістрацыя непатрэбная, выкладчыкі - прафэсыянальныя акторы, балерыны, вакалісты й тэатральны рэжысэр.
Распарадак такі:
Чацьвер 19:00 харэаграфія (агульная),
Субота 10:40 тэатр для малодшых,
Субота 11:40 тэатр для старэйшых.
Чакаем вас на Vilniaus 20! 🎭
Навіны
Афіша на 4 - 10 красавіка
Запрашаем на імпрэзы гэтага тыдню! Суботняя школка і тэатральная студыя для дзетак, заняткі па дакладных навуках для падлеткаў і шмат яшчэ чаго цікавага! Суботняя школка і тэатральная студыя для дзетак, заняткі па дакладных навуках для падлеткаў і шмат яшчэ чаго цікавага!
📌4-га красавіка, панядзелак:
з 17:00 да 18:30 — літоўская мова (прафесійны курс, праз данаты).
📌5-га красавіка, аўторак:
з 07:00 да 08:00 —ангельская мова (он-лайн);
з 18:00 да 20:00 — курс “Акадэмічны малюнак” (праз данаты);
Навіны
Фізыка: Мэханіка. Цяплыня. Курс IV клясы гімназіі. 1922 г.
А. Трэпка. Фізыка: Мэханіка. Цяплыня. Курс IV клясы гімназіі. – Вільня, 1922 г. - 228 с.
Зьвесткі пра аўтара:
НЕКАНДА-ТРЭПКА Антон (11.2.1877, Менск – 12.2.1942, Казахстан), грамадзкі і паліт. дзяяч, пэдагог, публіцыст. Сваяк Я.Лучыны. Скончыў Менскую гімназію, Пецярбурскі тэхналягічны інстытут (1903), электратэхнічныя курсы ў Льежы (Бэльгія, 1904). Падчас вучобы ў Пецярбургу далучыўся да студэнцкага і бел. культурніцкага руху. Быў арыштаваны. Адзін са стваральнікаў БСГ. З 1905 працаваў інжынэрам-электрыкам у Варшаве, Пецярбургу, Маскве.