Што мы хацелі б, каб вы разумелі пра беларускіх жанчын-актывістак у дыяспары
Што мы хацелі б, каб вы разумелі пра беларускіх жанчын-актывістак у дыяспары
- Актывізм у дыяспары - гэта неабходнасць
У родных краінах мы часта “перадаем” падтрымку нашай ідэнтычнасці інстытуцыям. Школы вучаць гісторыі і літаратуры. Музеі прадстаўляюць спадчыну. Дзяржаўныя святы і культурныя ініцыятывы падтрымліваюць агульнае разуменне таго, хто мы ёсць.
Нават у Беларусі — дзе нацыянальная ідэнтычнасць часта знаходзіцца пад моцным ціскам — гэтая інфраструктура ўсё ж існуе.
У дыяспары яна знікае.
Вам трэба адаптавацца да новай краіны, вывучыць мову, пабудаваць новае жыццё. Ёсць інфраструктура, у якую можна ўключыцца — але не заўсёды ёсць тая, якая падтрымлівае вашу ўласную ідэнтычнасць.
І будаваць гэта з нуля, паралельна з усім астатнім, — вельмі складана.
Часта — занадта складана.
І менавіта тут з’яўляюцца актывісты.
- Так, жанчыны актывісткі часта працуюць больш.
Нават без уліку актывізму, эміграцыя ўжо патрабуе вялікіх намаганняў: вывучэнне новых сістэм, падрыхтоўка дакументаў, праца, якая часта не адпавядае вашай кваліфікацыі, пастаянная нявызначанасць.
Пры гэтым жанчыны статыстычна выконваюць больш неаплатнай працы — догляд, хатнюю працу, эмацыйную падтрымку.
Гэта не тэорыя. Гэта штодзённасць.
І ўсё ж, нягледзячы на меншы час і большую нагрузку, жанчыны працягваюць ствараць ініцыятывы, арганізоўваць супольнасці і падтрымліваць іншых.
- На жаль, патрыярхат мы зьязджаючы прыхапілі з сабой.
Жаночыя ініцыятывы часта недаацэньваюцца.
У нашай супольнасці гэта можа выглядаць так: • меншы давер да праектаў, якія робяць жанчыны • ніжэйшая аплата або яе адсутнасць • недахоп прызнання • успрыняцце працы, звязанай з доглядам, рамёствамі ці дзецьмі, як “натуральнай”, а не як сапраўднай працы • крытыка праз прызму стэрэатыпаў пра “занадта эмацыйных” жанчын • і нават каментары пра знешнасць, якія не маюць дачынення да самой працы
Гэта не толькі наша праблема — але гэта тое, што трэба прызнаваць, калі мы хочам нешта змяніць.
- Актывізм не павінен быць масштабным, каб быць важным.
Актывізм часта пачынаецца з жадання нешта змяніць у сваёй супольнасці.
У беларускай дыяспары такіх патрэбаў вельмі шмат — і гэта лёгка можа перагрузіць.
Гэта прамы шлях да выгарання.
Але актывізм не абавязкова павінен быць маштабным, каб мець значэнне.
Маленькая група, рэгулярная сустрэча, адна ініцыятыва — гэта ўжо важна.
Яны ствараюць сувязі. Яны захоўваюць ідэнтычнасць. Яны ствараюць прастору.
І часам гэтага ўжо дастаткова.
Падтрымайце актывістак - схадзіце на іх імпрэзы, заплаціце за іх працу, скажыце нешта добрае, калі вам падабаецца, што яны ствараюць. І калі вы сама актывістка - не забывайце паклапаціцца пра сябе. Мы заўзеем за вас.