гурткі on Цэнтар беларускай супольнасьці й культуры ў Вільні
Жаночы клюб кліча ўдзельніц
      <description>Вечары, напоўненыя цеплынёй, размовамі і творчасцю – менавіта так праходзяць сустрэчы ў нашым Жаночым Клюбе. Мы збіраемся, каб ствараць прыгожыя рэчы сваімі рукамі, дзеліцца досведам і проста добра праводзіць час. Нашы продкі мелі цудоўную звычку: доўгімі зімовымі вечарамі жанчыны збіраліся разам – шылі, ткалі, вышывалі і пры гэтым размаўлялі, распавядалі казкі, дзяліліся жыццёвым досведам. Жаночы Клюб – гэта наш спосаб захаваць і працягнуць гэтую традыцыю, але ў сучасным фармаце. Клюб пачаў працу ў студзені 2023 года і стаў сапраўднай крыніцай натхнення для тых, хто хоча дакрануцца да беларускай культуры праз творчасць.</description>
Музэйныя валантэры: супольнасць, якая фарміруе культуру
Чым нашы валянтэры займаліся ў музэі за гэты час?
Яны сталі часткай паўсядзённага жыцця музэя.</description>
Далучайцеся да беларускай школкі ў Вільні!
      <description>Беларуская школка – жывая і цёплая прастора для беларускіх сем’яў у Вільні. Мы працуем з 2021 года і ўжо сталі важнай часткай жыцця беларускай дыяспары. Нашы заняткі – гэта не толькі веды, але і радасць. Мы вучым праз гульні, творчасць і жывую камунікацыю. Тут дзеці і бацькі маюць магчымасць падтрымліваць сувязь, умацоўваць свае веды і культываваць беларускую ідэнтычнасць. Нашы заняткі праходзяць кожныя выходныя – у суботу і нядзелю. Мы выкарыстоўваем уласныя методыкі навучання, а сам працэс адбываецца ў лёгкай і нефармальнай атмасферы.</description>
Кожную сераду: гаворым па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам!
      <description>Калі вы хочаце: — адкінуць традыцыйныя беларускія моўныя комплексы; — загаварыць па-беларуску нязмушана й прыгожа; — сустрэць аднадумцаў і разам дзівіцца багацьцю беларускае мовы — вы мусіце запісаць у свой каляндар: штосераду з 18-й гадзіны
гаворым па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам На моўных сустрэчах успамінаем або набываем навыкі жывога маўленьня на ўсе патрэбныя ў жыцьці тэмы; спасьцігаем беларускія моўныя паролі: як нам распазнаць сваіх, а таксама як іншыя распазнаюць у нас беларусаў; запамінаем вострыя і трапныя выразы.</description>
Тыдзень беларускай культуры 2023!
      <description>Запрашаем на Тыдзень беларускай культуры ў Вільні!
З 4 па 10 верасня ў Цэнтры беларускай культуры й супольнасці адбудзецца цэлы тыдзень беларускай культуры!🎉 Мы рыхтуем для вас вельмі разнастайную і цікавую праграму, а таксама мноства сюрпрызаў😉
Кожны дзень будзе прысвечаны пэўнаму аспекту беларускай культуры.
✨ 4 верасня, панядзелак: Дзень шляхты (будзе праведзеная майстэрня замкаў*, падчас якой дзеці з бацькамі змогуць сабраць з паперы мадэлі сапраўдных беларускіх замкаў; прэзентацыя з дэгустацый “Беларуская культура кавы”, шляхетная і інтэлігентная).</description>
Суботняя школка 2.0 кліча маленькіх вучняў!
      <description>Суботняя школка кліча маленькіх вучняў!   Дзеці ад 3 да 12 гадоў і бацькі, ці добра вы адпачылі ўлетку? Мо ўжо хочацца сесьці за вучобу? У гэтым годзе нашая суботняя школка 2.0 мае тры ўзроставых групы, у тым ліку гульнёва-казачныя заняткі для самых маленькіх, напоўненая гурткамі, і гатовая стартаваць з верасьню! Заняткі бескаштоўныя, але абяцаем, што цікавыя й займальныя. Спасылка на рэгістрацыю https://forms.gle/bzUVLujMjsc5Azmi6 🧒🍁</description>
Суботняя школка кліча маленькіх вучняў!
      <description>Суботняя школка кліча маленькіх вучняў!   Запрашаем маленькіх беларусаў на суботнюю школку! Заняткі адбываюцца кожны тыдзень, на іх дзеткі вывучаюць родную мову, знаёмяцца з аднагодкамі ды бавяцца. Пасьля занятку запрашаем далучацца да тэатральнай студыі або ўзяць кніжку для малодшых чытачоў у нашай бібліятэцы. Усё гэта бескаштоўна, не патрабуе рэгістрацыі, проста прыходзьце ці падзяліцеся інфармацыяй з тымі, каму магло бы быць цікава 🐣
Дзе?
Vilniaus g. 20
Калі?
👦 дзеткі 5-7 год — субота 10:00</description>
Тэатральная студыя кліча маленькіх актораў
      <description>Тэатральная афішка кліча маленькіх беларусаў на вялікія сцэны!   Маленькі тэатрык для маленькіх беларусаў ды ўкраінцаў запрацаваў!
Заняткі адбываюцца на беларускай мове, яны бескаштоўныя, рэгістрацыя непатрэбная, выкладчыкі - прафэсыянальныя акторы, балерыны, вакалісты й тэатральны рэжысэр.
Распарадак такі:
Чацьвер 19:00 харэаграфія (агульная),
Субота 10:40 тэатр для малодшых,
Субота 11:40 тэатр для старэйшых.
Чакаем вас на Vilniaus 20! 🎭</description>