выставы on Цэнтар беларускай супольнасьці й культуры ў Вільні
Выстава без назваў
      <description>Запрашаем вас на нашу новую выставу.
Гэтым разам мы звярнуліся да вернакулярнай фатаграфіі — і, больш канкрэтна, да жанчын у ёй. Выстава аб’ядноўвае здымкі жанчын з розных калекцый, з якімі мы працуем, ствараючы прастору, дзе гэтыя выявы могуць суіснаваць і ўступаць у дыялог паміж сабой.
Мы не далі гэтай выставе адной канкрэтнай назвы — і гэта наўмысна. У залежнасці ад таго, як вы на яе глядзіце, яна кожны раз становіцца крыху іншай.</description>
Запрашаем на новую выставу пра беларускае жыцьцё ў 1926 годзе
      <description>Пакуль інтэрнэт запаланёны здымкамі з 2016 году, Віленскі беларускі музэй імя І. Луцкевіча запрашае наведнікаў на новую выставу пад назвай “1926: выстава пра будучыню”. На выставе прадстаўленыя выдадзеныя ў 1926-тым беларускія кнігі, напісаныя ў той год любоўныя лісты гімназістаў Віленскай беларускай гімназіі і паштоўкі беларускіх паэтаў.  “Насамрэч 1926-ты мала чым адметны”, - прызнаюцца супрацоўнікі ВБМ. “Канешне, у Менску зьбіраюцца на канфэрэнцыю ўсе зоркі тагачаснай лінгвістыкі, а саветы раскашэльваюцца на новыя тыпаграфскія шрыфты, і беларускія кнігі, што выходзяць у Вільні і Менску з гэтага году ўжо ніколі ня будуць сачыць аднаму стылю.</description>
Новая выстава! Працы ўдзельніц нашага жаночага клубу
      <description>НІТКІ: ад рук да памяці Што застаецца з намі, калі мы пакідаем дом? Чаму жаночая ручная праца зноў становіцца мовай памяці? І як традыцыя можа жыць сёння: не толькі ў музеях, а ў сучасным жыцці?
«Ніткі: ад рук да памяці» — гэта выстава пра сувязь пакаленняў, жаночы досвед і беларускую культуру, якая працягваецца праз рукі, тканіну, арнамент і гісторыі.
У экспазіцыі: 🧵 традыцыйныя і рэканструяваныя беларускія строі 🧵 ручная і машынная вышыўка як прыклад жывой традыцыі 🧵 лялькі ў рэгіянальных строях 🧵 калектыўная інсталяцыя з жаночых гісторый і тэкстыльных фрагментаў 🧵 сучасныя інтэрпрэтацыі арнаменту як мовы памяці і яднання</description>
Запрашаем на выставу Марка Антонія Лілла
 Вашай увазе прадстаўлена багацце прац чалавека-аркестра, які ніколі не абмяжоўваў сябе адным канкрэтным стылем. За сваё жыццё ён здолеў сабраць такую колькасць разнастайных гісторый і перажыванняў, кожнае з якіх паўплывала на яго мастацтва па-рознаму і унікальна. Водгукі супрэматызму, непадробная шчырасць прымітывізму, сюррэалістычныя летуценныя краявіды, унікальны кампазіцыйны погляд і багацце каляровай палітры непарыўна зліваюцца ў непаўторную камбінацыю, з якой немагчыма ці нават неэтычна вылучыць які-небудзь з кампанентаў.</description>
25 сакавіка - адкрыццё выставы 'The Europe we share'
📆 25 сакавіка ⏰ 17:00 📍 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)</description>
Гефкер: выстава пустой паперы з архіву ВБМ
      <description>У Віленскім Беларускім Музэі імя Івана Луцкевіча запрацавала новая выстава, дзе прадстаўленая чыстая папера з 1910-ых па 2010-ыя гады са збораў музэйнага архіву. На выставе выстаўлены матэрыялы з асабістых фондаў Зоі Коўш, Зоські Верас, Алега Аблажэя, Аляксея Анішчыка, Адольфа Клімовіча, Янкі Тулейкі, Надзеі ды Язэпа Шнаркевічаў, Сяржука Вітушкі, газеты Наша Ніва й калгасаў памежжа.
Куратарская каманда выставы - Паўліна Вітушчанка (канцэпцыя й тэксты), Ільля Магін (мантаж, дызайн, вёрстка, назва) і Андрэй Антонаў (матэрыялазнаўчы каментар, апісаньні) запрашаюць наведаць выставу цягам восеньскіх месяцаў, і таксама азнаёміцца з каталёгам выставы на старонцы музэю на archive.</description>
Адрыцьцё выставы “Віленскі альбом” Уладзімера Парфянка
      <description>Запрашаем на адрыцьцё выставы “Віленскі альбом” Уладзімера Парфянка.
Уладзімер Парфянок (1958-2024) – фатограф, галерыст, куратар, пэдагог. Адна з самых прыметных асобаў беларускага фатаграфічнага жыцьця ад пачатку 1990-ых па нашы дні.
Фатаграфію Ўладзіміра Парфянка вылучае тонкае пачуцьцё кампазыцыі памножанае на разуменьне таго што ў кожным з канкрэтных выпадкаў зьяўляецца рашаючым момантам. Да яго рана прыйшло асэнсаваньне важнасьці фактару спантаннасьці ў рабоце фатографа і разуменьне, што розьніцу паміж добрым і выбітным здымкам робяць дэталі, дробязі якія немагчыма ані прадугледзець ані змадэляваць.</description>
Навагоднія елкі ў Віленскім беларускім дзіцячым прытулку ў 1921 годзе
Запрашаем на выставу “Прыгажосць традыцыі”!
      <description>Запрашаем на выставу “Прыгажосць традыцыі”!
Гэта выстава беларускіх строяў і прыкрасаў, прымеркаваная да Дзядоў.
Вы зможаце пабачыць:
 традыцыйныя беларускія строі і сучаснае этнаадзенне старадаўнія ручнікі і ручнікі сучасныя з вышыўкай самыя розныя паясы, торбачкі, хусткі, прыкрасы і многае другое  У межах выставы вас чакае серыя лекцый і майстар-класаў. А закрыццё выставы адзначым разам – ушануем нашых продкаў на свяце Дзяды.
🗓️ Праграма выставы “Прыгажосць традыцыі”:
3.11, а 18:30.</description>
Выстава і пэрформанс Асі Бульбенка 'Пазнака'
      <description>Запрашаем вас падтрымаць вольную палітзьняволеную ў гадавіну яе затрыманьня. Ася Булыбенка трансфармуе свой вопыт праз жывапіс і пэрформанс, які адбудзецца ў аўторак, 17 кастрычніка — дзень, калі яе затрымалі. А выстава з працамі будзе працягвацца 10 дзён — столькі сутак Ася правяла ў няволі. Агулам Ася правяла ў зьняволеньні два гады, але падчас гэтага пэрформансу будзе распавядаць менавіта пра затрыманьне паводле адміністрацыйнага артыкулу.
Мы вельмі радыя прадставіць гэтую падзею — волю кожнага былога палітвязьня хочацца сьвяткаваць, радавацца ёй.</description>