блёг on Цэнтар беларускай супольнасьці й культуры ў Вільні
Чаму нам патрэбна больш жанчын-актывістак
      <description>Для пачатку… нам патрэбна больш актывістаў у незалежнасьці ад гендэру. Але на гэты раз канкрэтна пра жанчын, бо менавіта для іх мы ладзім 6-месячны курс па мэнтарству.
Але так, мы хацелі бы бачыць больш жаночых праектаў і жанчын у лідарскіх пазыцыях беларускіх ініцыятываў. Вось чаму.
  Жанчыны хранічна адпіхваюцца на пэрыфэрыі беларускай увагі, хіба што калі можна з іх якасна пакпіць. Тут падлучаюцца ўсе стэрэатыпы - ад катлетаў да гістэрычнасьці, і ня важна, ці рэлевантныя яны, ці зусім не: сам гендэр чалавека адразу дыктуе людзям, якім карціць кагосьці прынізіць, цэлае мэню абразаў.</description>
Гэта таксама актывізм: 20 ідэяў для тых, хто хоча мяняць сусьвет
 Маленькая група супольнага чытаньня беларускай літаратуры Пераклад тэксту, каб ён быў бы даступны большай колькасьці людзей Збор людзей на гарбатку і размову, бо эпідэмія самоты сама сябе не вылечыць Рэкамэндаваньне кнігаў беларускіх жанчын літаратарак сябрам Арганізацыя маленечкіх імпрэзаў, нават на пару чалавек Дапамога з запаўненьнем формаў ці разуменьнем якіх-кольвек сыстэмаў Распаўсюд карыснай інфармацыі ў групавым чаціку Валянтэрства напрацягу нават адной гадзіны Размаўляньне па-беларуску Публічная падтрымка беларускіх творцаў (напрыклад, у сацсетках) Навучаньне таму, што вы ўмееце рабіць (простым рэчам таксама) Ютуб-вечарынка беларускай музыкі Рэгулярныя візыты ў бібліятэку па беларускую кніжку Падтрымка сяброў і знаёмых у размовах Удзел у імпрэзах іншых актывістаў - яны будуць рэальна вельмі ўдзячныя, ведаем па сабе!</description>
Актывізм і выгараньне: жаночая вэрсыя
      <description>У актывісцкай працы шмат няўпэўненасьці. Ці прыйдуць людзі на імпрэзу, ці зацікавяцца тым, што ты ствараеш? Ці атрымаецца дасягнуць той зьмены, якую ты хочаш стварыць? Але адна рэч вельмі пэўная. Нават можна сказаць што гарантаваная.
Гэта выгараньне.
Давайце зьвернемся да дэфініцыі выгараньня паводле Сустветнай арганізацыі здароўя: гэта не мэдычнае захворваньне, але стан, які ствараецца ад хранічнага працоўнага стрэсу, з якім не атрымаецца пасьпяхова справіцца. Ёсьць тры характэрныя сымптомы:
 пачуцьцё стомы і недахопу энэргіі; павялічаная дыстанцыя ў адносінах да сваёй працы, ці негатыўныя, цынічныя пачуцьці ў адносінах да яе; зьменшаная працоўная эфэктыўнасьць.</description>
Што мы хацелі б, каб вы разумелі пра беларускіх жанчын-актывістак у дыяспары
      <description>Што мы хацелі б, каб вы разумелі пра беларускіх жанчын-актывістак у дыяспары  Актывізм у дыяспары - гэта неабходнасць  У родных краінах мы часта “перадаем” падтрымку нашай ідэнтычнасці інстытуцыям. Школы вучаць гісторыі і літаратуры. Музеі прадстаўляюць спадчыну. Дзяржаўныя святы і культурныя ініцыятывы падтрымліваюць агульнае разуменне таго, хто мы ёсць.
Нават у Беларусі — дзе нацыянальная ідэнтычнасць часта знаходзіцца пад моцным ціскам — гэтая інфраструктура ўсё ж існуе.
У дыяспары яна знікае.</description>