"АБ РАСЬЛІННЫМ СЬВЕЦЕ" Палата прадстаўнікоў гэтак званага Нацыянальнага сходу Беларусі прыняла ў першым чытаньні праект закона "Аб расьлінным сьвеце". Дакумент устанаўлівае прававыя асновы аховы, абароны, узнаўлення, утрымання, выкарыстання і выдалення "аб'ектаў расліннага свету", якімі лічацца ўсе несельскагаспадарчыя расліны. Законапраект накіраваны на павышэньне іх асяродзьдзеўтваральных, водаахоўных, абарончых, санітарна-гігіенічных, аднаўленчых функцый "у мэтах забеспячэньня спрыяльнага для жыцьця і здароўя грамадзян навакольнага асяроддзя". Як адзначаецца ў праекце, аб'екты расьліннага сьвету, размешчаныя на тэрыторыі Беларусі, за выключэньнем расьлін, што растуць на зямельных участках грамадзянаў, зьяўляюцца дзяржаўнай уласнасьцю. Карыстальнікі зямельных участкаў або водных аб'ектаў абавязаны рацыянальна абыходзіцца з раслінным светам, прымаць меры па барацьбе з зеллем, шкоднікамі і хваробамі аб'ектаў расліннага свету, а таксама прымаць неабходныя меры па прадухіленні пажараў і забруджання асяроддзя іх вырастання. У адпаведнасці з праектам, юрыдычныя асобы і грамадзяне, дапусціўшыя незаконнае знішчэньне або пашкоджанне аб'ектаў расліннага свету або пагаршэньне асяродзьдзя іх вырастаньня, абавязаны пакрыць прычынены ўрон у памеры і парадку, устаноўленым актамі заканадаўства. Паводле слоў намесніка старшыні парламенцкай камісіі па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанні Марыі Худой, неабходнасць распрацоўкі гэтага законапраекта выклікана адсутнасцю адзінага прававога акта, рэгулюючага гэтую сферу. Прыняцце закона, на яе думку, дазволіць стварыць спрыяльныя ўмовы для аховы расліннага савету і ўстановіць больш жорсткія патрабаваньні да суб'ектаў гаспадараньня.
6 сьнежня 2002 / 8:40:00 AM
Аўтар: Юры ПАЦЁМКІН Крынiца: БелаПАН
На радзіме Францішка Багушэвіча з`явіўся крыж ў гонар паэта. ... 2 красавiка 2003 / 9:29:00 AM
Грамадзяне Літвы і Польшчы будуць мець магчымасьць вольнага ... 12 сакавiка 2003 / 3:28:00 PM
Распачынаецца ажыцьцяўленьне праекта “Роварнае кола Нёмана“,... 11 лютага 2003 / 7:49:00 AM
АБАРОНІМ ПУШЧУ -- НЕАЦЭННЫ СКАРБ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ... 22 студзеня 2003 / 2:26:00 AM
ВЫБАРАМІ Ў БЕЛАРУСКІМ ВОЙСКУ КІРУЕ ЎСХОПЧЫК... 11 сьнежня 2002 / 9:12:00 AM
|