БЕЛАРУСКI   IНФАРМАЦЫЙНЫ   ЦЭНТАР

Belorusian Information Center: home

Нашы Навiны
6:34:16 AM

SuperHot
АДБУДЗЕЦЦА ФЭСТ З НАГОДЫ 70-ГОДЗЬДЗЯ БЕЛАРУСКАЕ ДЗЯРЖАЎНАЕ АКАДЭМІІ МУЗЫКІ...

MENU:

пачатак

навiны

артыкулы

музэй

каляндар

бiблiятэка

архiў


ПОШУК:

 

Нашы Навiны

Жнiвень

п

а

с

ч

п

с

н

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

15

16

17

18

19

20

21

22

23

24

25

26

27

28

29

30

31


Код нашае кнопкi
код банера

Радыё Рацыя - радыё трэцяга тысячагодзьдзя!
Грамадскае аб'яднаньне праваабарончы цэнтр ВЯСНА
Дзед Талаш
ПАГОНЯ Bielaruskaja Palicka
Беларускi Народны Фронт
Serwis informacyjny o Bialorusi
КАМУНІКАТ - бюлетэнь
Беларускай Рэдакцыі Радыё Палёнія
Lesby.BY
Беларусь в 4 ноги
Навiны гарадзенскай
музыкi - У Мiхельсона
Дранiкi

АДБУДЗЕЦЦА ФЭСТ З НАГОДЫ 70-ГОДЗЬДЗЯ БЕЛАРУСКАЕ ДЗЯРЖАЎНАЕ АКАДЭМІІ МУЗЫКІ
10-12 сьнежня ў Менску пройдуць урачыстасьці, прысьвечаныя 70-годзьдзю Беларускае дзяржаўнае акадэміі музыкі (БДАМ).
Як паведаміў рэктар акадэміі прафэсар Міхаіл Казінец, падчас сьвяткаваньня юбілею адбудуцца канцэрты камэрнай, фартэпіяннай, вакальнай музыкі, у якіх возьмуць удзел выхаванцы акадэміі - лаўрэаты міжнародных конкурсаў, а таксама замежныя выканаўцы. На 10 снежня заплянаваная навуковая канфэрэнцыя "Музычная адукацыя ў кантэксьце мастацкай культуры". На сьвяточныя мерапрыемствы запрошаныя госці зь Літвы, Украіны,Польшчы, Францыі, Нямеччыны, Кітаю й Амэрыкі.
Падводзячы вынікі дзейнасьці акадэміі, Міхаіл Казінец адзначыў, што "вышэйшая музычная адукацыя стала ў Беларусі нармальнай з'явай". Зараз у склад БДАМ уваходзяць шэсць факультэтаў, 23 кафедры, оперная студыя, кабінет народнай музыкі, Праблемная навукова-даследчая лабараторыя музыкі. Філіялы акадэміі дзейнічаюць у Магілёве, Гродне, Брэсце, а ў 2003 годзе адчыняцца ў Гомелі і Віцебску. "Аднак сёньня толькі 30 адсоткаў выкладчыкаў, якія працуюць у музычных школах краіны, маюць вышэйшую адукацыю. Вядома, гэта нонсенс, так не павінна быць. Таму адна з задачаў нашых філіялаў - напоўніць рэгіёны адмыслоўцамі з вышэйшай клясічнай музычнай адукацыяй", - сказаў рэктар.
Паводле словаў Казінца, зараз у акадэміі атрымліваюць адукацыю каля 1.200 студэнтаў, з якіх 120 - замежныя. Толькі з 1998 па 2002 год больш за 100 студэнтаў сталі лаўрэатамі прэстыжных міжнародных конкурсаў. Рэктар БДАМ паведаміў, што найбольшай папулярнасцю ў абітурыентаў карыстаюцца два факультэты - піяністаў і вакалістаў. Выпускнікі акадэміі маюць магчымасць прадоўжыць навучаньне ў магістратуры, асьпірантуры, дактарантуры.
М.Казінец заявіў, што галоўная задача БДАМ - захаваць усё тое, што было назапашана за доўгія гады. Так, 10 гадоў таму ў акадэміі была адкрыта кафедра беларускай музыкі, "адна з наймацнейшых па навуковым патэнцыяле ў СНД". Рэктар таксама паведаміў, што нядаўна ў акадэміі зьявілася новая спэцыялізацыя - "арган", бо "каталіцкія храмы ў краіне патрабуюць добрых арганістаў".
За апошнія гады значна пашырыліся міжнародныя сувязі ВНУ: вядзецца супрацоўніцтва з шэрагам найбуйнейшых міжнародных арганізацый, заключаныя дзьвухбаковыя пагадненьні з 14 замежнымі ВНУ і навуковымі цэнтрамі. На базе акадэміі музыкі арганізуюцца міжнародныя конкурсы, праводзяцца майстар-класы вядомых замежных выканаўцаў і педагогаў.
Значную ролю ў канцэртным жыцьці краіны адыгрываюць мастацкія калектывы акадэміі: сімфанічны аркестр "Маладая Беларусь" пад кіраўніцтвам Міхаіла Казінца, камерны аркестр "Gradus ad Parnassum", аркестр духавых інструментаў "Фанфары Беларусі", акадэмічны канцэртны хор, ансамблі духавых інструмантаў "Інтрада" і "Сірынкс", якія вядуць актыўную гастрольную дзейнасць.

5 сьнежня 2002  /  6:44:00 AM

Аўтар: Маша ПЯТРОВА
Крынiца: Паводле БелаПАН

На радзіме Францішка Багушэвіча з`явіўся крыж ў гонар паэта. ...     2 красавiка 2003  /  9:29:00 AM

Грамадзяне Літвы і Польшчы будуць мець магчымасьць вольнага ...     12 сакавiка 2003  /  3:28:00 PM

Распачынаецца ажыцьцяўленьне праекта “Роварнае кола Нёмана“,...     11 лютага 2003  /  7:49:00 AM

АБАРОНІМ ПУШЧУ -- НЕАЦЭННЫ СКАРБ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ...     22 студзеня 2003  /  2:26:00 AM

ВЫБАРАМІ Ў БЕЛАРУСКІМ ВОЙСКУ КІРУЕ ЎСХОПЧЫК...     11 сьнежня 2002  /  9:12:00 AM

НАВIНЫ:

     Грамадзяне Літвы і Польшчы будуць мець магчымасьць вольнага ......
     Распачынаецца ажыцьцяўленьне праекта “Роварнае кола Нёмана“,......
     АБАРОНІМ ПУШЧУ -- НЕАЦЭННЫ СКАРБ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ......
     ВЫБАРАМІ Ў БЕЛАРУСКІМ ВОЙСКУ КІРУЕ ЎСХОПЧЫК......
     “АБ РАСЬЛІННЫМ СЬВЕЦЕ“......


ВIЛЕНСКI МУЗЭЙ:

Віенскі Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча...


AРТЫКУЛЫ:

БЕЛАРУСЬ, ЛІТВА І NATO...


2000-2001© Belarusan Information Center. All Rights Reserved  webmaster  special thanks: A. Mauzon