|
Адраджэньне Віленскага беларускага музэю
У 1944 годзе, калі на доўгі час усталявалася ў Вільні савецкая улада ў выглядзе ЛітССР (а, нааогул, трэба нагадаць, што на працягу ХХ стагоддзя Вільня болш за 10 разоў мяняла свю дзяржаўную прыналежнасьць), усё грамадзкае беларускае жыцьцё ў горадзе было зьнішчана. Спыніў існаваньне і славуты Віленскі беларускі музэй. Амаль усе ягоныя супрацоўнікі былі рэпрэсаваныя, А. Луцкевіч, У. Самойла, А. Нэканда-Трэпка нават загінулі. Экспанаты музэя падзялілі паміж музэямі Літоўскай і Беларускай савецкіх рэспублік. Аднак беларусы не хацелі зьмірыцца са стратаю свйго скарбу і як маглі спрабавалі захаваць сваю праўдзівую гісторыю. Асобным віленскім дзеячам – П. Сергіевічу, Я. Шнаркевічу, З.Верас і другім удалося пазьбегнуць высылкі. Пазьней вяртаюцца ў Вільню палітычныя вязьні – Я. Шутовіч, Я. Багдановвіч, А. Клімовіч, А. Анішчык, Л. Луцкевіч ды іншыя. Гэтыя слаўныя грамадзяне пачалі па зярнятку зьбіраць помнікі беларускай гісторыі – фатаздымкі, кнігі, дакуманты. Пісаліся ўспаміны і гістарычныя нарысы. Прычым гэта ўсё рабілася пад пагрозаю новых рэпрэсіяў за "буржуазнны нацыяналізм”. Такм чынам гэтае пакаленьне ўзнавіла беларускую музэйную традыцыю ў выглядзе прыватнага зьбіральніцтва. Неўзабаве навукоўцы, мастакі, літаратары з БССР пачалі адкрываць для сябе беларускую Вільню. А. Ліс, А. Мальдзіс, У. Караткевіч, З. Пазьняк і многа-многа яшчэ хто ехалі сюды каб зь першых вуснаў пачуць праўду пра колішнюю Беларусь. Па сьлядох старэйшых пацягуліся і новыя пакаленьні – "майстроўцы”,”талакоўцы”. Ад віленскага агеньчыка запаліліся многія. Савецкія ўлады ні ў Вільні, ні ў Менску не спрыялі адраджэньню тутэйшай беларушчыны. Пра гэта красамоўна сьведчыць хаця б той факт з музэем Я. Коласа – сваякі падарылі дзяржаве мэмарыяльны дом і рэчы, у 1960 г. урад Літвы прыняў пастанову пра арганізацыю музэю – а ў выніку дом аказаўся разбураны, пляц зямлі прыватызаваны, рэчы перададзены літоўскаму музэю. У часе т. зв. "перабудовы”, на этапе адраджэньня незалежнасьці Літвы і Беларусі пачаліся больш актыўныя захады, каб аднавіць музэй. Для віленскіх беларусаў – захавальнікаў музэйнай традыцыі, -- адкрылася магчымасьць стварацць свае інстытуцыі, выступаць у СМІ – было створана некалькі грамадзкіх арганізацый, дзяржаўныя школа, катэдра ва унівэрсітэце, праграмы на радыё і тэлевізіі. Патрабавалі і музэя. Таварыства беларускай культуры распрацавала канцэпцыю адраджэньня музэю ў выглядзе літоўскай дзяржаўнай установы – быў спадзеў на тое, што ўдасца вярнуць хаця б частку экспанатаў музэю І. Луцкевіча. На працягу вось ужо 14 гадоў спрабуе ТБК рэалізаваць гэты варыянт – было многа лістоў, камісіяў, перамоваў і на грамадзкім і на міждзяржаўным узроўнях – безвынікова. Цяперашнія уладальнікі скарбаў, літоўскія і беларускія музэі, ня хочуць нічога нікому вяртаць, прынятыя законы пра музэі, якія забараняюць вяртаньне музэйных каштоўнасьцяў былым уладальнікам. І наогул, у сучаснай музэйнай практыцы замест ідэі вяртаньня узьнікла новая ідэя -- выяўленьня, вывучэньня і сумеснага выкарыстаньня музэйных каштоўнасьцяў. У гэтай сітуацыі частка былых удзельнікаў выйшла з ТБК і заснавала новую грамадзкую арганізацыю – Віленскі беларускі музэй імя І. Луцкевіча. Да рэалізацыі намі распрацавана канцэпцыя "Вільня -- Беларускі Музэй" (глядзі далей).
6 лютага 2003 / 8:49:00 AM
Крынiца: Віленскі Беларускі Музэй
Віенскі Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча... 6 лютага 2003 / 8:53:00 AM
Вільня — Беларускі музэй ... 6 лютага 2003 / 8:01:00 AM
Царква Сьвятое Тройцы (працяг)... 21 студзеня 2003 / 2:42:00 AM
Царква Сьвятое Тройцы ... 21 студзеня 2003 / 1:27:00 AM
ВЕЖА ГЭДЫМІНА ... 21 студзеня 2003 / 1:22:00 AM
|