БЕЛАРУСКI   IНФАРМАЦЫЙНЫ   ЦЭНТАР

Belorusian Information Center: home

Вiленcкi Музэй
6:55:30 AM

SuperHot
АДБУДЗЕЦЦА ФЭСТ З НАГОДЫ 70-ГОДЗЬДЗЯ БЕЛАРУСКАЕ ДЗЯРЖАЎНАЕ АКАДЭМІІ МУЗЫКІ...

MENU:

пачатак

навiны

артыкулы

музэй

каляндар

бiблiятэка

архiў


ПОШУК:

 

Вiленcкi Музэй

Студзень

п

а

с

ч

п

с

н

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

15

16

17

18

19

20

21

22

23

24

25

26

27

28

29

30

31


Код нашае кнопкi
код банера

Радыё Рацыя - радыё трэцяга тысячагодзьдзя!
Грамадскае аб'яднаньне праваабарончы цэнтр ВЯСНА
Дзед Талаш
ПАГОНЯ Bielaruskaja Palicka
Беларускi Народны Фронт
Serwis informacyjny o Bialorusi
КАМУНІКАТ - бюлетэнь
Беларускай Рэдакцыі Радыё Палёнія
Lesby.BY
Беларусь в 4 ноги
Навiны гарадзенскай
музыкi - У Мiхельсона
Дранiкi

Мадонна Сапегаў
...Сёньня я распавяду вам яшчэ пра адзін Сьвяты віленскі абраз, слава якога, некалі, у XVII ды ў пачатку XVIII стагодзьдзяў, блізу зацьміла славуты абраз Маці Божае Вастрабрамскае. Гэта -- "Мадонна Сапегаў”. У Віленскай Катэдры, у адной з бакавых капліцаў, з боку правае навы, можна цяперака пабачыць надзвычай пекны абраз, перад якім заўжды гарыць багата сьвечак. Завецца ён "Маці Божая Ружанцовая”, і ёсьць адным са старэйшых у нашым краі. Паходзіць ён зь віленскага касьцёлу Сьвятога Міхала, што пры колішнім кляштары бэрнардынак. Ягоная цудоўная гісторыя сягае ў глыбіні стагодзьдзяў.

«Мадонна Сапегаў», Маці Божая Ружанцовая

«Мадонна Сапегаў»,
Маці Божая Ружанцовая

...Паводле традыцыі, лічыцца, што яго знайшлі бедныя сяляне ў рэштках старое капліцы, што струхнела сярод лясных нетраў... Пабожлівыя сяляне прасякнуліся шчырым замілаваньнем да гэтага абраза, разгледзеўшы ягонае хараство, й перадалі яго айцам-бэрнардынам. Тыя, бачучы перад сабою прыгожы, але ўжо ўчарнелы абраз, вырашылі яго часова зьмясьціць у кляштарным калідоры. Колькі дакладна ён там знаходзіўся, цяпер дакладна невядома. Але аднойчы, адзін з мніхаў, што горача маліўся, кленчучы перад гэтым абразом, раптам пачуў яе голас...
Маці Божая папрасіла да сябе большае пашаны й ўвагі да ейнае прыгожае выявы. Пасьля такога цуднага здарэньня абраз адразу перанесьлі ў касьцёл і ўбралі ў шаты. Было гэта недзе з паўтысячы гадоў таму.

А ў 1594 годзе ягамосьць, вялікі канцлер Леў Сапега ўздумаў пабудаваць новы кляштар для бэрнардынак з гожым касьцёлм Сьвятога Міхала. Ён та й выпрасіў абраз у айцоў-бэрнардынаў ды пабудаваў для яго адмысловы аўтар. Ад таго часу абараз набыў сабе яшчэ адно найменьне – "Мадонны Сапегі”. Праўда, абраз меў на той час ужо зусім старажытны й ўкарэлы ад дыму сьвечак, выгляд. Спадар канцлер загадаў панавіць абраз "Маці Божае Ружанцовае”. Але... адбыўся пэўна што чарговы цуд. Фарба новая не прыстала да старасьвецкае выявы, ня легла на яе... А вось жа старыя барвы зазіхцелі. Адно што, зусім састарэлыя й нягеглыя выявы Сьвятых Пятра й Паўла, былі запісаныя. На іхных месцах паўсталі Сьвятыя Францыск ды Бэрнард, сьвятыя патроны ордэну бэрнардынаў.
Калі ж у 1655 годзе расейскія войскі ўварваліся ў Вільню, той кляштар бэрнардынак і касьцёл Сьвятога Міхала, у якім ужо спачывалі сном вечным шмат хто з роду Сапегаў, былі разрабаваныя дашчэнту. Адно... цудоўны абраз быў на сваім месцы, не крануты рукамі дзікіх маскоўцаў. Ад таго году сьвяты абраз стаў шырака вядомы і ўжо згадваўся ў кроніцы бэрнардынаў Малое Польшчы й Літвы.

Касьцёл Сьвятога Міхала. Фота Яна Булгака, 1910-я гады

Касьцёл Сьвятога Міхала.
Фота Яна Булгака, 1910-я гады

Весткі пра цуды ад гэтага абраза сталі распаўсюджвацца імкліва. У 1699 годзе віленскі біскуп Аляксандар Сапега, склікаў адмыслвую камісыю, на чале з біскупам-суфраганам, Міхалам Слупскім. Камісыя дасьледвала сотні сьведчаньняў лекаваньня, загойваньня ды іншых незвычайных зьвяваў, што зьвязаныя былі з цудадзейным абразом "Мадоны Сапегаў”. Камісыя прыйшла да ўнёску, што абраз гэты мае асаблівую міласьць ад Бога.
У 1671 годзе ў Вільні выйшла адмысловая кніжка, прысьвечаная цалкам гэтаму абразу, ягонай гісторыі й тым цудам, што чыніліся пры ім. Аўтаркай гэтае кнігі была аббатыса кляштару бэрнардынак, Канстанцыя Сакалінская. А ў 1672 годзе пра "Мадонну Сапегаў” піша ўжо ў Мюнхэне нямецкі езуіт Вільгэльм Гумпенбэрг. Слава Сьвятога абраза Сапегаў абляцела цэлую Эўропу. У 1673 годзе Рымскі Папа, Клеменс VII, даў дазвол на каранаваньне цудадзейнага абраза "Мадонну Сапегаў”. Пышныя ўрачыстасьці з гэтае нагоды адбыліся ў Вільні, былі адбітыя й 2 адмысловых мэдаля, Праўда, усё гэта адбылося толькі ў кастрычніку 1750 году, бо паўсюль, да таго часу, йшлі войны. І ў Эўропе... І ў нашым краі.
Я распавядаў Вам, што першая кніга пра Сьвяты абраз Маці Божае Ружанцовае зь віленскага касьцёлу Сьвятога Міхала, выйшла ў Вільні яшчэ ў 1671 годзе. Зьвесткі, што былі зьмешчаныя там шматкроць паўтараліся і ў пазьнейшых выданьнях, ажно да ХХ стагодзьдзя. Найбольш жа поўнае апісаньне цудаў ды гісторыя абраза, былі зьмешчаныя ў рукапісе, які датуецца 1766 годам і, скарочана, завецца "Кроніка каранацыі(...) Найсьвятлейшае Нябеснае Каралевы” . Карацейшых назваў у тыя часы не было прынята даваць. Ня ма цяпер пэўнасьці, як усё гэта складалася ў супольны гімн Маці Божае Ружанцовае. Але, што праўда, касьцёл Сьвятога Міхала, а ў адначасьсе й кляштар бэрнардынак пры ім, займелі невераемную славу. І там, натуральна, пачалі зьяўляцца цуды...

У 1737 годзе, аднае раніцы, у касьцёл Сьвятога Міхала прыйшоў быў, як зазвычай, сакрыстыянін й быў уражаны... Касьцёл быў абрабаваны. Нейкі злодзей, выняўшы ў начы шкло з шыбы, павыкрадаў усе ўпрыгожваньні з абраза Маці Божае Ружанцовае. Прапала багата яе кляйнотаў, а таксама залатая ружа, што Лізавеце Сапегавай прыслаў сам папа Клеменс VIIІ, пазразаныя былі перлавіны з арнатаў, пабрана шмат каштоўных рэчаў...
Пачалася трывога, пазьбягаліся людзі, распачаліся ліхавманкавыя пошукі сьвятакрада. Дык вось, неўзабаве, пры мосьце Зарачанскім, быў знойдзены чалавек, які спаў, а паблізу яго ў траве знайшлося й колькі пярлінаў. Гэта быў зусім малады хлапец, служка шавецкі. Неспадзявана абуджаны, ён праціраў вочы й ня мог даць рады, чаго вакол яго ўвіхаюцца... Калі ж яго пачалі біць і вязаць, ён залямантаваў, што вінаваты адно ў тым, што правёў ноч у гулянцы й напіўшыся ўлукатку ня здолеў перайсьці маста, каб патрапіць у свой дом, што на Зарэччы, паваліўся вось тут і заснуў... А адкуль узяліся тут тыя пярліны, ён ня ведае. М’о злодзей у гэткі спосаб хацеў адвесьці падозраньне ад сябе й наўмысна падкінуў гэтыя клятыя пярліны!
Але яго ніхто й слухаць не хацеў. Хлапца зкруцілі й адвялі да ратушы, дзе і пасадзілі ў вязьніцу... А ў пэўны дзень, што быў прызначаны судом, таго дзецюка пацягнулі на рынак. А там ужо было поўна народу! Шмат хто, каб лепей разгледзець усё, як будуць там таго хлопца катаваць ды вешаць, ажно паўзлазілі на стрэхі й дрэвы...
Жаўнеры прыцягнулі на месца сьмяротнае кары вінаватага. Ён ледзьве стаяў на нагах, ідучы дрыжачым крокам. Рукі ягоныя былі моцна завязаныя за сьпінаю. Набліжаючыся да эшафоту, ён зусім ужо ледзь дыхаў... Але перад самымі прыступкамі на эшафот, хлапец адмовіўся на іх ступіць. На шматтысячным натоўпам павісла ціша. І тады хлапец горача ўзмаліўся да Найсьвяцейшае Маці Божае...І многія людзі, чуючы ягоныя шчырыя словы, паздымалі з галоваў чапкі й капялюхі, далучаючыся да ягонае малітвы: Маці Божая маліся за нас!
А тым часам кат усё чакаў, абапешыся сьпінаю да шыбеніцы. Калі ж малітва была скончаная, зьвязанага дзяцюка ўсьцягнулі на эшафот і накінулі на шыю пятлю. У апошнюю хвілю, перад тым, як павіснуць у паветры, хлапец гучна крыкнуў: Маці Нябесная! Пакажы, што ты ёсьць!
І ў гэты момант пятля разьвязалася, вяроўка рапалася на кавалкі, а прысуджаны хлопец паваліўся долу...
Джынгл
Над плошчаю загуў людзкі вір: Цуд! Не караць яго! Адпусьціце яго на волю!
Суд, пабачыўшы ў тым праяву Боскае сілы, згадзіўся зь віленчукамі й бедалагу адпусьцілі дахаты.
Тымчасам ў нейкага жыда-гандляра нехта выпадкова ўбачыў кляйноты з шатаў Мадонны Сапегаў. Неўзабаве яго схапілі й адвялі на катаваньні. Ён прызнаўся, што яму гэтыя каштоўнасьці прадаў нейкі Барталамей. Як дазналіся, то той чалавек быў сторажам у касьцёле Сьвятое Ганны. Нарэшце дайшла чарга й да яго. Сьвятакрада люта катавалі, спалілі яму далоні, якімі ён кратаў абраз Маці Божае Ружанцовае ў касьцёле Сьвятога Міхала, а затым і павесілі...
Усе скрадзеныя рэчы вярнуліся на свае месцы. А слава цудадзейнага абраза разьляцелася йзноў на ўвесь сьвет.


Цягам XVII-XVIII стагодзьдзяў абраз Маці Божае Ружанцовае з касьцёлу Сьвятога Міхала, шматкроць рэпрадукавалі на гравюрах, што ахвотна куплялі вернікі, якія шанавалі "Мадонну Сапегаў” па ўсім краі. Самая старая рыціна, што дайшла да нашых часоў, была зробеная магілёўскім майстрам Лявонціям Тарасэвічам у 1686 годзе. Цікава, што на ёй Мадонна Сапегаў ужо мае багатыя шаты й карону. Таму, 1750 год ня варта ўважаць за дату каранаваньня гэткага абраза. Бо нават для выявы кароны на гравюры, трэба было мець найвышэшы дазвол. Таму старасьвецкая беларуская рыціна Тарасевіча ёсьць бясспрэчным доказам найвышэйшае пашаны й выключнага афіцыйнага царкоўнага прызнаньне Сьвятасьці Маднонны Спегаў, ад сярэдзіны XVII стагодзьдзя.

У ХІХ стагодзьдзі слава Мадонны Сапегаў з касьцёлу Сьвятога Міхала, пачала пакрыся зьмяншацца, таму што ў часы расейскае акупацыі пачало шырыцца шанаваньне Маці Божае Вастрабрамскае, як заступніцы краю. Калі ж расейскія ўлады гвалтам замкнулі касьцёл Сьвятога Міхала й кляштар бэрнардынак, гэты сьвяты абараз быў перанесены ў касьцёл бэрнардынцаў, што стаіць насупраць. Ён быў пераўтвораны ў парафіяльны. І абраз Маці Божае Ружанцовае знаходзіўся там ажно да 1912 году, пакуль самі Сапегі не дамагліся ў Пецярбургу ад расейскіх уладаў права адамкнуць касьцёл Сьвятога Міхала, што тры стагодзьдзі быў іхнай сямейнай пахавальняю. Сапаегі й адрэстаўравалі гэтую старую бажніцу. Вось жа тады й быў вернуты на сваё месца абраз Мадонны Сапегаў.

А за гэтак званым польскім часам, была перагорнутая яшчэ адна старонка зь гісторыі й касьцёлу й Сьвятога таго абараза. З 1933-га па 1935 год Мадонну Сапегаў адрэстаўраваў выдатны беларускі мастак Ян Руткоўскі. Гэта менавіта ён першы пацьвердзіў весткі пра цуд з абнаўленьнем барваў на гэтым абразе. Ён заўважыў, што ўвесь абраз намаляваны алейнымі фарбамі, а вось жа сама Панна Марыя – старой тэмперай. Руткоўскі ж пацьвердзіў, што сам твар Мадонны Сапегаў ёсьць самай старажытнай часткаю карціны й бадай, быў ён напісаны, магчыма, як праваслаўная ікона ў стражытнабеларускім духу. Гэты ж мастак супольна з манахіняй Францішкай Вяржбіцкаю зьмянілі й галаўны ўбор Панны Марыі: замест вяночка з ружаў яны напісалі дыядэму з карункаў.
У часе апошяе вайны ў касьцёле Сьвятога Міхала пробашчам быў слынны беларускі сьвятар Адам Станкевіч. Дзякуючы ягоным намаганьням культ Мадонны Сапегаў йзноў пашырыўся сярод беларусаў-каталікоў. Ды нядоўга тое было. Касьцёл ізноў абрабавалі й замкнулі расейцы. Гэтым разам савецкія. Ад 1948 году змоўклі літаніі й гукі аргану ў касьцёле Сьвятога Міхала. Савецкія сьвятакрады зьнішчылі арган, параскідалі й пакралі багата касьцёльных скарбаў. Зьнікла невядома куды было й Мадонна Сапегаў. Але адбыўся яшчэ адзін цуд... Сьвяты абраз знайшоўся ў касьцёле Сьвятога Духа. Пэўна, гэта айцец Адам Станкевіч перахаваў яго там ад нячыстых рук. У 1973 годзе абраз патрапіў у Мастацкі музэй Літвы, дзе праляжаў у запасьніках да 1981 году, дзе й быў знойдзены нанова. У часе рэстаўрацыі абраза, былі выяўленыя пад слаямі фарбы й сьляды вагню, што апалілі яго ў часе маскоўсага наезду ў 1655 годзе. Гэтак быў пацьверджаны й той старадаўні цуд. Ну а цяпер кожны з вас, хто будзе ў Вільні зможа пабачыць яго ва ўсім харастве ў Віленскай катэдры. Й прынесьці й сваю сьвечку да Мадонны Сапегаў, аднаго з найстаражытнейшых і найсьвяцейшых абразоў нашага краю.





7 лiстапада 2001  /  3:48:00 AM

Аўтар: Сяргей Харэўскі

Віенскі Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча...     6 лютага 2003  /  8:53:00 AM

Адраджэньне ...     6 лютага 2003  /  8:49:00 AM

Вільня — Беларускі музэй ...     6 лютага 2003  /  8:01:00 AM

Царква Сьвятое Тройцы (працяг)...     21 студзеня 2003  /  2:42:00 AM

Царква Сьвятое Тройцы ...     21 студзеня 2003  /  1:27:00 AM

НАВIНЫ:

     Грамадзяне Літвы і Польшчы будуць мець магчымасьць вольнага ......
     Распачынаецца ажыцьцяўленьне праекта “Роварнае кола Нёмана“,......
     АБАРОНІМ ПУШЧУ -- НЕАЦЭННЫ СКАРБ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ......
     ВЫБАРАМІ Ў БЕЛАРУСКІМ ВОЙСКУ КІРУЕ ЎСХОПЧЫК......
     “АБ РАСЬЛІННЫМ СЬВЕЦЕ“......


ВIЛЕНСКI МУЗЭЙ:

Віенскі Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча...


AРТЫКУЛЫ:

БЕЛАРУСЬ, ЛІТВА І NATO...


2000-2001© Belarusan Information Center. All Rights Reserved  webmaster  special thanks: A. Mauzon