БЕЛАРУСКI   IНФАРМАЦЫЙНЫ   ЦЭНТАР

Belorusian Information Center: home

Вiленcкi Музэй
6:25:17 AM

SuperHot
АДБУДЗЕЦЦА ФЭСТ З НАГОДЫ 70-ГОДЗЬДЗЯ БЕЛАРУСКАЕ ДЗЯРЖАЎНАЕ АКАДЭМІІ МУЗЫКІ...

MENU:

пачатак

навiны

артыкулы

музэй

каляндар

бiблiятэка

архiў


ПОШУК:

 

Вiленcкi Музэй

Жнiвень

п

а

с

ч

п

с

н

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

15

16

17

18

19

20

21

22

23

24

25

26

27

28

29

30

31


Код нашае кнопкi
код банера

Радыё Рацыя - радыё трэцяга тысячагодзьдзя!
Грамадскае аб'яднаньне праваабарончы цэнтр ВЯСНА
Дзед Талаш
ПАГОНЯ Bielaruskaja Palicka
Беларускi Народны Фронт
Serwis informacyjny o Bialorusi
КАМУНІКАТ - бюлетэнь
Беларускай Рэдакцыі Радыё Палёнія
Lesby.BY
Беларусь в 4 ноги
Навiны гарадзенскай
музыкi - У Мiхельсона
Дранiкi

Віенскі Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча
(гістарычная даведка)

Віленскі Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча – адна з галоўных навуковых і асьветніцкіх установаў у гісторыі Беларусі. ВБМ зьбіраў, захоўваў, дасьледваў, прапагандаваў помнікі гісторыі, этнаграфіі, мастацкія творы. Экспанаты музэя паходзілі з усіх абшараў Беларусі. Музэй адыграў выключную ролю ў фармаваньні гістарычнай і нацыянальнай самасьвядомасьці беларускага народа.
Гісторыя музэя налічвае два этапы. На першым этапе (1908-1921) музэй яшчэ ня меў самастойнага юрыдычнага статусу – ён уяўляў сабой прыватную калекцыю славутага беларускага навукоўца і палітычнага дзеяча Івана Луцкевіча, хаця фактычна існаваў як рэальная грамадзкая установа. Сваю калекыю Іван Луцкевіч разьмясьціў у рэдакцыі газэты "Наша ніва”, дзе да яе мелі доступ супрацоўнікі і шматлікія наведнікі. Каштоўныя скарбы гэай калекцыі натхнялі клясыкаў беларускай літаратуры – Янку Купау, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Максіма Гарэцкага, Зьмітрака Бядулю, аўтараў першай граматыкі беларускай мовы – Браніслава Тарашкевіча, першай нацыянальнай геаграфіі – Аркадзя Смоліча, першай гісторыі – Вацлава Ластоўскага ды іншых. Іван Луцкевіч рыхтаваўся ператварыць сваю калекцыю ў паўнавартасны публічны музэй – дзеля гэтага ён заснаваў Беларускае навуковае таварыства і ахвяраваў яму сваю калекцыю. Музэй адкрыўся ў 1921 годзе, пасьля заўчаснай сьмерці Івана Луцкевіча. Беларускае навуковае таварыства надало музэю імя заснавальніка. На другім этапе (1921-1945) ВБМ пасьпяхова працягваў сваю дзейнасьць. Пашыралася фондавая калекцыя, была створана сталая эксазіцыя. Музэй прымаў шматлікія экскурсіі, у навучальных мэтах музэйнымі зборамі карысталіся гімназісты і студэнты. Па-ранейшаму музэй натхняў літаратараў і навукоўцаў, што адлюстравана ў вялікай колькасьці публікацыяў. У часе свайго росквіту музэй меў сталае памяшканьне ў т.зв. "Базылянскіх мурах”(цяпер – вул. Вастрабрамская,7-а). У пяці экспазіцыйных залях былі выстаўлены калекцыі: археалагічная, сфрагістычная, нумізматычная, мэдалёў і крыжоў, старажытнага адзеньня, у тым ліку і слуцкіх паясоў, старажытнай зброі, рукапісных кніг і старадукаў, царкоўных абразоў, карцінаў даўнейшых і сучасных мастакоў, народных музычных інструментаў, твораў народных разьбяроў і многае другое. (Паводле інвентара 1941 г. музэй налічваў 13 450 адзінак захаваньня). Архіў музэя зьберагаў дакуманты ад 18-га стагоддзя да сярэдзіны 20-га (агулам – звыш 9000 адзінак захаваньня). Бібліятэка налічвала звыш 14000 тамоў.
Напрацягу свайго існаваньня ВБМ і ягоныя супрацоўнікі ніколі нямелі належнай падтрымкі ад кіруючых дзяржаўных уладаў, наадварот –мелі ўсялякія перашкоды і перасьлед. Спачатку гэта быў прыгнёт расейскага царскага рэжыму, потым акупацыйных нямецкіх, польскага. Самым разбуральным аказаўся савецкі рэжым – супрацоўнікі музэя і навуковага таварыства Антон Луцкевіч (дырэктар ВБМ), Уладзімір Самойла, Антон Нэканда-Трэпка, Вячаслаў Багдановіч, Адам Станкевіч ды іншыя загінулі ў выніку рэпрэсіяў. Дырэктары ВБМ Мар’ян Пецюкевіч, Янка Шутовіч і другія супрацоўнікі былі зьняволеныя на вялікія тэрміны. Улады Літоўскай і Беларускай савецккіх рэспублік зьліквідавалі ВБМ. Цэльная калекцыя была расфармавана і падзелена. Сёньня экспанаты былога музэю знаходзяцца ў Нацыянальным і Мастацкім музэях Літвы, бібліятэцы Акадэміі навук Літвы, Нацыянальным музэі Беларусі, Архіве-музэі літаратуры і мастацтва Беларусі.
У 2001 годзе ў Вільні адроджаны Беларускі музэй імя Івана Луцкевіча, распачаўся збор новай музэйнай калекцыі.

6 лютага 2003  /  8:53:00 AM
Крынiца: Віленскі Беларускі Музэй

Адраджэньне ...     6 лютага 2003  /  8:49:00 AM

Вільня — Беларускі музэй ...     6 лютага 2003  /  8:01:00 AM

Царква Сьвятое Тройцы (працяг)...     21 студзеня 2003  /  2:42:00 AM

Царква Сьвятое Тройцы ...     21 студзеня 2003  /  1:27:00 AM

ВЕЖА ГЭДЫМІНА ...     21 студзеня 2003  /  1:22:00 AM

НАВIНЫ:

     Грамадзяне Літвы і Польшчы будуць мець магчымасьць вольнага ......
     Распачынаецца ажыцьцяўленьне праекта “Роварнае кола Нёмана“,......
     АБАРОНІМ ПУШЧУ -- НЕАЦЭННЫ СКАРБ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ......
     ВЫБАРАМІ Ў БЕЛАРУСКІМ ВОЙСКУ КІРУЕ ЎСХОПЧЫК......
     “АБ РАСЬЛІННЫМ СЬВЕЦЕ“......


ВIЛЕНСКI МУЗЭЙ:

Віенскі Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча...


AРТЫКУЛЫ:

БЕЛАРУСЬ, ЛІТВА І NATO...


2000-2001© Belarusan Information Center. All Rights Reserved  webmaster  special thanks: A. Mauzon