БЕЛАРУСКI   IНФАРМАЦЫЙНЫ   ЦЭНТАР

Belorusian Information Center: home

Вiленcкi Музэй
7:02:02 AM

SuperHot
АДБУДЗЕЦЦА ФЭСТ З НАГОДЫ 70-ГОДЗЬДЗЯ БЕЛАРУСКАЕ ДЗЯРЖАЎНАЕ АКАДЭМІІ МУЗЫКІ...

MENU:

пачатак

навiны

артыкулы

музэй

каляндар

бiблiятэка

архiў


ПОШУК:

 

Вiленcкi Музэй

Студзень

п

а

с

ч

п

с

н

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

15

16

17

18

19

20

21

22

23

24

25

26

27

28

29

30

31


Код нашае кнопкi
код банера

Радыё Рацыя - радыё трэцяга тысячагодзьдзя!
Грамадскае аб'яднаньне праваабарончы цэнтр ВЯСНА
Дзед Талаш
ПАГОНЯ Bielaruskaja Palicka
Беларускi Народны Фронт
Serwis informacyjny o Bialorusi
КАМУНІКАТ - бюлетэнь
Беларускай Рэдакцыі Радыё Палёнія
Lesby.BY
Беларусь в 4 ноги
Навiны гарадзенскай
музыкi - У Мiхельсона
Дранiкi

Адраджэньне
Віленскага беларускага музэю

У 1944 годзе, калі на доўгі час усталявалася ў Вільні савецкая улада ў выглядзе ЛітССР (а, нааогул, трэба нагадаць, што на працягу ХХ стагоддзя Вільня болш за 10 разоў мяняла свю дзяржаўную прыналежнасьць), усё грамадзкае беларускае жыцьцё ў горадзе было зьнішчана. Спыніў існаваньне і славуты Віленскі беларускі музэй. Амаль усе ягоныя супрацоўнікі былі рэпрэсаваныя, А. Луцкевіч, У. Самойла, А. Нэканда-Трэпка нават загінулі. Экспанаты музэя падзялілі паміж музэямі Літоўскай і Беларускай савецкіх рэспублік.
Аднак беларусы не хацелі зьмірыцца са стратаю свйго скарбу і як маглі спрабавалі захаваць сваю праўдзівую гісторыю. Асобным віленскім дзеячам – П. Сергіевічу, Я. Шнаркевічу, З.Верас і другім удалося пазьбегнуць высылкі. Пазьней вяртаюцца ў Вільню палітычныя вязьні – Я. Шутовіч, Я. Багдановвіч, А. Клімовіч, А. Анішчык, Л. Луцкевіч ды іншыя. Гэтыя слаўныя грамадзяне пачалі па зярнятку зьбіраць помнікі беларускай гісторыі – фатаздымкі, кнігі, дакуманты. Пісаліся ўспаміны і гістарычныя нарысы. Прычым гэта ўсё рабілася пад пагрозаю новых рэпрэсіяў за "буржуазнны нацыяналізм”. Такм чынам гэтае пакаленьне ўзнавіла беларускую музэйную традыцыю ў выглядзе прыватнага зьбіральніцтва.
Неўзабаве навукоўцы, мастакі, літаратары з БССР пачалі адкрываць для сябе беларускую Вільню. А. Ліс, А. Мальдзіс, У. Караткевіч, З. Пазьняк і многа-многа яшчэ хто ехалі сюды каб зь першых вуснаў пачуць праўду пра колішнюю Беларусь. Па сьлядох старэйшых пацягуліся і новыя пакаленьні – "майстроўцы”,”талакоўцы”. Ад віленскага агеньчыка запаліліся многія.
Савецкія ўлады ні ў Вільні, ні ў Менску не спрыялі адраджэньню тутэйшай беларушчыны. Пра гэта красамоўна сьведчыць хаця б той факт з музэем Я. Коласа – сваякі падарылі дзяржаве мэмарыяльны дом і рэчы, у 1960 г. урад Літвы прыняў пастанову пра арганізацыю музэю – а ў выніку дом аказаўся разбураны, пляц зямлі прыватызаваны, рэчы перададзены літоўскаму музэю.
У часе т. зв. "перабудовы”, на этапе адраджэньня незалежнасьці Літвы і Беларусі пачаліся больш актыўныя захады, каб аднавіць музэй. Для віленскіх беларусаў – захавальнікаў музэйнай традыцыі, -- адкрылася магчымасьць стварацць свае інстытуцыі, выступаць у СМІ – было створана некалькі грамадзкіх арганізацый, дзяржаўныя школа, катэдра ва унівэрсітэце, праграмы на радыё і тэлевізіі. Патрабавалі і музэя. Таварыства беларускай культуры распрацавала канцэпцыю адраджэньня музэю ў выглядзе літоўскай дзяржаўнай установы – быў спадзеў на тое, што ўдасца вярнуць хаця б частку экспанатаў музэю І. Луцкевіча. На працягу вось ужо 14 гадоў спрабуе ТБК рэалізаваць гэты варыянт – было многа лістоў, камісіяў, перамоваў і на грамадзкім і на міждзяржаўным узроўнях – безвынікова. Цяперашнія уладальнікі скарбаў, літоўскія і беларускія музэі, ня хочуць нічога нікому вяртаць, прынятыя законы пра музэі, якія забараняюць вяртаньне музэйных каштоўнасьцяў былым уладальнікам. І наогул, у сучаснай музэйнай практыцы замест ідэі вяртаньня узьнікла новая ідэя -- выяўленьня, вывучэньня і сумеснага выкарыстаньня музэйных каштоўнасьцяў. У гэтай сітуацыі частка былых удзельнікаў выйшла з ТБК і заснавала новую грамадзкую арганізацыю – Віленскі беларускі музэй імя І. Луцкевіча. Да рэалізацыі намі распрацавана канцэпцыя "Вільня -- Беларускі Музэй" (глядзі далей).

6 лютага 2003  /  8:49:00 AM
Крынiца: Віленскі Беларускі Музэй

Віенскі Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча...     6 лютага 2003  /  8:53:00 AM

Вільня — Беларускі музэй ...     6 лютага 2003  /  8:01:00 AM

Царква Сьвятое Тройцы (працяг)...     21 студзеня 2003  /  2:42:00 AM

Царква Сьвятое Тройцы ...     21 студзеня 2003  /  1:27:00 AM

ВЕЖА ГЭДЫМІНА ...     21 студзеня 2003  /  1:22:00 AM

НАВIНЫ:

     Грамадзяне Літвы і Польшчы будуць мець магчымасьць вольнага ......
     Распачынаецца ажыцьцяўленьне праекта “Роварнае кола Нёмана“,......
     АБАРОНІМ ПУШЧУ -- НЕАЦЭННЫ СКАРБ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ......
     ВЫБАРАМІ Ў БЕЛАРУСКІМ ВОЙСКУ КІРУЕ ЎСХОПЧЫК......
     “АБ РАСЬЛІННЫМ СЬВЕЦЕ“......


ВIЛЕНСКI МУЗЭЙ:

Віенскі Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча...


AРТЫКУЛЫ:

БЕЛАРУСЬ, ЛІТВА І NATO...


2000-2001© Belarusan Information Center. All Rights Reserved  webmaster  special thanks: A. Mauzon