БЕЛАРУСКI   IНФАРМАЦЫЙНЫ   ЦЭНТАР

Belorusian Information Center: home

Вiленcкi Музэй
1:41:20 AM

SuperHot
АДБУДЗЕЦЦА ФЭСТ З НАГОДЫ 70-ГОДЗЬДЗЯ БЕЛАРУСКАЕ ДЗЯРЖАЎНАЕ АКАДЭМІІ МУЗЫКІ...

MENU:

пачатак

навiны

артыкулы

музэй

каляндар

бiблiятэка

архiў


ПОШУК:

 

Вiленcкi Музэй

Студзень

п

а

с

ч

п

с

н

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

15

16

17

18

19

20

21

22

23

24

25

26

27

28

29

30

31


Код нашае кнопкi
код банера

Радыё Рацыя - радыё трэцяга тысячагодзьдзя!
Грамадскае аб'яднаньне праваабарончы цэнтр ВЯСНА
Дзед Талаш
ПАГОНЯ Bielaruskaja Palicka
Беларускi Народны Фронт
Serwis informacyjny o Bialorusi
КАМУНІКАТ - бюлетэнь
Беларускай Рэдакцыі Радыё Палёнія
Lesby.BY
Беларусь в 4 ноги
Навiны гарадзенскай
музыкi - У Мiхельсона
Дранiкi

Вільня — Беларускі музэй

У самых розных кутках Беларусі запісалі фальклярысты прымаўку "Рабі пільна — і тут будзе Вільня". Што гэта азначае? Гэта значыць, што Вільня для беларусаў — мера ўсяго, узор уладкаванага жыцьця, ідэал мінуўшчыны і будучыні. Рабі пільна і сам будзеш мець усё — багацьце, красу, парадак — як у самой Вільні!
Больш падрабязны адказ, што знача Вільня для беларуса, знойдзеш у нас — у Віленскім Беларускім Музэі.

Канцэпцыя Віленскага Беларускага Музэю:

1. Ідэя і статус:
Вільня была, ёсьць і будзе ў цэнтры беларускай гісторыі.
У Вільні мусіць існаваць адмысловая беларуская ўстанова дзеля таго, каб дасьледаваць старажытную гісторыю і фіксаваць сучасны гістарычны працэс. Гэтая ж установа мусіць належным чынам прэзэнтаваць у грамадзтве гістарычныя веды.
Дзеля гэтага мы – грамада заснавальнікаў, — адраджаем Віленскі Беларускі Музэй. Музэй ёсьць самастойнай грамадзкай установай, зарэгістраванай у Літоўскай Рэспубліцы.
Прадметам дасьледаваньня ВБМ будзе гісторыя Беларусі ва ўсіх яе аспэктах. Улічваючы месцазнаходжаньне, спэцыялізацыяй стане гісторыя Вільні і гісторыя ўзаемаадносінаў зь літоўцамі, палякамі, жыдамі, татарамі ды іншымі народамі краю. Вільня з усімі яе помнікамі і традыцыямі – самы каштоўны "экспанат” нашага Музэю.

2. Пераемнасьць традыцыі:
Вільню насялялі і насяляюць многія народы. Гстарычныя помнікі, якімі багаты наш горад, належаць таксама і нам – беларусам.
Існуе старажытная віленская музэйная традыцыя – каштоўныя памятныя рэчы зьберагаліся ў дзяржаўным і царкоўным скарбах, у прыватных уладаньнях. Пазьней гістарычныя помнікі пачалі зьбіраць спэцыяльныя ўстановы – Віленскі музэй старажытнасьцяў, Віленскі цэнтральны архіў старажытных актаў, бібліятэка Віленскага ўнівэрсытэту і іншыя.
Асобна трэба вылучыць Музэй імя Івана Луцкевіча. Гэты Музэй адыграў выключную ролю ў фармаваньні беларускай нацыянальнай самасьвядомасьці.
Сваю дзейнасьць мы разумеем як працяг віленскай музэйнай традыцыі і таму падкрэсьліваем – мы ня проста ствараем – мы адраджаем Віленскі Беларускі Музэй.

3. Грамадзкая патрэба праекту:
Вільня, як музэй, заўсёды была і застаецца запатрабаванай беларускім грамадзтвам – жыхарамі Рэспублікі Беларусі, беларусамі Літвы, беларускай эміграцыяй.
Дзейнасьць ВБМ адрасаваная ўсяму грамадзтву – навукоўцам і навучэнцам, элітам і люду паспалітаму.
Паміж літоўскім і беларускім грамадзтвам існуе пэўны "гістарычны канфлікт” – спрэчкі адносна спадчыны Вялікага Княства Літоўскага. Наш Музэй мусіць стаць месцам дыялёгу і супрацоўніцтва гісторыкаў дзьвюх краінаў. На аснове аб’ектыўных навуковых ведаў Музэй будзе ўплываць на фармаваньне грамадзкай сьвядомасьці, выхоўваць павагу да нацыянальных традыцыяў, спрыяць паразуменьню між народамі.

4. Калектыў супрацоўнікаў:

Адраджэньне ВБМ запатабуе зладжанай працы вялікага калектыву :

 заснавальнікаў,
 навуковых супрацоўнікаў і тэхнічнага пэрсаналу,
 навуковай кансультацыйнай рады,
 фундатараў,
 аматарскага краязнаўчага клюбу.

5. Фонды:
Аналіз гістарычных крыніцаў дазваляе ўпэўнена сьцьвярджаць – існуюць усе магчымасьці сабраць новую фондавую калекцыю ВБМ. Пачатковым зборам стануць:

 прыватныя калекцыі заснавальнікаў,
 архіў газэты і выдавецтва "Наша Ніва”,
 відэаархіў тэлепраграмы "Віленскі сшытак”,
 аўдыёархіў радыё "Балтыйскія хвалі”.
Прадметам дасьледаваньня ВБМ будуць:
 помнікі гісторыі старажытнай і сучаснай, помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры,
 этнаграфічныя матэрыялы,
 мастацкія творы.

Дапаможны фонд мяркуецца фармаваць з навуковых рэканструкцыяў страчаных помнікаў. Заплянаваны збор тэматычнай бібліятэкі па гісторыі Беларусі, Вільні, беларуска-літоўскіх адносінаў.

Акрамя таго, ВБМ мае намер вывучаць помнікі беларускай гісторыі, што зьберагаюцца ў іншых музэях, архівах, бібліятэках, у прыватных зборах.
Асаблівая ўвага будзе скіравана на спадчыну Музэя імя Івана Луцкевіча.
Шляхам сумесных выставаў, публікацыяў ды іншымі сродкамі гістарычныя помнікі будуць вяртацца ва ўжытак сучаснага беларускага грамадзтва.

6. Памяшканьні ды экспазыцыі:
Мы адраджаем ВБМ, а гэта значыць, што найлепшым чынам было б разьмясьціць яго ў Базылянскіх мурах – гістарычным будынку, дзе ён калісь і знаходзіўся (цяпер – вуліца Вастрабамская, 7а). Тым болей, што сёньня зьмяніўся ўладальнік будынка – цяпер гэта Віленская каталіцкая архібіскупія, якая здае частку памяшканьня ў арэнду.
Але кіруючыся тэзай, што ўся Вільня – беларускі музэй, памяшканьнем для Музэю можа стаць любы будынак у гістарычнай частцы горада.
Пакуль ня знойдзены належныя грошы дзеля арэнды свайго будынку, будзе скарыстана практыка сумесных выставаў і разьмяшчэньня нашых тэматычных экспазыцыяў у памяшканьнях іншых музэяў.

7. Грошы:
Меркаваныя крыніцы фінансаваньня:
 заробкі самаго Музэя – ад продажу квіткоў, друкаванай, аўдыё і відэапрадукцыі,
 датацыі зь дяржаўных бюджэтаў Літвы і Беларусі,
 гранты дабрачынных фундацыяў,
 ахвяраваньні прыватных асобаў, прадпрыемстваў, грамадзкіх, рэлігійных арганізацыяў.
Выдаткі:
 арэнда памяшканьня,
 фармаваньне фондаў,
 заробкі навуковым супрацоўнікам і тэхнічнаму пэрсаналу,
 аплата камунікацыяў,
 асьветніцкая дзейнасьць.

Хто чым можа — хай дапаможа!

Вялікія справы прывабліваюць многіх людзей і мы запрашаем да супрацоўніцтва ўсіх ахвочых — кожны можа дапамагчы — хто экспанатамі, хто працай, а хто і грашыма.

Нашыя бліжэйшыя справы:
- падрыхтоўка музэйнай выставы: "Ахвяры палітычных рэпрэсіяў";
- выданьне кнігі: "Віленскі фальклёр у запісах Антона Янкоўскага";
- экскурсіі: "Гісторыя Віленскай архітэктуры", "Беларускія помнікі ў Вільні";
- відэаархівы: "Беларускія вуліцы Вільны", "Скарына у Вільні", "Гімны Гімназіі".


Заснавальнікі:

Галіна Войцік
Сяргей Вітушка
Сяргей Дубавец
Тацьцяна Поклад
Людвіка Вітушкава

Нашыя адрасы:
Geležinio vilko, 9-30, 2009 Vilnius LT
E-mail: muzeum@centras.lt
http://www.runbel.lt/Museum.htm
http://vilnia.com/museum/
Тэлефон: (8-10-370)-68398144
Рахунак № 10000244753
HANSABANKAS код 73000



6 лютага 2003  /  8:01:00 AM
Крынiца: Віленскі Беларускі Музэй

Віенскі Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча...     6 лютага 2003  /  8:53:00 AM

Адраджэньне ...     6 лютага 2003  /  8:49:00 AM

Царква Сьвятое Тройцы (працяг)...     21 студзеня 2003  /  2:42:00 AM

Царква Сьвятое Тройцы ...     21 студзеня 2003  /  1:27:00 AM

ВЕЖА ГЭДЫМІНА ...     21 студзеня 2003  /  1:22:00 AM

НАВIНЫ:

     Грамадзяне Літвы і Польшчы будуць мець магчымасьць вольнага ......
     Распачынаецца ажыцьцяўленьне праекта “Роварнае кола Нёмана“,......
     АБАРОНІМ ПУШЧУ -- НЕАЦЭННЫ СКАРБ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ......
     ВЫБАРАМІ Ў БЕЛАРУСКІМ ВОЙСКУ КІРУЕ ЎСХОПЧЫК......
     “АБ РАСЬЛІННЫМ СЬВЕЦЕ“......


ВIЛЕНСКI МУЗЭЙ:

Віенскі Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча...


AРТЫКУЛЫ:

БЕЛАРУСЬ, ЛІТВА І NATO...


2000-2001© Belarusan Information Center. All Rights Reserved  webmaster  special thanks: A. Mauzon