БЕЛАРУСКI   IНФАРМАЦЫЙНЫ   ЦЭНТАР

Belorusian Information Center: home

Вiленcкi Музэй
1:35:48 AM

SuperHot
АДБУДЗЕЦЦА ФЭСТ З НАГОДЫ 70-ГОДЗЬДЗЯ БЕЛАРУСКАЕ ДЗЯРЖАЎНАЕ АКАДЭМІІ МУЗЫКІ...

MENU:

пачатак

навiны

артыкулы

музэй

каляндар

бiблiятэка

архiў


ПОШУК:

 

Вiленcкi Музэй

Студзень

п

а

с

ч

п

с

н

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

15

16

17

18

19

20

21

22

23

24

25

26

27

28

29

30

31


Код нашае кнопкi
код банера

Радыё Рацыя - радыё трэцяга тысячагодзьдзя!
Грамадскае аб'яднаньне праваабарончы цэнтр ВЯСНА
Дзед Талаш
ПАГОНЯ Bielaruskaja Palicka
Беларускi Народны Фронт
Serwis informacyjny o Bialorusi
КАМУНІКАТ - бюлетэнь
Беларускай Рэдакцыі Радыё Палёнія
Lesby.BY
Беларусь в 4 ноги
Навiны гарадзенскай
музыкi - У Мiхельсона
Дранiкi

Царква Сьвятое Тройцы (працяг)
Іван Вельямін Руцкі нарадзіўся ў Беларусі, пад Наваградкам. Доўга вучыўся ён у Карлавым унівэсітэце й ў Калегіяце Сьвятога Афанасія ў Рыме. Паддаўшыся на спакусу, хоць і быў правслаўным, перайшоў ён ва ўлоньне Рымскае Каталіцкае Царквы. Але баючыся страціць таленавітага й адукаванага юнака, айцы Ўсходняе царквы зьвярнуліся да Папы Клеменса VIII. Усьлед Папа двойчы даваў аўдыенцыю Руцкаму й перакнаў яго вярнуцца ва Ўсходні, грэцкі абрад. "Іване, -- сказаў Папа, -- жадаю сілаю сьвятое паслухмянасьці, каб ты зьмяніў рымскі абрад на грэцкі.”. У 1603-м годзе вяртаецца ён у родны край, у Вільню. І тут пабачыўшы заняпад быцькоўскае веры, зразумеў у чым было ягонае прызначэньне. Ужо ў 1606 годзе ён вяртаецца ў Рым. Але не з пустымі рукамі. Ён прывез туды праект стварэньня Закону Сьвятога Васіля, вядомага ў Беларусі базыліянскага ордэну... Праект быў ухвалены. І праз год царква Сьвятое Тройцы ў Вільні стала апірышчам новага манаскага закону. Натуральна, ня ўсё было гэтак гладка. У Вялікім княстве працягваліся закалоты й рэлігійныя міжусобіцы. Нягледзячы на заняпад тагдэйшняе Праваслаўнае царквы, што ўжо страціла сваю аўтакефальнасьць, у многіх яе прыхільнікаў яшчэ хапала сілаў для адпору Царкоўнае Уніі. Галоўным праціўнікам уніятаў у Вільні быў колішні настаяцель царквы й манастыра Сьвятое Тройцы, мітрапаліт Самойла Сянчыла.... Гэтыя сутыкненьні часьцяком перарасталі ў легэндарныя двубоі, што пакрысе абрасталі паданьнямі, нібы стары камень імхом. Вось, напрыклад, якая гісторыя жыве у Грэка-каталіцкай традыцыі... Было гэта так ці не, а гвораць такое...
9 красавіка 1609 году пасьля сканчэньня Божае службы ў царве Сьвятое Тройцы, архімандрыт Язэп Руцкі, разам са сваім пасьялядоўнікам, Язахватам Кунцавічам, а таксама з усімі мніхамі-чарнецамі й манахінямі выходзілі ўрачыста са сьвятыні.... Ажно неспадзявана, з боку вуліцы Вялікай зьявіўся вялікі натоўп разьюшаных людзей на чале зь праваслаўным мітрапалітам Сянчылам. Сярод таго тлуму былі гарадзкія радныя, Іван Тупека ды Ісаак Кановіч, якія нібы мелі намер надаць юрыдычную законную правамоцнасьць захопу манастыра й царкве Сьвятое Тройцы... Людзі тыя размахвалі кіямі ды шаблямі, настрой мелі рашучы. А некаторыя ажно навыперадкі за пабухторшчыкаў ужо былі й дастаўшы каго зь людзёў Божых. Праз страшэнны той тлум ня было нават зразумець чаго хочуць нападнікі... Тады наперад сьмела крочыў Язэп Руцкі й насуперак усяму гучна й рашуча запытаў пра прычыны ўварваньня...
Але заледзьве як толькі архімандрыт пасьпеў прамовіць гэтыя словы,.... як разьятраны натоўп пералякаўся й зь лямантам й грукатам разьбегся. Уражаньне было гэткае, нібы яны пабачылі перад сабою магутных ваяроў. І ніхто потым ня здолеў растлумачыць, чаму гэтак раптоўна ўсе пазьбягалі...
Усьлед за тым з царвы Сьвятое Тройцы выйшла й настаяцелька сёстраў-базыліянак, Вольга Сапежанка, якая пасьля службы Божай, ды й падчас нападу малілася несупынна. Яна й пачала распавядаць, як пэўна бачыла відмо дзіўнае, нібы зь нябёсаў сыходзілі ўсе сорак Сэвастыйскіх пакутнікаў на чале з Васілём Вялікім. Разгубленыя прысутныя адразу ж спасьцігнулі прычыну няўдачы нападнікаў й адразу ж павярнулі назад да Царквы Сьвятое Торйцы ды з гарачымі малітвамі услаўлялі Госпада ды дзячылі бязь супынку за выяўленьне знаку Божае Апекі... Выява таго цуду была неўзабаве зьмешчаная на мурах бажніцы, згадка пра яго шырака разыйшлася па ўсіх базыліянскіх манастырах нашага краю.
Тая параза магла супыніць каго заўгодна, але толькі не зацятага Сянчылу ды ягоных аднадумцаў. Разам нейкім папом Варфаламеем яны падалі скаргу на Руцкага й Кунцавіча, з патрабаваньнем аддаць ім Сьвята-Траецкую царкву ў Вялікі Трыбунал Літоўскі. Каб мець як мага больш прыхільнікаў у складзе суду, сваю скаргу падалі яны не ў духоўны а ў цывільны суд, дзе большасьць у тыя часы складалі праваслаўныя й пратэстанты. Таму прысуд Трыбуналу быў жаданым для мітрапаліта Сянчылы: ён атрымаў права кіраваць манастыром наноў, а Руцкі мусіў заплаціць яму 10 тысячаў залатых. Але было гэта не на доўга. Як толькі ў Вільню, праз колькі дзён прыехаў кароль ды вылікі князь Жыгімонт, то дазнаўшыся пра справу, вырашыў зрабіць усё інак. Кароль загадаў справу перагледзець, а каб ніхто не пачуваў сябе пакрыўджаным, то гэнеральным судзьдзём быў прызначаны сам вялікі канцлер Леў Сапега. Дасьледаваўшы ўсё пільна, прыйшлі яны да ўнёску, што цудоўная абарона царквы Сьвятое Тройцы сьведчыць як няма лепей, хто мае рацыю. Бажніца была вернутая базыліянам і да таго ж былі спагнаныя назад 10 тысячаў залатых.
А вось жа далейшае сьледзтва выявіла, што тыя падбухторшчыкі, віленскія радныя Тупека й Кановіч, шпегі царам маскоўскага й шматкроць розныя ягоныя даручэньні выконвалі. Іх засудзілі на сьмерць. Хоць, што праўда, ды іх праявілі літасьць, на просьбу Грэка-каталіцкага Мітрапаліта Іпація Пацея. Смяротная кара была замененая ім на пазбаўленьне правоў. А вось жа Самойла Сянчыла, ды нейкі поп Варфаламей былі асуджаныя на выгнаньне зь Вільні....
А вось жа абраз, з выяваю цудоўнага выратваньня царквы Сьвятое Тройцы усімі сарака Сэвастыйскімі пакутнікамі на чале з Васілём Вялікім, доўга яшчэ ўпрыгожваў тую бажніцу, ажно да ХІХ стагодзьдзя...


Было гэта так ці не, сказаць ужо цяжка. Бо даўно тое было. А вось пра абраз той і сапраўды ёсьць шматлікія сьведчаньні. Ён быў у адным з бакавых аўтароў.

Што ж наогул уяўляе зь сябе царква Сьвятое Тройцы? Першапачаткова яна мела традыцыйны для Беларусі рэнэсансны кшталт храма-крэпасьці, з высокім сьпічастым франтонам і 4-ма вежамі па баках. Па версе й ў вежах былі прапрэзаныя байніцы. Тыпалягічна царква Сьвятое Тройцы ў Вільні бліжэй за ўсё да царквы-крэпасьці ў Сынкавічах, што на Зэльвэншчыне. Іх лучаць і асаблівасьці пляну трохнэфавай бажніцы з трыма абсідамі й нават памер. Параўноўваючы абедзьве царквы міжсобку, можна ўявіць, як першапачаткова, да перабудоваў, выглядала царква Сьвятой Тройцы ў Вільні.
Але пакрысе, як царква з усіх бакоў забудавалася таўсьцезнымі мурамі манастыра, як сапраўдны замак, то і ў суворым выглядзе царквы адпала патрэба, хоць і да сёньня вялізарныя глухія сьцены ўражваюць сваёй непадступнасьцю. На мяжы 16 і 17-га стагодзьдзяў царква была падоўжаная наперад. Першапачатковы галоўны фасад зь дзьвума баквымі вежамі быў разабраны, замест яго былі дадаткова прыбудаваны бабінец з хорамі над ім. Зльлева паўстала сакрыстыя, а зправа – тая самая капліца Сьвятога Лукі, у якой ўжо маліўся блаславёны Язахват Кунцавіч.
Але найбольшыя перабудовы напаткалі Царкву Сьвятое Тройцы значна пазьней. А 1760-га году й цягам ажно 25-ці гадоў бажніца й ўвесь манастыр перабудоўваліся паводле праекту Яна Хрыстафора Гляўбіца, таго самага дойліда, які перабудоўваў Полацкі сабор Сьвятое Сафіі. Творамі Гляўбіца ў Беларусі былі таксама й праваслаўная Магілёўская Спасаўская царква й палац архіяпіскапа тамсама, рэзідэнцыя полацкіх уніяцкіх мітрапалітаў у Струні пад Полацкам, касьцёл у Быцешчах пад Слонімам. Але й захавалася пасьля Гляўбіцавае работы па Беларусі нямала: касьцёлы ў Мсціславе, Глыбокім, Дзятлаве, Лідзе, Слоніме, царква ў Сталавічах і багата яшчэ чаго. Бачыце: ледзь ня ўся Беларусь... Але сапраўдным шэдэўрам ягоным стала брама Базыльянскіх муроў у Вільні, што вядзе да царквы Сьвятое Тройцы. Сьмела можна казаць, што й галоўны фасад царквы меў гэткае ж самае ўбраньне. На жаль, не зважаючы на тое, што захавалася багата самых разнастайных матэрыялаў пра амаль усе віленскія помнікі, нейкім фатальным чынам няма ніводнае выявы, зь вядомых на сёньня, таго, Гляўбіцавага выгляду Царквы Сьвятое Тройцы. Чаму ж яна не захавалася наяве? Ну гэта іншая гісторыя...
Пасьля таго, як наш край быў забраны Расейскай імпэрыяй, манастыр базыліянаў перастаў існаваць. У 1807-м годзе расейцы зрабілі тут вайсковы лязарэт. У 1812-м яго ж скарысталі ўжо й французы. Крыху пазьней, ад 1822-га году расейцы пераўтварылі Базыліянскія муры на вязьніцу, спаміж вязьняў якое былі й сябры Таварыства Філяматаў, сярод іх быў й Адам Міцкевіч. Напоўніцу гэтая вязьніца была скарыстаная ў 30-я гады ХІХ, тады тут былі зьняволеныя сотні ўдзельнікаў вызвольнае антырасейскае вайны... Сярод іх, бадай, самым ганаровым быў Сымон Канарскі, якога тут утрымлівалі ў 1839-м годзе, й адсюль зьвезлі на расстрэл.
А вось у 1845-м годзе было вырашана перадаць Базыльянскія муры з царквою Сьвятое Тройцы праваслаўнай Расейскай царкве. І вось тут чарговы паварот. У гэтыя сьцены, 8 верасьня 1845-га году пераязджае праваслаўная духоўная сэмінарыя з Жыровіцаў, з Гарадзеншчыны... Да таго часу й самая царква й манастыр мелі ўжо зусім занядбаны выгляд. І вось пасьля паўстаньня Кастуся Каліноўскага, расейскі губэрнатар Мураўёў, той самы, якога зазвычай назваюць Вешальнікам, даў загад Царкву Сьвятое Тройцы...”переделать і улутшить”. На гэат было вдаткввана 60 тысячаў рублёў срэбрам. Вынікам "улутшенія” стала амаль поўная перабудова царквы ў "істінном” расейскім духу паводле праекту архітэктара Мікалая Чагіна з Пецярбургу. Адбылося гэта ў 1869-м годзе. Над царквою паўстаў вялізарны купал-брабан, і ўся яна пераапранулася ў какошнікі, цыбуліны й іншае "узорочье”... Між іншым той самы Чагін перабудаваў дашчэнту й Фару Вітаўта, самы вялікі касьцёл у Горадні, на маскоўскі капыл. Паперабудоўваў ён касьцёлы й базыліянскія цэрквы і ў Берасьці і ў Пінску, ды багта яшчэ дзе... Але вернемся ў Вільню, да царквы Сьвятой Тройцы.
Чаму ж Канстанцін Астрожскі вырашыў пабудаваць у 1514 годзе гэтую царкву менавіта тут? Справа ў тым, што на гэтым самым месцы ўжо йснаваў невялічкі драўляны манастыр са старажытнай царквою, гэтаксама драўлянаю. З ягоных мніхаў, віленскага Сьвята-Траецкага манастыра паходзіў нават мітрапаліт Кіеўскі Макарый Першы, што памёр яшчэ ў 1497-м годзе. А калі ў 1509-м годзе ў Вільні адбываўся сабор Праваслаўнай царквы Беларусі, то на ім прысутнічаў і архімандрыт віленскага манастыра Сьвятое Тройцы, Ізосім. Чым жа гэтак слаўны быў гэты манастыр? Справа ж у тым, што менавіта тут, пад шатамі магутнага дуба былі пахаваныя тры віленскія сьвятыя Кумец, Няжыла й Круглец, якія прынялі пакутніцкую сьмерць за часамі вялікага князя Альгерда ў 1347-м годзе... Ад таго часу пачалі зьбірацца тут хрысьціяне... Калі ж страдаўні дуб паваліўся, зь ягонае драўніны й была пастаўленая тая, першая царква Сьвятое Тройцы, над магіламі трох віленскіх пакутнікаў... Чым жа ўславілі сябе Кумец, Няжыла ды Круглец? Пра гэта мы абавязкова пагаворым наступным разам.

21 студзеня 2003  /  2:42:00 AM

Аўтар: Сяргей Харэўскі

Віенскі Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча...     6 лютага 2003  /  8:53:00 AM

Адраджэньне ...     6 лютага 2003  /  8:49:00 AM

Вільня — Беларускі музэй ...     6 лютага 2003  /  8:01:00 AM

Царква Сьвятое Тройцы ...     21 студзеня 2003  /  1:27:00 AM

ВЕЖА ГЭДЫМІНА ...     21 студзеня 2003  /  1:22:00 AM

НАВIНЫ:

     Грамадзяне Літвы і Польшчы будуць мець магчымасьць вольнага ......
     Распачынаецца ажыцьцяўленьне праекта “Роварнае кола Нёмана“,......
     АБАРОНІМ ПУШЧУ -- НЕАЦЭННЫ СКАРБ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ......
     ВЫБАРАМІ Ў БЕЛАРУСКІМ ВОЙСКУ КІРУЕ ЎСХОПЧЫК......
     “АБ РАСЬЛІННЫМ СЬВЕЦЕ“......


ВIЛЕНСКI МУЗЭЙ:

Віенскі Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча...


AРТЫКУЛЫ:

БЕЛАРУСЬ, ЛІТВА І NATO...


2000-2001© Belarusan Information Center. All Rights Reserved  webmaster  special thanks: A. Mauzon