БЕЛАРУСКI   IНФАРМАЦЫЙНЫ   ЦЭНТАР

Belorusian Information Center: home

Вiленcкi Музэй
1:59:34 PM

SuperHot
АДБУДЗЕЦЦА ФЭСТ З НАГОДЫ 70-ГОДЗЬДЗЯ БЕЛАРУСКАЕ ДЗЯРЖАЎНАЕ АКАДЭМІІ МУЗЫКІ...

MENU:

пачатак

навiны

артыкулы

музэй

каляндар

бiблiятэка

архiў


ПОШУК:

 

Вiленcкi Музэй

Студзень

п

а

с

ч

п

с

н

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

15

16

17

18

19

20

21

22

23

24

25

26

27

28

29

30

31


Код нашае кнопкi
код банера

Радыё Рацыя - радыё трэцяга тысячагодзьдзя!
Грамадскае аб'яднаньне праваабарончы цэнтр ВЯСНА
Дзед Талаш
ПАГОНЯ Bielaruskaja Palicka
Беларускi Народны Фронт
Serwis informacyjny o Bialorusi
КАМУНІКАТ - бюлетэнь
Беларускай Рэдакцыі Радыё Палёнія
Lesby.BY
Беларусь в 4 ноги
Навiны гарадзенскай
музыкi - У Мiхельсона
Дранiкi

Царква Сьвятое Тройцы
Сёньня мы пагаворым пра віленскую царкву Сьвятое Тройцы. У Вільні багата розных бажніцаў, касьцёлаў й цэркваў, вялізарных альбо маленькіх, шыкоўных альбо сьціплых. Чаму ж мы гаворым сёньня менавіта пра гэтую царкву? Чым яна вылучаецца спаміж іншых віленскіх бажніцаў?
Пачнем наш расповед.
На зыходзе 1512 года Маскоўская дзяржава разьвязала новую вайну за «искони русские земли» - Беларусь і Ўкраіну, што ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага і пад уладаю Маскоўшчыны ніколі не знаходзіліся. Бараніць дзяржаву выпала славутаму ваяцкаму правадыру, Канстанціну Астожскаму...
Канстанцін Іванавіч Астрожскі - адзін з самым славутых гэрояў беларускай гісторыі, вялікі абаронца Айчыны. Паходзіў з роду турава-пінскіх князёў, нашчадкі якіх з канца ХІV стагоддзя мелі галоўнай рэзідэнцыяй горад Астрог на Валыні. Вайсковую службу пачаў удзелам у барацьбе з крымскімі татарамі ды ў першай вайне Маскоўскай дзяржавы супраць Вялікага Княства Літоўскага. Як найбольш таленавіты вайсковы кіраўнік ва ўзросце 37 гадоў атрымаў чын гетмана найвышэйшага - галоўнага начальніка над войскам дзяржавы - і неўзабаве здабыў эўрапейскую славу.
У змаганні з крымскімі татарамі і маскоўскімі заваёўнікамі Астрожскі не меў сабе роўных. Згодна з надпісам на ягоным надмагіллі, гетман 63 разы дамагаўся перамогі над імі. Асабліва слаўнай была перамога над амаль утрая большым маскоўскім войскам на рэчцы Крапіўне пад Воршай 8 верасня 1514 года. Выпраўляючыся на тую крывавую сечу, Канстантын Астрожскі даў зарок, што ў выпадку перамогі, ён збудуе ў Вільні царкву Сьвятое Тройцы, каб уславіць Госпада Бога трыадзінага...
Апісаньне бітвы пад Воршаю зьмешчанае ў «Кроніцы» Мацея Стрыйкоўскага. Праз некалькі гадоў пасля перамогі невядомым мастаком было створанае батальная карціна, якая адлюстроўвае адзін з эпізодаў сечы. На гэтым жывапісным творы, што захоўваецца цяпер у Нацыянальным музеі ў Варшаве, можна ўбачыць баявыя бел-чырвона-белыя сцяжкі беларускіх ваяроў. Гэта першая па часе выява нашага нацыянальнага сьцяга. Памяць пра слаўную перамогу ўвасобілася і ў беларускай народнай песьні:
Масква стала наракаці,
Места Воршу пакідаці;
А як з Воршы ўцякалі
Рэчку невялічку пракліналі:
«Бадай ты, рэчка, сто лет высыхала,
Як наша слава тутака прапала;
Бадай ты высыхала да сканчэньня сьвету
Што нашай славанькі ўжо нету».
Слава Воршы ўжо нягорша.
Слаўся, пан Астрожскі!


Пра выдатную перамогу, якой Астрожскі фактычна ўратаваў краіну ад чужога панаваньня, даведалася ўся Эўропа. Ёй быў прысвечаны спецыяльны лісток навінаў, выпушчаны ў Нюрнбэргу ў 1514 годзе. Аршанская бітва ўвайшла ў эўрапейскія хрэстаматыі з ваеннай гісторыі як узор удалай тактыкі змагання з намнога перасяжнымі сіламі ворага, як прыклад вырашальнага ўплыву таленту і майстэрства вайсковага начальніка на вынік баталіі.
Нястомна рупячыся пра належную абарону Вялікага Княства, найвышэйшы гетман не шкадаваў ні свайго жыцця, ні сродкаў ды на ўласныя грошы ставіў харугвы вершнікаў. У Эўропе Канстанціна Астрожскага называлі «Ромулам», «Сцыпіёнам», «другім Ганібалам», «князем, найбольш вартым светлай памяці». Гетманства гэтага «брата расейцаў па царкве, але іх страшнага ворага ў полі» стала ўзорам вайсковай чыннасці ў Вялікім Княстве. У снежні 1514 года вялікі гетман Канстанцін Астрожскі трыумфальна ўступіў у сталіцу дзяржавы Вільню. У гонар перамогі на ягоныя сродкі тут быў збудаваны праваслаўны храм Сьвятое Тройцы. Гэткім чынам князь выканаў сваю клятву, што даўшы быў у Вільні перад усёй шляхтаю. І паўстала бажніца...
Вялізарная спаруда царквы Сьвятое Тройцы адразу ж прывабіла да сябе багата прыхаджанаў. Сярод іх было нямала й людзей заможных. У 1536-м годзе князь Галаўчынскі адпісаў на карысьць гэтае бажніцы 2 фальваркі.Сярод фундатараў былі таксама падскарбі Вялікага Княства Сільвестар Бялькевіч, віленскі бурмістар Шумлянскі, князь Юры Ільлініч, падчашы Васіль Харэўскі, ды багата каго яшчэ... Пасьля царкоўнае Вуніі, што была складзеная ў Берасьці ў 1596-м годзе, царква Сьвятое Тройцы заняла выключнае месца ў гісторыі царквы. На просьбу мітрапаліта Іпація Пацея, у 1061 годзе быў скасаваны каралеўскі прывілей на патранат сьвецкіх асобаў над царквою й манастыром Сьвятое Тройцы. Ад таго моманту пачынаецца іншая гісторыя...

Вялізарную ролю ў станаўленьні Грэка-Каталіцкай ўзьяднанай царквы у Беларусі й Літве адыгралі гэткія асобы як Вельямін Руцкі й Язахват Кунцавіч. Іхная самааднасьць і супольная праца вызначылі на стагодзьдзі шляхі ўніяцтва й ордэну Сьвятога Базыля.

Іван Кунцавіч, 16-ці гадовы сын заможнага купца з Валыні, прыбыў у Вільню акрат у тым самым, 1596-м годзе, каб вучыцца гандлёвым справам. Аднак жа дапытлівага й разумнага дзецюка больш вабілі не гандлярскія рахункі, а багацьце духоўнае. Тут у Вільні, сярод безьлічы хрысьціянскіх бажніцаў, ён абраў сабе той шлях, па якім увайшоў у вечнасьць. Гледзячы на занядбаную царкву й манастыр Сьвятой Тройцы, Кунцавіч прыйшоў да перакананьня, што мае сапраўднае пакліканьне. І ён прымае пострыг і становіцца шэраговым манахам. І атрымаў ён царкоўнае імя Язахват. Гэта адбылося ў 1605-м годзе. Малады манах цэлымі днямі несупынна моліцца ў царкве, у капліцы Сьвятога Лукі, у роздумах і ў малітвах рыхтуючы сябе да наступнага пакутніцкага жыцьця й позьвігу, фармуючы сябе й ачышчаючы свой дух. Неўзабаве валявы й дзейны мніх становіцца архімандрытам усяго Сьвята-Траецкага манастыра ў Вільні. Дабарадзейнасьць й сапраўдная вера ягоная сталі прыкладам для ўсіх. Ня дзіва, што ён мог рабіць і цуды... Было гэта так ці не, а ў Вільні распавядаюць вось што...
У пачатку 17 стагодзьдзя, за часамі блаславёнага Язахвата Кунцавіча, які тады быў архімандрытам манастыра базыліянаў пры віленскай царкве Сьвятой Тройцы памерла адна старая кабета. Была гэта нявеста кескіх звычак, вяла яна жыцьцё гарачае, давала сама з сябе кепскі прыклад, зьвяла з дарогі цноты не адну дзяўчыну, а колькі шлюбаў паламала то пра тое й няма што казаць...Не пагарджала ані якімі сродкамі, для дасягненьня сваіх пустых мэтаў. Аблуда, ашуканства й клятваадступніцтва, а нават атрута й тайназабоствы – нічым яна ня грэбавала, усё магчымасьці былі ня брыдкімі, калі справа тычылася здабываньня грошай. А грошай ёй трэба было надта шмат, дзеля празбыткавага й разбэшчанага ладу жыцьця.
Пачуцьцё літасьці было той шкадлівай кабеце чужае. Нікому й ніколі не дапамагла яна ў бядзе й нават нацкоўвала сабакаў на ўбогіх, што зьвярталіся да яе па міласьціну. Агульная пагарда й нялюбоў атачалі тую нягодную кабету. Ну тое й ніхто й не пашкадаваў, як яна памерла... Яе знайшлі на раніцу ва ўласным ложку мёртвай. Далёкія крэўныя, якія зьехаліся на вестку, што памерла заможная цётка, падзялілі паміж сабою, пахавалі яе на цьвінтары пра царкве Сьятое Тройцы...
За жыцьцё сваё жарсьцлівае тая грэшніца патрапіла проста ў пекла. А як згубленыя душы зазвычай неспакойныя, то й суседзтва з пахаванаю старою кабетаю, для тых, хто жыў побач з манастыром айцоў базыліянаў, было непажаданым і вельмі непрыемным.
Як наступала ноч, калі ўсё засыпала, на цьвінтары зьяўлялася страшное відмо старое кабеты....

Прывід той старой кабеты быў жудасны. Яе валасы былі разбэрсаныя, твар чырвоны, брыдка перакасавураны. І вочы... У вачах быў дзікі, палаючы пякельны вагонь. Грэшніца тая мела закутыя ў кайданы рукі й ногі. А цела яе гарэла вечным полымем. Мроя тая, енчучы й бразгаючы кайданамі, цёўгалася па цьвінтары вакол царквы Сьятое Тройцы й нават заходзячы пад бабінец. Людзі па суседзтву ня мелі ночы. Ня сьплючы, гледзячы на гэтае відмо, змушаныя былі зьвярнуцца да Сьвятога Язахвата й малілі яго, каб адно ён вярнуў ім жыцьцё спакойнае й абараніў месца сьвятое ад нетапыра. Сьвятавольны ахімандрыт разам з браткам манастырскім падаўся ўначы да царквы й цэлую ноч горача малілілся...

Як толькі на ратушнай вежы дзвон адбіў паўночы, пачуўся страшэнны скрогат, енк і лямант, якія дасягалі ажно бажніцы ў сярэдзіне. Уражаны братка-мніх прапаў да каленяў айца Язахвата й трасучыся, зайшоўся ў жаху. Блаславёны Язахват узяў у адну руку скрынку з Найсьвяцейшым Сакрамнтам, у другую – сьвечку грамнічную й накіраваўся да дзьвярэй царквы... У тую ж хвіліну страшная віхура затрэсла сьцены бажніцы Сьвятое Тройцы. Шалёны вецер са сьвістам уварваўся ў царкву й загасіў усё сьвятло, адно за выняткам тае сьвечкі, што трымаў у руцэ Сьвяты Язахват. Разламілася неба й зьявіўся страшлівы прывід, палымнеючы вагнём, нема крычучы й бразгаючы кайданамі. Зь яе вуснаў лілася крывавая пена, а вочы былі шалёна выстарчаныя...

Сьвяты Язахват, зклікаўшы ў дапамогу сабе Госпада Бога, пачаў жагнацца скрынкаю й сьвечкаю. Затым магутным голасам запатрабаваў, каб здань сыйшла туды, адкуль прыйшла. Відмо тое страшэннае трэслася й круцілася.Але айцец Язахват увесь час жыгнаўся й гнаў яго, ажно пакуль відмо тое не правалілася скрозь зямлю й згінула на цьвінтары. Месца тое Сьвяты перажагнаў яшчэ колькі разоў й вярнуўся ў царкву, дзе й да раніцы маліўся...
А на ранцу, як толькі разьвіднела, блаславёны Язахват склікаў людзей і загадаў ім капаць тое месца. Калі ж знайшлі яны парэшткі тае кабеты, то жахнуліся... Яна была ў агідным выглядзе. Цела было чырвонае, вочы шырака раскрытыя, а зубы вышчараныя. А вось жа на руках і нагах былі відавочныя сьляды ад кайданаў. Сьвяты Язахват загадаў цела тое закапаць за Вільняю, на пустцы. А на магіле паставіць крыж з камяню. І ўжо ад таго часу ніякіх прывідаў ля царквы Сьятое Тройцы, што ў Вільні, больш не было...


Было гэта так ці не, ніхто ўжо ня скажа, бо тое рабілася надта даўна. Гэткая вось гісторыя адбылася тут, пад сьценамі царквы Сьвятое Тройцы. Ад таго часу тут мала што зьмянілася. Стаяць тыя ж самыя сьцены, ёсьцека й капліца Сьвятога Лукі, дзе горача маліўся Сьвяты Язахват. А потым...
А што было потым, я распавяду вам наступным разам... І пра іншыя цуды, што адбываліся ў гэтых сьценах і пра лёс далейшы Язахвата Кунцавіча ды Вельяміна Руцкага.

21 студзеня 2003  /  1:27:00 AM

Аўтар: Сяргей Харэўскі

Віенскі Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча...     6 лютага 2003  /  8:53:00 AM

Адраджэньне ...     6 лютага 2003  /  8:49:00 AM

Вільня — Беларускі музэй ...     6 лютага 2003  /  8:01:00 AM

Царква Сьвятое Тройцы (працяг)...     21 студзеня 2003  /  2:42:00 AM

ВЕЖА ГЭДЫМІНА ...     21 студзеня 2003  /  1:22:00 AM

НАВIНЫ:

     Грамадзяне Літвы і Польшчы будуць мець магчымасьць вольнага ......
     Распачынаецца ажыцьцяўленьне праекта “Роварнае кола Нёмана“,......
     АБАРОНІМ ПУШЧУ -- НЕАЦЭННЫ СКАРБ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ......
     ВЫБАРАМІ Ў БЕЛАРУСКІМ ВОЙСКУ КІРУЕ ЎСХОПЧЫК......
     “АБ РАСЬЛІННЫМ СЬВЕЦЕ“......


ВIЛЕНСКI МУЗЭЙ:

Віенскі Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча...


AРТЫКУЛЫ:

БЕЛАРУСЬ, ЛІТВА І NATO...


2000-2001© Belarusan Information Center. All Rights Reserved  webmaster  special thanks: A. Mauzon