БЕЛАРУСКI   IНФАРМАЦЫЙНЫ   ЦЭНТАР

Belorusian Information Center: home

Вiленcкi Музэй
3:38:15 AM

SuperHot
АДБУДЗЕЦЦА ФЭСТ З НАГОДЫ 70-ГОДЗЬДЗЯ БЕЛАРУСКАЕ ДЗЯРЖАЎНАЕ АКАДЭМІІ МУЗЫКІ...

MENU:

пачатак

навiны

артыкулы

музэй

каляндар

бiблiятэка

архiў


ПОШУК:

 

Вiленcкi Музэй

Сакавiк

п

а

с

ч

п

с

н

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

15

16

17

18

19

20

21

22

23

24

25

26

27

28

29

30

31


Код нашае кнопкi
код банера

Радыё Рацыя - радыё трэцяга тысячагодзьдзя!
Грамадскае аб'яднаньне праваабарончы цэнтр ВЯСНА
Дзед Талаш
ПАГОНЯ Bielaruskaja Palicka
Беларускi Народны Фронт
Serwis informacyjny o Bialorusi
КАМУНІКАТ - бюлетэнь
Беларускай Рэдакцыі Радыё Палёнія
Lesby.BY
Беларусь в 4 ноги
Навiны гарадзенскай
музыкi - У Мiхельсона
Дранiкi

ВЕЖА ГЭДЫМІНА
Абрыс вежы на гары Гэдыміна ўсім здаўна добра знаёмы й стаў адметным сымбалем Вільні, яе візытоўкаю. Нават тыя, каму не пашчасьціла пабываць тут ведаюць гэтыя руіны Верхняга Замка паводле паштовак, буклетаў ці па тэлевізыйных сюжэтах. Аднак, не зважаючы на тое, што выявы гэтага замку шматкроць тыражаваліся ў Літве, Беларусі ды Польшчы, мы дасёньня ведаем ягоную гісторыю даволі няпэўна. Традыцыя зьвязвае ягонае будаўніцтва зь імем Гедыміна...

ВЕЖА ГЭДЫМІНА

ВЕЖА ГЭДЫМІНА

Гедымін быў сынам вялікага князя Віценя і ўзышоў на вялікакняскі пасад у 1316 годзе пасля сьмерці бацькі. Пачатак яго княжання быў пазначаны перамогай над крыжакамі пад Жэймамі. Каб супрацьстаяць Ордэну, вялікі князь узводзіць шэраг замкаў на паўночным захадзе Беларусі й поўдні Літвы -- у Троках, Вільні, Медніках, Навагарадку, Лідзе, Мядзелі. Ён жа пераносіць сталіцу Вялікага Княства з Навагарадка ў Вільню - старадаўні цэнтр крывіцкай калянізацыі, які напачатку меў назоў Крывічгорад, - і будуе там замак. Пра тое ў гэтак званым "Віцебскім летапісе” напісана вось што:
"У год 1323 Гедзімін-князь пачаў будавацца, заклаў горад Вільню, а гэта было такім чынам. Гэты Гедымін, будучы ў ловах у тым месцы, дзе стаіць Вільня, забіў вялікай постаці страшнага тура й пасьля сваіх ловаў заначаваў у пушчы на Лысай гары. А праз сон убачыў, што быццам бы вельмі вялікі воўк, стаўшы на самай гары, пачаў выць, а ў ім убачыў і сто іншых ваўкоў, якія таксама вылі. Маючы ад гэтага вялікае здзіўленьне, прачнуўшыся, загадаў ён паклікаць для тлумачэньня сну вешчуна па імені Ліздэйка, якому, калі стаў перад Гедзімінам-князем, князь сон распавядаў і загадаў вытлумачыць. Ён такім чынам пачаў тлумачыць, што на тым месцы, дзе бачыў у сне вялікага ваўка, маецца стаць вялікі горад, а выцьцё ваўкоў значыць тых мяшчанаў, што будуць жыць у горадзе, і гэты горад слаўным будзе і стане сталіцай Літвы, а слава яго й голас пашырацца па ўсім сьвеце.
Быў з гэтага вельмі князь задаволены, вешчуна ўзнагародзіў і надаў яму ганаровыя званьні й багацці, а за тое, што парадзіў Вільню заснаваць, назваў яго Радзівілам.”.


Як бачым нічога фантастычнага летапіс нам не паведамляе. Што дзіўнага – князь упаляваў тура, прылёг, заснуў, сасьніў... У пазьнейшых паданьнях воўк зрабіўся жалезным. Бадай, для прыгажосьці аповеду. Ну а што ж сам Гэдымін рабіў далей? Усьлед за сваімі папярэднікамі ён працягваў палітыку аб'яднаньня беларускіх земляў, умацаваньня нашага гаспадарства. У часы яго валадарання ў склад Княства ўвайшлі Менская, Віцебская, Турава-Пінская землі. Палітычная мудрасць Гедзіміна выявілася ў тым, што новым землям ён гарантаваў захаванне традыцыйных законаў - «старыны не рушыць, навіны не ўводзіць». Загінуў вялікі князь Гэдымін пад час штурму нямецкага замка Баербург у 1341 годзе. Вось гэтая акалічнасьць, то бок уласна дата і мае для нашага расповеду вызначальны паварот. Справа ў тым, што найноўшыя археалягічныя дасьледваньні сьведчаць, што самыя старыя часткі гэтага замку былі пастаўленыя не раней за 15-е стагодзьдзе, то бок, больш як праз 60 гадоў пасьля сьмерці адважнага князя Гэдыміна. Хутчэй за ўсё будаўніцтва мураванага замка распачалося не раней, як за часоў князя Вітаўта. А да таго там стаяў невялікі драўляны замак, які згарэў яшчэ ў старадаўнія часы. А вось жа Гэдымін заклаў вялікі замак пад гарою. Што праўда, таксама драўляны... Як выглядалі тыя першыя замкі, ня скажа ўжо ніхто...

Самыя старыя выявы Верхняга замку нам ведамыя дзякуючы нямецкім і галяндзкім плянам Вільні 16-га стагодзьдзя. Напрыклад, на мапе майстроў Франса Хугенбэрга й Гэорга ван Бруйнэна, 1581-га году мы можам бачыць дзьве круглыя вежы з вастраверхімі шатрамі на пузатай стромай гары. На вялікі жаль тыя старасьвецкія выявы вялікага дакумэнтальнага значэньня, у сэнсе ўзнаўленьня вобліку замка. Больш вераемнымі падаюцца выявы Верхняга Замку паводле гравюраў беларускага майстра Тамаша Макоўскага, 1600-га й 1604-га гадоў. На іх мы бачым гэтаксама дзьве вежы, адну большую, другую меншую, але на гэтых гравюрах яны шматгранныя. Апоч таго, Макоўскі выявіў старадаўні вялікакняскі палац, кубічнага аб’ёму... Пазьнейшыя выявы, на карцінах і гравюрах ізноў выяўляюць гэты замак вельмі схэматычна. Таму ёсьць свае прычыны замак і вежы з сярэдзіны 17-га стагодзьдзя былі занядбаныя. У выніку бясконцых войнаў яны былі моцна разбураныя й пакрысе пераўтвараліся ў друз. Самыя дакладныя выявы – акварэлі Францішка Смуглевіча, зробленыя ім напрыканцы 18 – на пачатку 19 стагодзьдзяў з натуры. На іх зафіксаваныя ўломкі вежаў. Большая, усходняя вежа, мяркуючы па творах Смуглевіча, мела ў ягоныя часы 3 цэлыя паверхі з паўзруйнаваным 4-тым...

За расейскімі часамі рэшткі старадаўняга Верхняга замка прыйшлі ў стан поўнага запусьценьня... На літаграфіях 30-х гадоў 19 стагодзьдзя добра відаць ужо толькі 2 паверхі й аскабалкі 3-га, верхні край якога няроўны, павышчарблены.... Далейшае руйнаваньне было спыненае ў 1939-м годзе, калі расейскія вайскоўцы прыстасвалі вежу й гару ў сваіх стратэгічных мэтах. На гары былі ўтвораныя бастыёны, насыпаныя дадатковыя валы, а на іх былі пастаўленыя гарматы... Ціква што жэралы гэных гарматаў былі скіраваныя на саму Вільню. Муры большае, усходняе вежы, якая ацалела, былі падчасаныя, а наверх была пастаўленая драўляная буда. Выгляд суворых некалі руінаў зьмяніўся непазнавальна. У дадатак над тым драўляным буданом былі ўсталяваныя антэны аптычнага тэлеграфу – для падачы сігналаў люстэркамі...
Гарамты пакрысе, цягам 19-га стагодзьдзя папрыбіралі, пакінуўшы адну, самую старую й вялікую, зь якой штодзень апалудні расейцы стралялі халастым стрэлам у віленскае паветра, пудзячы зграі груганьня... Невялічкі расейскі гарнізон, які быў расквартараваны ў самой вежы сядзеў тут да 1914-га году, пакуль яго ня выгналі адтуль немцы...

За палякамі на Гэдымінавай гары ўсё йзноў памянялася. Нягеглая драўляная надбудова была раскіданая ў 1931-м годзе, пасьля чаго на замкавай вежы распачаліся кансэрвацыйныя работы... Дзьвухпавярховая старадаўняя вежа ўжо зусім ня мела ніякага выгляду... Яна здавалася ненатуральна нізкай, усечанай, яе было ледзь відаць скрозь хмызы, што густа разрасьліся тут... Узьнікла пытаньне пра яе рэстаўрацыю... Перад адмслоўцамі стаяла пытаньне, на які "ўзрост” аднаўляць славутую вежу, у якім кшталце? Бо яна прабыла ў стане руінаў амаль два стагодзьдзі й таму пра дакумэнтальную дакладнасьць, за адсутнасьцю красьлюнкаў і плянаў, гаворкі ня было... Тым ня менш вежа мусіла быць адноўленая, каб сваім велічным выглядам яна нагадвала пра старажытныя паданьні зь мінуўшчыны... За гэтую справу ўзяўся тутэйшы дойлід Ян Баркоўскі. У выніку ён здлеў вырашыць няпростую задачу вельмі проста й тактоўна, што, бадай важней за ўсё, як размова вядзецца пра адносіны да спадчыны . А менавіта – быў дабудаваны 3-ці паверх, які без сумневу йснаваў у старжытныя часы. Муры гэтага паверху атрымалі гэткіж ухіл, што йпапярэднія, сапраўды гатычныя паверхі. Быў створаны невялікі заступ, а сама тоўшча сьценаў была прарэзаная гэткімі ж паўкруглымі байніцамі, што і ў ніжэйшых ярусах... Больш таго, была выштукаваная адмысловая цэгла, што дакладна капіявала сапраўдную цэглу паўтысячагадовае даўніны... А вышэй – былі пастаўленыя мураваныя зубцы, па бакох кожнае з васьмі граняў, што пазначылі нібы наступны, чацьверты паверх... Вось у гэткім выглядзе, у выніку рэстаўрацыі 30-х гадоў вежа й датрывала да нашага часу.

Можа й праўда, ня так істотна, што вежа гэтая ня мае насамрэч дачыненьня да Гэдыміна й тое, што яна напалову пабудаваная ў ХХ-м стагодзьдзі, што ўся гара наскозь прарэзаная бэтоннымі шахтамі й бункерамі часоў першае сусьветнае вайны... Калі глядзіш паміж яе зубоў на панараму старое Вільні, прыходзіш да перакананьня, што ўсё менавіта гэтак і мусіла быць зроблена. Бо прыгожа...

Падчас рэстаўрацыі вежы й кансэрвацыі вялікакнскага замку на гары археолягі зьнялі месцамі ажно да 5 мэтраў нанесеных пазьнейшых плястаў зямлі. Спачатку гэта можа падасца невераемным, але гэта так. Уся гара Гэдыміна была нібы ўвабрана ў земляны чахол. У выніку тых раскопак міжваенных часоў былі выяўленыя амаль усе падмуркі старажытнага замка. Ад яго ацалеллі колькі ўнутраных сьценаў, скляпеньні й вокавы мур на высокім стромым адхоне гары над Вялейкаю.... Раскопкі тут працягваюцца дасёньня. І штогод навукоўцы тут робяць новыя адкрыцьці.
Разам з тым перад навукоўцамі паўстала цяпер новая задача – як не дапусьціць няўхільнага спаўзаньня гары? Дзеля гэтага ў зямлю паўкопвалі бэтонныя палі, спалучаныя між собку. І таму сёньня пад дзіваном, гарада Гэдымінава нібы ўвабаная ў бэтонную карону. А старую грузавую шахту, што пабудавалі немцы ў 1915-м годзе плянуюць скарыстаць пад ліфт, які будзе дастаўляць усіх ахвочых проста на вяршыню гары, тых, хто рызыкуе пасклізнуцца на старым бруку пакручастае сьцяжыны, па якой некалі скакала на конях дружына вялікага князя...

21 студзеня 2003  /  1:22:00 AM

Аўтар: Сяргей Харэўскі

Віенскі Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча...     6 лютага 2003  /  8:53:00 AM

Адраджэньне ...     6 лютага 2003  /  8:49:00 AM

Вільня — Беларускі музэй ...     6 лютага 2003  /  8:01:00 AM

Царква Сьвятое Тройцы (працяг)...     21 студзеня 2003  /  2:42:00 AM

Царква Сьвятое Тройцы ...     21 студзеня 2003  /  1:27:00 AM

НАВIНЫ:

     Грамадзяне Літвы і Польшчы будуць мець магчымасьць вольнага ......
     Распачынаецца ажыцьцяўленьне праекта “Роварнае кола Нёмана“,......
     АБАРОНІМ ПУШЧУ -- НЕАЦЭННЫ СКАРБ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ......
     ВЫБАРАМІ Ў БЕЛАРУСКІМ ВОЙСКУ КІРУЕ ЎСХОПЧЫК......
     “АБ РАСЬЛІННЫМ СЬВЕЦЕ“......


ВIЛЕНСКI МУЗЭЙ:

Віенскі Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча...


AРТЫКУЛЫ:

БЕЛАРУСЬ, ЛІТВА І NATO...


2000-2001© Belarusan Information Center. All Rights Reserved  webmaster  special thanks: A. Mauzon