БЕЛАРУСКI   IНФАРМАЦЫЙНЫ   ЦЭНТАР

Belorusian Information Center: home

Вiленcкi Музэй
6:40:38 AM

SuperHot
АДБУДЗЕЦЦА ФЭСТ З НАГОДЫ 70-ГОДЗЬДЗЯ БЕЛАРУСКАЕ ДЗЯРЖАЎНАЕ АКАДЭМІІ МУЗЫКІ...

MENU:

пачатак

навiны

артыкулы

музэй

каляндар

бiблiятэка

архiў


ПОШУК:

 

Вiленcкi Музэй

Студзень

п

а

с

ч

п

с

н

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

15

16

17

18

19

20

21

22

23

24

25

26

27

28

29

30

31


Код нашае кнопкi
код банера

Радыё Рацыя - радыё трэцяга тысячагодзьдзя!
Грамадскае аб'яднаньне праваабарончы цэнтр ВЯСНА
Дзед Талаш
ПАГОНЯ Bielaruskaja Palicka
Беларускi Народны Фронт
Serwis informacyjny o Bialorusi
КАМУНІКАТ - бюлетэнь
Беларускай Рэдакцыі Радыё Палёнія
Lesby.BY
Беларусь в 4 ноги
Навiны гарадзенскай
музыкi - У Мiхельсона
Дранiкi

Касьцёл Сьвятой Ганны
Прыйшоў час мне распавесьці, нарэшце, і пра касьцёл Сьвятой Ганны, чый вобраз хораша й багата ўвасобіўся ў беларускай літаратуры. Таму сёньня найперш пра гэтыю сьвятыню...
У сваім рамане "Віленскія камунары”, Максім Гарэцкі вуснамі аднаго са сваіх гэрояў, Мацея Мышкі, гэтак апісаў Вільню:
"Вільня, як вядома, -- самы прыгожы горад у сьвеце. У самым цэнтры горада, там, дзе бурлівая Вялейка ўліваецца ў шырока-плаўную Вільлю, стаіць высачэзная, круглая замкавая гара – як вялізарная капа сена. Кожны князь, ці княгіня, ці хоць гетман, каб праславіцца, абавязкова будавалі ў Вільні прыгожую старынную царкву альбо касьцёл, пра што цяпер пішуць усе энцыкляпедыі ва ўсім сьвеце. Напрыклад, другая жонка Вітаўта, Ганна, княгіня Смаленская, збудавала касьцёл Сьвятой Ганны – у чыстым гатыцкім стылі, чырвоны, цагляны. Кажуць, што нават Напалеон развіў рот на гэтае дзіва. Ён так залюбаваўся, што сказаў:”Каб мая сіла, узяў бы яго на далоньку і перанес бы яго ў Парыж.”Энцыкляпэдыі пра гэта ня нічога ня пішуць, а ў Вільні гэта вядома кожнаму хлапчуку.”.

Гэтак уяўлялася Вільня й касьцёл Сьвятой Ганны, Мацею Мышку, аднаму з пэрсанажаў Максіма Гарэцкага. І праўда, касьцёл Сьвятой Ганны праз стагодзьдзі й да сёньня ўважаецца за адзін з найлепшых помнікаў дойлідства ў Вільні. Гэта ня дзіва, бо ані ў Вільні, ані ў цэлым нашым краі гэтая бажніца ня мае адпаведнікаў. Паводле сваіх канструктыўных асаблівасьцяў і мастацкіх якасьцяў, касьцёл Сьвятое Ганны бясспрэчны шэдэўр гатычнае архітэкетуры эўрапейскае значнасьці. Нягледзячы на свае сьціплыя памеры – 19 мэтраў у даўжыню й заледзьве не 9 мэтраў у шырыню, гэтая сьвятыня да нядаўняга часу была таямніцаю для дасьледчыкаў. Бо паводле свайго кшталту, кампазыцыі й асаблівасьцяў пабудовы яна мае толькі адзін, ды й тое далёкі аналяг – гэта касьцёл у горадзе Арыўета, што на Поўначы Італіі...

Касьцёл Сьвятой Ганны. Фота Яна Булгака, 1910-я гады.

Касьцёл Сьвятой Ганны.
Фота Яна Булгака,
1910-я гады.

Доўгі час імя дойліда, што ўзьвёў Сьвятую Ганну было забытае, зацярушане пылам паўтысячагадовае даўніны. А таму невыпадкова, што гісторыя яе пабудовы абрастала паданьнямі. Вось, напрыклад, што ў Вільні можна пачуць пра тую далёкую мінуўшчыну...
Жыў некалі ў Менску славуты майстар-дойлід, у гадох. Зваўся ён Войцэхам. Мёў ён адну-адзіную дачку, Марыю, якая была заручоная з дойлідавым вучням, Іванам. Іван той быў начуты, што ў краях заходніх ёсьць майстры, што будуюць нечувана пекныя палацы й бажніцы, пра якія стары Войцэх нават ня мае ўяўленьня... І вырашыў ён выбрацца да тых блаславёных краёў. Дарма ўшчуваў і пераконваў яго будучы цесьць Войцэх, што нічога такога не навучыцца ён у чужаземцаў такога, чаму б ён не навучыў яго. Дарма прасіла яго й Марыя, каб яе не пакідаў. Іван, насуперак пераконваньням й просьбам, цвёрда вырашыў выбрацца з родных краёў у сьвет. Але пераусім, каб не засмучаць сваіх блізкіх, згуляў вясельле. А праз колькі дзён пасьля шлюбу, усё ж зьдзейсьніў свой намер... Шлях ягоны пралягаў праз розныя краіны, бываў ён шмат дзе, а ўрэшце быў прыпыніўшыся надоўга ў крыжацкіх землях, дзе дасягнуў славы найвыбітнейшага майстра справаў мулярскіх, чые творы абуджалі захапленьне й подзіў усіх, хто іх бачыў... Колькі гадоў нічога не было чуваць пра Йвана ў краях нашых...

Тымчасам сьвяталюбная й дабрачынная жанка вялікага князя Жыгімонта, княгіня Ганна, вырашыла паставіць на славу Боскую новы касьцёл у Вільні. Яе выбар лег на Войцэха, бо быў ён самым славутым дойлідам у нашых краях. Таму яму й был даручана ўзьнесьці новую сьвятыню...
І неўзабаве дойлід той слынны, разам з дачкою сваёй, Марыяй, перабраўся зь Менску ў Вільню... Стары Войцэх заклаў падмуркі й абяцаў, што ягоная спаруда будзе шэдэўрам і пераўзыйдзе ўсё, што ён стварыў да таго. Ён быў перакананы, што новая бажніца ўславіць ягонае імя ў вякох.
Аднаго вечару, як стары дойлід сядзеў у сваёй хаце, што была паблізу новае будоўлі, і працаваў над шкіцамі ды красьлюнкамі, а Марыя, смутная й самотная, ціхутка сядзела ля каміну, у дзьвярох пачуўся стук...
Марыя пайшла адчыняць і зьнямела... На ганку стаяў яе каханы Іванка. Ня было мяжы іхнае радасьці. Сардэчна павітаў свайго зяця й Войцэх. Паселі яны за стол, Марыя прынесла кубкі са старым і моцным мёдам. Доўга, доўга расавядаў Іван пра розныя дзівосы, што бачыў ён у іншых краях, пра хараство тамтэйшых сьвятыняў ды замкаў, пра тое як цудоўна й трывала там будуюць... Стары Войцэх усё слухаў, слухаў яго з усьмешкаю ды, урэшце, прамовіў:
"Што ж, пабачыў ты нямала, мусіць багата чаму навучыўся, бачу што часу не марнаваў. Тым лепей ты ацэніш і мой шэдэўр. Пераканаесься, што мая сьвятыня ў параўнаньні з італьянскімі, францускімі ды нямецкімі -- о то сапраўдны будзе цуд! Пабачыш, што Войцэх хоць і стары, але куды больш варты пашаны чымсьці тыя майстры, якіх ты тут узносіў! Заўтра ад рана пакажу табе рэч!”

На раніцу падаліся яны на будоўлю. Іван і праўда спадзяваўся пабачыць выбітны твор дойлідства, пагатоў, Войцэх не пераставаў яго ў тым пераконваць. Тым большым было ягонае расчараваньне, як ён пабачыў справу рук мулярскіх. Сьцены былі грувасткія, спічастыя дзьверы нізкія й нязграбныя... Ня мог ён хлусіць. А таму Іван быў з цесьцем шчыры:
"Не, бацько, не на тое я спадзяваўся! Я бы збудаваў усё іначай. Тое, што бачу – зацяжкое й гнятлівае. Адно да другога не пасуе. Я бы стварыў сьвятыню лёккую бы пекная цацка. Мае гзымсы ды аркі былі бы нібы сатканымі з карункаў, а вежы сягалі проста ў неба!”
І пачаў перабіраць ты ўказваць на розныя хібы будовы Войцэха. Кожнага разу дадаючы, як бы гэта ўдала зрабіў бы ён сам. Стары дойлід зпахмурнеў, не даючы веры вушам сваім, як гэты маладзён можа ганіць яго самога. Слухаў ён слухаў, зьвёшы сівыя бровы, ажно не стрываў:
"Гэй, ты, малакасос! Ты наважыўся ганіць шэдэўр самага слаўнага ў ва ўсім краі майстра? За гэтую тваю дурную зухавасьць трэба цябе пакараць на ўсё жыцьцё! На! Бяры маю справу! Я адыходжу! Аддаю табе будову. Будзеш клікаць на дапамогу – не прыйду! Зьвернесься да мяне не раней, як скончыш будаўніцтва.”
Марна сьлёзна й ўмольна ўгаворвалі Іван ды Марыя старога не пакідаць іх. Ня здолелі яны яго затрымаць. Ушчэнт пакрыўджаны й раззлаваны Войцэх пакінуў Вільню.
Тымчасам Іван быў змушаны прыступіць да працы. Аддаўся ён рабоце з усім маладым іпэтам. Ня спаў начэй, крэсьліў, выдумляў. Што праўда, не разбурыў ён таго, што быў паставіўшы Войцэх. А вось наверсье паўстаў сапраўдны цуд. Ніколі й ніхто да таго часу ня бычыў гэткага хараства. Усё ў ягонай бажніцы было лёккім, пекным, нібы лунючым па-над зямлёю. А шпіцы касьцельных вежаў і насамрэч, сягалі гэтак строма, што здавалася яны праткнуць самое неба... Больш за год трывала будаўніцтва. І ўвесь той час пра Войцэха не было ані знаку. А вось жа аднаго вечару зьявіўся і ён у Вільні. Агледзеў жытло дзяцей, палашчыў быў унучку, што ўжо была нарадзіўшыся, як яго не было. Але з Іванам быў зацяты:
"Што ж, зяцю! Кажуць давяршыў ты будаўніцтва касьцёлу. Прыбыў каб пабачыць яго. Вось ужо ж уяўляю, што ты там наштукаваў... Праводзь мяне зараз жа!”
Не ўгаварылі йзноў Іван ды Марыя застацца старога, дачакацца да раніцы. Акурат у той час вызірнуў месяц. І цудоўны, невымоўнае прыгажосьці касьцёл увесь зазіхцеў у зорным сьвятле...
Доўга, доўга хадзіў Войцэх з Іванам па рыштаваньнях. У лагодным сьвятле месяца добра было відаць, як яны падымаюцца ўсё вышэй ды вышэй. А як узьняліся да шпіцаў пад крыжы, то Войцэх зусім стаў суворы й сьмяротны зьбляднеў.
"Га! Зрабіў ты сапраўдны цуд. Стары Войцэх перад табою ўжо паблякне. Хіба што шатан табе дапамагаў! Хай жа ён цябе й зараз ратуе!”
І з усяе моцы ўдарыў ён зяця ў грудзі. Дошкі рыштаваньняў ня стрывалі. Іван паляцеў на дол, на халоднае каменьне бруку. Цела ягонае ўпала ля самых ног скамянелай ад жаху Марыі. А душа сьветлая, што ймкнулася да неба, да неба й адляцела...

Вядома, мне, як менчуку вельмі сымпатычнае гэтае паданьне, пра тое, што касьцёл Сьвятой Ганны паставілі архітэктары зь Менску. Але гэта ня так. У апошняе дзесяцігодзьдзе мінулага, ХХ стагодзьдзя, імя аўтара гэтага ўнікальнага здабытку было высьвятленае. Гэта быў Мікалай Энкінгэр, родам з Флямандыі. Менавіта пад ягоным кіраўніцтвам у 1495-м годзе, пры кляштары бэрнардынаў распачалася пабудава касьцёлу Сьвятое Ганны. Ведама, што майстар Энкінгэр кіраваў будаўніцтвам 5 гадоў, да 1500-га году, але зь невядомых прычынаў закончыць яго не пасьпеў, мо тутэйшы клімат яго змарыў.

Касьцёл Сьвятой Ганны. Сучасны выгляд.

Касьцёл Сьвятой Ганны.
Сучасны выгляд.

Справу ж ягоную працягнула арцель майстроў з Паўночнае Італіі, за часамі каралевы Боны. Менавіта пры ёй, вялікай княгіні й каралеве, жонцы Жыгімонта Старога, пра Боне Сфорцы, якая сама паходзіла зь Італіі, у наш край прыбыла багата яе суайчыньнікаў. Таленавітых дойлідаў у тым ліку. Але будаўніцтва шэдэўра расьцягнулася ажно да 1564-га году. У той час ня было ўжо на сьвеце ані каралевы Боны, ані тых, хто запраектаваў гэты касьцёл. Была страчаная й сама мэта пабудовы. Справа ў тым, што перашапачаткова касьцёл Сьвятой Ганны ставіўся як пахавальня для жанок вялікага князя Жыгімонта Старога, гэтым і вытлумачваецца ейныя невялікія памеры. Першае ж высьвячэньне бажніцы адбылося ў 1581-м годзе. У тым жа самым годзе касьцёл Сьвятое Ганны зьявіўся на пляне Вільні, які склаў вядомы нямецкі майстар Хогенбэрг. І ад тых часоў сьвятыня стала адным з неад’емных сымбалеў Вільні.
У 1613-м годзе з паўночнага боку да прызьбітэрыя была прыбудаваная закрыстыя й галерэя, што злучыла касьцёл з вялікім бэрнардынскім кляштарам за ім, праз якую можна патрапіць у касьцёл Сьвятых Францішка й Бэрнарда, вялізарная спаруда якога стварае магутнае архітэктурнае тло для пекнага й лёгкага касьцёлу Сьвятой Ганны. Ад тых часоў тут мала што й зьмянілася. Мянялася, што праўда, усё навокал. Перад касьцёлам Ганны да канца ХІХ стагодзьдзя стаяла магутная званіца ў стылі клясцызму, якую быў паставіўшы яшчэ ў 18 стагодзьдзі слынны віленскі дойлід Лаўрэн Стока-Гуцэвіч. З правага боку йшоў манумэнтальны мур з брамамі й вежамі, што атачаў увесь бэрнардынскі кляштар, зь ягонымі славутымі садамі. Але да пачатку ХХ стагодзьдзя ўсе гэтыя будынкі наўкол касьцёлу Сьвятое Ганны мелі ўжо зусім лядашчы выгляд і іх пакрысе паразьбіралі, пагатоў сам кляштар быў зачынены расейскімі ўладамі яшчэ пасьля паўстаньня Кастуся Каліноўскага. А вось жа Ганна Сьвятая засталася бязь зьменаў за паўтысячы гадоў, стаіць і дасёньня. Побач, спрабуючы з’імітаваць яе стылістыку, у 1907-м годзе паставілі яшчэ й званіцу. Але пільнае вока бяз цяжкасьцяў адрозніць дзе сапраўдная Готыка.

Што да лягенды пра сэнтымэнтальнае выказваньне Напалеона. Ну, памятаеце, узяў бы на далоні ці ў хустачку, ды перавез бы ў Парыж.... Справа ў тым, што гэткія ж легэнды йснуюць і ў Глыбокім і ў Полацку і ў Віцебску, адным словам паўсюль дзе бываў Напалеон і дзе ёсьць на што паглядзець. Гэта ўсё ж легэнда і ня больш. Бо Банапарт, як не круці, быў чалавекам свайго часу. А ў ягоныя часы да спадчыны міўлых стагодзьдзяў ставіліся няўважліва. Менавіта на загад Напалеона ў тым самым Парыжы былі зруйнаваныя дзясяткі бажніцаў у сярэднявечным кшталце дзікіх готаў. Гатычнасьць у тыя часы была ледзь не сынонімам барбарства.
А вось што да дойлідаў зь Менску, што будавалі Вільню, то яны насамрэч былі. Хто ж, які выбітны майстра зь Менску будаваў віленскія сьвятыні? Распавяду наступным разам...

3 сьнежня 2001  /  8:55:00 AM

Аўтар: Сяргей Харэўскі

Віенскі Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча...     6 лютага 2003  /  8:53:00 AM

Адраджэньне ...     6 лютага 2003  /  8:49:00 AM

Вільня — Беларускі музэй ...     6 лютага 2003  /  8:01:00 AM

Царква Сьвятое Тройцы (працяг)...     21 студзеня 2003  /  2:42:00 AM

Царква Сьвятое Тройцы ...     21 студзеня 2003  /  1:27:00 AM

НАВIНЫ:

     Грамадзяне Літвы і Польшчы будуць мець магчымасьць вольнага ......
     Распачынаецца ажыцьцяўленьне праекта “Роварнае кола Нёмана“,......
     АБАРОНІМ ПУШЧУ -- НЕАЦЭННЫ СКАРБ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ......
     ВЫБАРАМІ Ў БЕЛАРУСКІМ ВОЙСКУ КІРУЕ ЎСХОПЧЫК......
     “АБ РАСЬЛІННЫМ СЬВЕЦЕ“......


ВIЛЕНСКI МУЗЭЙ:

Віенскі Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча...


AРТЫКУЛЫ:

БЕЛАРУСЬ, ЛІТВА І NATO...


2000-2001© Belarusan Information Center. All Rights Reserved  webmaster  special thanks: A. Mauzon