БЕЛАРУСКI   IНФАРМАЦЫЙНЫ   ЦЭНТАР

Belorusian Information Center: home

Вiленcкi Музэй
6:33:32 AM

SuperHot
АДБУДЗЕЦЦА ФЭСТ З НАГОДЫ 70-ГОДЗЬДЗЯ БЕЛАРУСКАЕ ДЗЯРЖАЎНАЕ АКАДЭМІІ МУЗЫКІ...

MENU:

пачатак

навiны

артыкулы

музэй

каляндар

бiблiятэка

архiў


ПОШУК:

 

Вiленcкi Музэй

Люты

п

а

с

ч

п

с

н

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

15

16

17

18

19

20

21

22

23

24

25

26

27

28


Код нашае кнопкi
код банера

Радыё Рацыя - радыё трэцяга тысячагодзьдзя!
Грамадскае аб'яднаньне праваабарончы цэнтр ВЯСНА
Дзед Талаш
ПАГОНЯ Bielaruskaja Palicka
Беларускi Народны Фронт
Serwis informacyjny o Bialorusi
КАМУНІКАТ - бюлетэнь
Беларускай Рэдакцыі Радыё Палёнія
Lesby.BY
Беларусь в 4 ноги
Навiны гарадзенскай
музыкi - У Мiхельсона
Дранiкi

Вострая Брама
О Матка Боская, што ў Чанстахове ў храме
Глядзіш спагадліва, што ў Вострай свеціш Браме...

Гэта радок з Адама Міцкевіча. Так, сёньня нашая гутарка пойдзе пра найвялікшую сьвятыню Вільні – Вострую Браму. Менавіта сюды, да яе скіраваныя малітвы, позіркі й жаданьні мільёнаў жыхароў у нашых краях, вернікаў і проста людзей зацікаўленых міулым і будучым нашага краю. Ад Вострай Брамы пачынаецца Вільня. Адсюль, ад Вострай Брамы ляжыць просты шлях зь Вільні ў Беларусь. Як і спрадвеку. А гонар звацца сьвятым месцам брама гэтая заслужыла дзякуючы цудоўнаму абразу Маці Божае.

Мацi Божая Вастрабрамская

Мацi Божая Вастрабрамская

Паводле традыцыі лічыцца, што абраз гэты, напісаны пачаткова бізантыйскім майстрам, быў падраны князем Альгердам сваёй жонцы, віцебскай князёўне Марыі, а яна, у сваю чаргу ахвяравала гэты абраз тады праваслаўнаму манастыру Сьвятой Тройцы, што месьціцца побач з брамаю. Нагадаем, што Альгерд, сын Гедыміна, у юнацтве ажаніўся з дачкою віцебскага князя Марыяй Яраслаўнай і два гады пражыў у горадзе Ўсьвяты, а пасля, да 1345 года, у Віцебску. З дапамогаю брата Кейстута, троцкага князя, Альгерд скінуў з вялікакняскага пасада Яўнута і сам стаў вялікім князем. Недзе ў гэты час і зьвяіўся ў Вільні цудадзейны абраз Маці Божае. Легэнда сьведчыць, што Альгэрд, зваяваўшы крымскі горад Хэрсанес вывез яго з аднае з праваслаўных цэркваў. Гэта вядома, не зусім так. Альгерд ніколі не ваяваў у Крыме й ня мог быць у Хэрсанэсе. Але сам факт паходжаньня абраза з Хэрсанесу цалкам вераемны. Князь мог атрымаць яго ў падарунак, альбо й ў якасьці трафэю...
Доўгі час Вільня была аточаная драўлянымі сьценамі, ажно да канца 15 стагодзьдзя, пакуль на загад вялікага князя Аляксандра яе не сьперазалі каменныя муры. 23 красвіка 1498-га году біскуп віленскі Войцах Табор абыйшоў з урачыстай працэсіяй ўсю вялікую будоўлю й высьвяціў тыя месцы, дзе мусілі паўстаць брамы. Асаблівай ўрачыстасьцю вызначалася набажэнства на тым месцы, дзе мусіла паўстаць Крэўская брама, як тады назвалі цяперашнюю Вострую Браму. А праз колькі гадоў, у 1503-м годзе біскуп Табор ужо высьвячаў вымураваныя новыя брамы, у якіх, павдле старадаўняга звычаю зьмяшчалі абразы. Напрыклад, у Троцкай браме зьмясьцілі абраз Божае Маці зь дзіцяткам Ісусам. А вось жа дзеля Крэўскае брамы праваслаўны манастыр Сьвятое Тройцы ахвяраваў свой цудоўны абраз Найсьвяцейшае Панны Маці Божае.
Праміналі гады. Непагадзь і пякучае сонца рабілі сваю справу. Старажытны абраз пабляк і пашкодзіўся. Тады гарадзкі магістрат замовіў невядомаму італьянскаму майстру ўзнавіць чароўны абраз у былым бляску. Той ўправіўся са сваім заданьнем выдатна. Хоць новы абраз мала падле вобразу свайго быў падобны да папярэдняга. Гэта – клясычны ўзор заходнеэўрапейскага рэнэсанснага жывапісу 16 стагодзьдзя. Таму невядомаму мастаку й належа ягоная незвычайная кампазыцыя: маладзік, на які нібы абапіраецца Найсьвяцейшая Панна й праменісты німб над ёю ў зорках... Убор ейны – цёмна-сіняя з жоўтай аблямоўкаю й зялёнай падшэўкаю хуста, што затуляе яе голаву й плечы. Сукенка ж – цёмна-пунсовай барвы, рукавы ж абшытыя белым. Сёньня гэта мала хто ведае, бо ўвесь абраз ухінаюць залатыя шаты. Абраз Найсьвяцейшае Панны Марыі быў зьмешчаны на браме звонку, з паўночнага боку, тварам да Беларусі...
У 1626-м годзе ў Вільні зьявіліся айцы-кармэліты й пры Крэўскай, то бок Вострай, браме, разбудавалі сабе кляштар. Іх глыбака кранала пабожнасьць тутэйшага люду, што горача маліўся на цудадзейны абраз. Тады й зьявілася думка пабудаваць дзеля шанаванага абраза адмысловую капліцу.
Варта тут згадаць, што з боку гораду вісеў яшчэ адзін абраз, напісаны тым жа самым італьянскім майстрам, абраз Госпада Ісуса. Калі ў 1654-м годзе айцы-кармэліты атрымалі дазвол ад магістрату на будаўніцтва капліцы пры браме, ім жа быў дазены дазвол забраць абодва абразы да сябе. Абраз Госпада Ісуса быў перанесены ў кляштар, адкуль у 1832-м годзе, пасьля выгнаньня кармелітаў і закрыцьця іхнага кляштару, ён быў перанесены ў Віленскую катэдру...
У 1671-м годзе віленскі біскуп Аляксандар Сапега ў прысутнасьці капітула, сэнатараў і гарадзкога магістрату, пры вялікім сходзе народу ўрачста перанес абраз Маці Божае ў новапабудаваную капліцу. Капліца тады была драўлянаю й па новай назьве брамы пачала звацца Вастабрамскай. Чаму ўзьнікла новая назва брамы? Таму што стагодзьдзямі віленскія вуліцы выпростваліся гэтак, каб шчыльней ды карацейшым шляхам дамкнуць да галоўнай сьвятыні. А таму вуліцы Вільні пад вострым кутом зьбягаліся да сьвятое брамы. Дык вось з таго часу, да чароўнага абраза, што ўжо быў ведамы на ўвесь край сваімі цудамі, люд паспаліты зьбіраўся на Літанію й на сьценах капліцы зьявіліся першыя воты, до бок ахвяраваньні Маці Божай Вастрабрамскай.

Вострая Брама ў Вiльнi. Здымак Яна Булгака, 1910-я гады ХХ стагодзьдзя

Вострая Брама ў Вiльнi.
Здымак Яна Булгака, 1910-я гады ХХ стагодзьдзя

У 1706-м годзе ў Вільні здарыўся вялікі пажар. Загарэліся й будынкі вакол Вострай Брамы. Тады два мніхі-кармэліты кінуліся ў капліцу ратаваць абраз. Але здарыўся тады цуд – вагонь суняўся й сьвятое месца ацалела. Але падчас наступнага пажару, у траўні 1715-га году цуду не адбылося. Капліца старадаўняя згарэла. Але абраз быў уратаваны й перанесены ў касьцёл Сьвятой Тэрэзы, што й цяпер стаіць пры браме. А праз 20 гадоў рупнасьцю вернікаў з цэлага краю паўстала новая пекная мураваная капліца, у якой й дасёньня "сьвеціць у Вострай Браме” цудадзейны абраз Найсьвяцейшае Дзевы Марыі. І з тых часоў цэлыя пакаленьні людзей маюць магчымасьць сузіраць яе тут ва ўсім ягоным харастве й ў багатых кляйнотах.
Ну а калі мы выйдзем са старога гораду праз Вострую Браму, то ўбачым суворы й просты, амль глухі мур. Адно на самым версе ёсьць пекна аздоблены фрыз. На ім выяўленыя два драпежных грыфона, што трымаюць наш старадаўні гэрб – "Пагоню”... Ізноў згадваюцца паэтычны радок. Гэтым разам Максіма Багдановіча:
"Толькі ў сэрцы трывожным пачую за краіну разімую жах, успомню Вострую Браму Сьвятую і ваякаў на грозных канях...”.
Пра "пагоню” ведаюць цяпер, бадай, усе беларусы. Але часта, стоячы каля Вострае Брамы людзі пытаюцца, што гэта за грыфоны такія? І што яны азанчаюць. Справа ў тым, што ў сярэднявечнай гэральдыцы, гырфоны, мітычныя йстоты, з целамі йльвоў ды галовамі арлоў, што нібы жылі ў гарох Малое Азіі, уважаліся за эмблему Хрыста. У сярэднявечных тэолягаў мы можам прачытаць і гэткае:”Хрыстос ёсьць леў, бо ён царуе й валодае магутнасьцю, ён арол, бо пасьля ўзьнясеньня адлятае на нябёсы.”. Само ўзьнясеньне Хрыста на нябёсы часьцяком выяўлялася з грыфонамі. Другі гэральдычны сэнс гэтае выявы – недатыкальнась. Грыфон азначае сабою цнатлівасьць аб’екту, што ён вартуе. То бок, гэтыя драпежныя крылатыя йстоты стаяць на варце Вострае Брамы, на варце цудадзейнага абраза Маці Божае ў ёй, на варце Вільні й ўсяго краю нашага...

14 лiстапада 2001  /  4:59:00 AM

Аўтар: Сяргей Харэўскі

Віенскі Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча...     6 лютага 2003  /  8:53:00 AM

Адраджэньне ...     6 лютага 2003  /  8:49:00 AM

Вільня — Беларускі музэй ...     6 лютага 2003  /  8:01:00 AM

Царква Сьвятое Тройцы (працяг)...     21 студзеня 2003  /  2:42:00 AM

Царква Сьвятое Тройцы ...     21 студзеня 2003  /  1:27:00 AM

НАВIНЫ:

     Грамадзяне Літвы і Польшчы будуць мець магчымасьць вольнага ......
     Распачынаецца ажыцьцяўленьне праекта “Роварнае кола Нёмана“,......
     АБАРОНІМ ПУШЧУ -- НЕАЦЭННЫ СКАРБ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ......
     ВЫБАРАМІ Ў БЕЛАРУСКІМ ВОЙСКУ КІРУЕ ЎСХОПЧЫК......
     “АБ РАСЬЛІННЫМ СЬВЕЦЕ“......


ВIЛЕНСКI МУЗЭЙ:

Віенскі Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча...


AРТЫКУЛЫ:

БЕЛАРУСЬ, ЛІТВА І NATO...


2000-2001© Belarusan Information Center. All Rights Reserved  webmaster  special thanks: A. Mauzon