БЕЛАРУСКI   IНФАРМАЦЫЙНЫ   ЦЭНТАР

Belorusian Information Center: home

Бiблiятэка
3:48:07 PM

SuperHot
АДБУДЗЕЦЦА ФЭСТ З НАГОДЫ 70-ГОДЗЬДЗЯ БЕЛАРУСКАЕ ДЗЯРЖАЎНАЕ АКАДЭМІІ МУЗЫКІ...

MENU:

пачатак

навiны

артыкулы

музэй

каляндар

бiблiятэка

архiў


ПОШУК:

 

Бiблiятэка

Студзень

п

а

с

ч

п

с

н

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

15

16

17

18

19

20

21

22

23

24

25

26

27

28

29

30

31


Код нашае кнопкi
код банера

Радыё Рацыя - радыё трэцяга тысячагодзьдзя!
Грамадскае аб'яднаньне праваабарончы цэнтр ВЯСНА
Дзед Талаш
ПАГОНЯ Bielaruskaja Palicka
Беларускi Народны Фронт
Serwis informacyjny o Bialorusi
КАМУНІКАТ - бюлетэнь
Беларускай Рэдакцыі Радыё Палёнія
Lesby.BY
Беларусь в 4 ноги
Навiны гарадзенскай
музыкi - У Мiхельсона
Дранiкi

Беларускiя маршы i песьні. Лірыка змаганьня

Наша Нiва

1998


"Беларускiя маршы i песьні" -- гэта супольны праект рэдакцыi газэты "Наша Нiва" i камэрнага мужчынскага хору "Унiя". Разам з нашым зборнiкам патрыятычных песень выйшлі ў сьвет CD і аўдыёкасэта з гэтымi самымi творамi ў выкананьнi хору. Акрамя ўласна маршаў i гiмнаў у сьпеўнiк уключаныя шэдэўры беларускай патрыятычнай песьнi: "О, Беларусь, мая шыпшына" i "Магутны Божа". Наш праект мы прысьвячаем 80-м угодкам Беларускай Народнай Рэспублiкi.


Зьмест

Ваяцкi марш (Беларускi нацыянальны гiмн)
Бiтва пад Воршай
У гушчарах
Сьцяг
Пагоня
За Случчыну
О, Беларусь, мая шыпшына
Марш беларускае моладзi
Паўстань народ
Паўстанцкая песьня (1863)
Прысяга (Беларусь! Наша мацi-краiна)
Марш "Разьвiтаньне"
Родны край
Магутны Божа


ВАЯЦКI МАРШ

(Беларускi нацыянальны гiмн)

Музыка У.Тэраўскага
Словы Макара Краўцова

Мы выйдзем шчыльнымi радамi
На вольны родны свой прастор,
Хай воля вечна будзе з намi,
А гвалту мы дамо адпор,
Дамо адпор!

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускi родны дух,
Родны дух!
Штандар наш бел-чырвона-белы
Пакрый сабой народны рух.

На бой за шчасьце i за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелi мы даволi,
На бой усе да аднаго,
Да аднаго!

Iмя i сiлу беларуса
Няхай пачуе й бачыць той,
Бачыць той,
Хто сьмее нам нясьцi прымусы
I першым выклiча на бой!

Браты да шчасьця мы падходзiм,
Хай гром грымiць яшчэ мацней,
Ў крывавых муках мы народзiм,
Жыцьцё Рэспублiкi свае,
Жыцьцё Рэспублiкi свае!


БIТВА ПАД ВОРШАЙ

Музыка старабеларуская
Словы народныя

Ой, ў нядзельку параненьку
Ўзыйшло сонейка хмарненька,
Ўзыйшло сонейка над борам
Па-над Сялецкiм таборам.

А ў таборы трубы граюць,
Да нарады зазываюць.
Сталi рады адбывацi,
Адкуль Воршу здабывацi:

А цi з поля, а цi зь лесу,
А цi з рэчкi невялiчкi?
Сталi хлопцы-пяцiгорцы
Каля рэчкi на прыгорцы.

Гучаць разам з самапалаў,
Б'юць паўсоткаю з гарматаў.
Масква стала наракацi,
Места Воршу пакiдацi.

А як з Воршы уцякалi,
Тую рэчку праклiналi:
"Бадай ты павысыхала,
Наша слава тут прапала..."


У ГУШЧАРАХ

Музыка М.Шчаглова-Куліковіча
Словы Н.Арсеньневай

У гушчарах, затканых iмглою,
Шэрым змрокам, на золку зару
Ахвяруем табе мы сабою
Кожны дзень, кожны час, Беларусь.

Ахвяруем табе мы сабою
Кожны дзень, кожны час, Беларусь.

I няма ў сэрцы жалю ды страху,
Мы адвагай юнацкай гарым,
Не чужыя варожыя сiлы,
Толькi ты нас вядзеш да зары.

Не чужыя варожыя сiлы,
Толькi ты нас вядзеш да зары.

Хмараў дым над абшарамi тае,
Вецер дыхае мятай, быльлём.
Беларусь, Беларусь залатая,
За цябе, за цябе мы iдзём!

Беларусь, Беларусь залатая,
За цябе, за цябе мы iдзём!


СЬЦЯГ

Музыка -- традыцыйная маршоўка
Словы С.Панізьніка

Сьветлым полем я нясу,
Агнявую паласу:
Як маланка нада мной
Зiхацiць над галавой
Сьцяг мой вольны,
Сьцяг мой сьмелы,
Сьцяг мой бел-чырвона-белы.

Сьцяг мой вольны,
Сьцяг мой сьмелы,
Сьцяг мой бел-чырвона-белы.

Быў адважны продак мой
У Пагонi баявой.
Той Пагонi чую звон:
Хай нясецца наўздагон
Сьцяг мой вольны,
Сьцяг мой сьмелы,
Сьцяг мой бел-чырвона-белы.

Сьцяг мой вольны,
Сьцяг мой сьмелы,
Сьцяг мой бел-чырвона-белы.

Залунай на ўвесь прасьцяг,
Агнявых вякоў працяг:
Ёсьць Дзяржава, ёсьць Народ!
Разьвiвайся -- i ў палёт,
Сьцяг мой вольны,
Сьцяг мой сьмелы,
Сьцяг мой бел-чырвона-белы.

Сьцяг мой вольны,
Сьцяг мой сьмелы,
Сьцяг мой бел-чырвона-белы.


ПАГОНЯ

Музыка М.Шчаглова-Куліковіча
Словы М.Багдановіча

Толькi ў сэрцы трывожным пачую
За краiну радзiмую жах,
Успомню Вострую браму сьвятую
I ваякаў на грозных канях.

У белай пене праносяцца конi,
Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць,
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць.

У бязьмерную даль вы ляцiце,
А за вамi, прад вамi гады.
Вы за кiм у Пагоню сьпяшыце,
Дзе шляхi вашы йдуць i куды?

Мо яны, Беларусь, панясьлiся
За тваiмi дзяцьмi ўздагон,
Што забылi цябе, адраклiся,
Прадалi i аддалi ў палон.

Бiце ў сэрцы iх, бiце мячамi,
Не давайце чужынцамi быць.
Хай пачуюць, як сэрца начамi
Аб радзiмай старонцы балiць.

Мацi родная, мацi краiна,
Не ўсьцiшыцца гэтакi боль.
Ты прабач, ты прыймi свайго сына,
За цябе яму ўмерцi дазволь.

Усё лятуць i лятуць тыя конi,
Срэбнай збруяй далёка грымяць.
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць.


ЗА СЛУЧЧЫНУ

Музыка М.Шчаглова-Куліковіча
Словы Н.Арсеньневай

Абтрасалi зь бярозаў лiсьцё вятругi,
I гублялi рабiны чырвоныя сьлёзы,
Як пайшлi мы ў змаганьне, на раны, на згiн
Абы яваю сталiся крозы.

Рэфрэн:

Пайшлi мы, воi з Божае ласкi,
У бой за Случчыну сваю!
Нам дзiў, што сёньня баюць казкi
Пра нас i песьнi нам пяюць.

Аддавалi жыцьцё за сябе мы, за вас,
Беларусы-браты, i за сiнiя нiвы,
I за тое, каб нас не смактала дрыгва,
А расьлi мы, аж сьвету на дзiва.

Рэфрэн.

Не штыхi i ня кулi, -- жаролы гармат,
За адзiную зброю мы мелi каханьне,
Грэла сэрца яно, хоць залеў лiстапад
I расьлi ў рад магiлы за намi.

Рэфрэн.

Не судзiла нам доля разгорыць зару,
Не судзiла даць шчасьце ды волю Айчыне,
Дай-жа Бог, каб унукi ўзьнялi Беларусь
На ўзвышшы ахвярай i чынам.

Рэфрэн.



О, БЕЛАРУСЬ, МАЯ ШЫПШЫНА

Музыка М.Шчаглова-Куліковіча
Словы У.Дубоўкі

О, Беларусь, мая шыпшына,
Зялёны лiст, чырвоны цьвет,
У вiхры дзiкiм не загiнеш,
Чарнобылем не зарасьцеш.

Пялёсткамi тваiмi стану,
На дзiды сэрца накалю,
Тваiх вачэй пад колер сталi
Праменьне яснае люблю.

Варожасьць шляху не зачыне,
У перашкодах дух расьце.
О, Беларусь, мая шыпшына,
Зялёны лiст, чырвоны цьвет.


МАРШ БЕЛАРУСКАЕ МОЛАДЗI

Музыка М.Шчаглова-Куліковіча
Словы Я.Купалы

На цябе, наша моладзь, надзея
Нашай сумнай забранай зямлi;
Твой арлiны палёт цьму разьвее
I запалiць веквечны агнi.

Ты разбудзiш прыспаныя сiлы
I на вольны паклiчаш прастор
З забыцьця беспрасьветнай магiлы
Да блiскучага сонца, да зор.

Схамянiся ж ты, моладзь арлiна,
Ў бок другi вiхры веяць прымусь,
Бяры сьветач, iдзi за судзьбiнай,
Iдзi з словам сьвятым -- Беларусь.


ПАЎСТАНЬ НАРОД

Музыка М.Шчаглова-Куліковіча
Словы Я.Купалы

Паўстань, народ! Прачнiся, Беларусе!
Зiрнi на Бацькаўшчыну, на сябе!
Зiрнi, як вораг хату i зямлю раструсiў,
Як твой навала злыдняў скарб грабе!

Паўстань, народ! Для будучынi шчасьце
Ты строй, каб пут ня строiў больш сусед;
Ня дай ты ў гэты грозны час прапасьцi --
Прапашчых не пацешыць шчасьцем сьвет.

Сваю магутнасьць пакажы ты сьвету,
Свой край, сябе ў пашане мець прымусь.
Паўстань, народ!.. З крывi i сьлёз клiч гэты...
Цябе чакае Мацi-Беларусь!


ПАЎСТАНЦКАЯ ПЕСЬНЯ (1863)

Музыка і словы народныя

Лётае арол лёгкакрылы
Пад хмарамi i туманамi.
Йдзе наш змагар Кастусь Калiноўскi
Сьцежкамi, лясамi.

Лётае арол шызакрылы
Пад цёмнымi хмарамi.
Йдзе наш Кастусь, змагар наш народны
Зь сябрамi змагарамi.

Шыкуйцеся ж, варожыя каты,
Шалёныя ваўкалакi.
Йдзе беларус, змагар Калiноўскi
Сьцежкамi, лясамi.


ПРЫСЯГА

(Беларусь! Наша мацi-краiна)

Музыка М.Шчаглова-Куліковіча
Словы Н.Арсеньневай

Беларусь, наша мацi-краiна,
Ты з нас моцных зрабiла людзей.
Не загiнулi мы, i ня згiнем,
Пакуль ты нас наперад вядзеш.

Не загiнулi мы, i ня згiнем,
Пакуль ты нас наперад вядзеш.

Пастаiм за Цябе, як асiлкi,
Нашы сэрцы палаюць агнём,
Дружна, моцна за лёс Твой расьцьвiлы
Супраць Чорнае Моцы мы йдзём.

Дружна, моцна за лёс Твой расьцьвiлы
Супраць Чорнае Моцы мы йдзём.

Не шкада нам жыцьця маладога,
Не шкада нам гарачай крывi,
Абы толькi праменнай дарогай
Крочыў горда народ наш жывы.

Абы толькi праменнай дарогай
Крочыў горда народ наш жывы.

Прысягаем Табе мы сягоньня,
Што пакуль хоць адзiн з нас жыве
Нашай слаўнай крывiцкай Пагонi,
Мы ня зганьбiм, мы ўславiм яе.

Нашай слаўнай крывiцкай Пагонi,
Мы ня зганьбiм, мы ўславiм яе.


МАРШ "РАЗЬВIТАНЬНЕ"

Музыка Н.Іванова
Словы У.Лойкі

Бывай, мой родны кут i зьвяз!
Бывайце вы, лугi i гонi!
Iду ад вас апошнi раз
Пад знакам слаўнае Пагонi.

Iду ад вас апошнi раз
Пад знакам слаўнае Пагонi.

За волю ў бой жыцьцё заве,
Мае змагарныя дарогi.
Купальскай кветкi не сарве
Нiхто ў душы мне без трывогi.

Купальскай кветкi не сарве
Нiхто ў душы мне без трывогi.

Я сам пайду за край, народ
Упорна песьняй роднай, звонкай,
Пад буру жудкiх непагод,
Мяне што мучаць i старонку.

Пад буру жудкiх непагод,
Мяне што мучаць i старонку.

Мо лягу дзесьцi я ў далi
Пад небам хмарным цi сьсiнелым, --
Паўстануць тысячы зь зямлi
Пад сьцягам бел-чырвона-белым!

Паўстануць тысячы зь зямлi
Пад сьцягам бел-чырвона-белым!

Бывай, мой родны кут i зьвяз!
Бывайце вы, лугi i гонi!
Хай бачу ў лучнасьцi я вас,
Пад сьцягам слаўнае Пагонi!

Хай бачу ў лучнасьцi я вас,
Пад сьцягам слаўнае Пагонi!


РОДНЫ КРАЙ

Музыка Э.Зубковіч
Словы Н.Арсеньневай

Родны край, з тваiх парогаў
Мы даўно ужо зыйшлi,
Ды у сьвеце сiнь разлогаў
Сьнiм тваю, твае палi.

Родны край, мы верым, знаем,
Сонца зноў табе зазьзяе,
Ах, калi наш будзеш ты,
Ясны, вольны, залаты.

Родны край, хай чужанiцы
Сяньня топчуць твой прастор,
Хай гарыць твая зямлiца
Скрозь налiтая тугой, --

Родны край, мы верым, знаем,
Сонца зноў табе зазьзяе,
Зноў вiтаць нас будзеш ты,
Ясны, вольны, залаты.


МАГУТНЫ БОЖА

Музыка М.Равенскага
Словы Н.Арсеньневай

Магутны Божа! Уладар сусьветаў,
Вялiкiх сонцаў i сэрц малых,
Над Беларусяй, цiхай i ветлай,
Рассып праменьнi свае хвалы.

Дай спор у працы, штодзённай, шэрай.
На лусту хлеба, на родны край.
Павагу, сiлу i велiч веры
У нашу праўду, у прышласьць дай.

Дай урадлiвасьць жытнёвым нiвам,
Учынкам нашым пашлi ўмалот.
Зрабi свабоднай, зрабi шчасьлiвай
Краiну нашу i наш народ!

6 студзеня 2002  /  5:39:00 AM

Рыгор Барадулін. ВІЛЬНЯ Ў НАШЫХ ДУШАХ ...     10 траўня 2002  /  2:10:00 AM

НАВIНЫ:

     Грамадзяне Літвы і Польшчы будуць мець магчымасьць вольнага ......
     Распачынаецца ажыцьцяўленьне праекта “Роварнае кола Нёмана“,......
     АБАРОНІМ ПУШЧУ -- НЕАЦЭННЫ СКАРБ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ......
     ВЫБАРАМІ Ў БЕЛАРУСКІМ ВОЙСКУ КІРУЕ ЎСХОПЧЫК......
     “АБ РАСЬЛІННЫМ СЬВЕЦЕ“......


ВIЛЕНСКI МУЗЭЙ:

Віенскі Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча...


AРТЫКУЛЫ:

БЕЛАРУСЬ, ЛІТВА І NATO...


2000-2001© Belarusan Information Center. All Rights Reserved  webmaster  special thanks: A. Mauzon