БЕЛАРУСКI   IНФАРМАЦЫЙНЫ   ЦЭНТАР

Belorusian Information Center: home

Бiблiятэка
3:48:30 PM

SuperHot
АДБУДЗЕЦЦА ФЭСТ З НАГОДЫ 70-ГОДЗЬДЗЯ БЕЛАРУСКАЕ ДЗЯРЖАЎНАЕ АКАДЭМІІ МУЗЫКІ...

MENU:

пачатак

навiны

артыкулы

музэй

каляндар

бiблiятэка

архiў


ПОШУК:

 

Бiблiятэка

Студзень

п

а

с

ч

п

с

н

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

15

16

17

18

19

20

21

22

23

24

25

26

27

28

29

30

31


Код нашае кнопкi
код банера

Радыё Рацыя - радыё трэцяга тысячагодзьдзя!
Грамадскае аб'яднаньне праваабарончы цэнтр ВЯСНА
Дзед Талаш
ПАГОНЯ Bielaruskaja Palicka
Беларускi Народны Фронт
Serwis informacyjny o Bialorusi
КАМУНІКАТ - бюлетэнь
Беларускай Рэдакцыі Радыё Палёнія
Lesby.BY
Беларусь в 4 ноги
Навiны гарадзенскай
музыкi - У Мiхельсона
Дранiкi

Вольна ўздыхнула вечнасьць, зірнуўшы на ранішнюю веліч хараства, якое ацаліла яна, пакінула хараство, каб грэць сваю халаднаватую душу.
Вятры – пастухі збродлівых часінаў пасьнедалі ўсьмешкаю, выдыхнуўшы віракружнае найменьне – Вільня.
Вільня – гэта вышыня аратайнай, ваярскай і дойліднай моцы, якая панавіта запрасіла жывыя камяні на момант застыгнуць і задумацца, ці яны выраслі з зямлі, ці прыляцелі, як апалыя зоркі.
Вільня – гэта глыбіня крывіцкага духу прадоннага, як неба, неспасьціжнага, як само жыцьцё.
Вільня – гэта вільчак аблачыстае страхі, дзе віюць гнёзды свае ластаўкі вёснаў, што прылятаюць, каб маладзіць і знадзейваць даўніну, шчабятаць па-ўнучынаму дзядулю Космасу пра забытае.
Некалі Напалеон, пабачыўшы касьцёл сьвятое Ганны, ашаломлена сказаў: "Каб мог, панёс бы яго на сваёй далані ў Парыж...”.
Кожны крывіч, кожны беларус носіць Вільню ў сваёй душы. А ўсё, што жыве ў душы, не разбураецца, не руйнуецца, яно непадлеглае нават бязьлітаснаму часу.
...Некалі гасьцяваў я ў Геворга Эміна, у ваднаго з самых любімых паэтаў Арменніі. З вакна ягонага ўтульнага жытла добра відаць Арарат – сьвятарная гара армянскага народу. Як жывая. Здаецца, можна прыпасці да падножжа, адчуць вольніцу вятроў і халадэчу сьнягоў. А даводзіцца толькі позіркам кунежыць вяршыню, чыстую й высокачолую...
І так якое ўжо засмучанае пакаленьне мілуе вачыма Арарат, жывіць душу напамінам і сподзевам...
А мне адразу ўсплыла Вільня – пупавіна нашае самаснасці, калыска беларускай дзяржаўнасці, радзіма беларускага друкаванага слова, тая гара, якая высіць нас у Еўропе.
Вільню чуе наш слых, Вільню бачыць наш успамін, Вільняй б’ецца крывіцкае сэрца.
Для любові няма дзяржаўных межаў. Вільню ў нас ніхто не змог забраць, ніхто не здолеў адлучыць нас ад Вільні, бо яна жыве ў нас.
І летувісы прызналі нашую Вільню за сваю. Бо ад дабра дабра не шукаюць. Усцешна, што летувісы ганарацца нашай Вільняй, называючы яе сваёй, мянуючы яе Вільнюсам. Вільні на ўсіх хопіць!
Любоўю й пакланеньнем трываляцца святыя месты ў вячніне.
І пакуль стаяцьме Вільня, у беларусаў будзе, што ўспамінаць, будзе, па чым сумаваць. Будзе жыць сподзеў!

Вільня, 1 сакавіка 2001 года

10 траўня 2002  /  2:10:00 AM

Беларускiя маршы i песьні. Сьпеўнік...     6 студзеня 2002  /  5:39:00 AM

НАВIНЫ:

     Грамадзяне Літвы і Польшчы будуць мець магчымасьць вольнага ......
     Распачынаецца ажыцьцяўленьне праекта “Роварнае кола Нёмана“,......
     АБАРОНІМ ПУШЧУ -- НЕАЦЭННЫ СКАРБ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ......
     ВЫБАРАМІ Ў БЕЛАРУСКІМ ВОЙСКУ КІРУЕ ЎСХОПЧЫК......
     “АБ РАСЬЛІННЫМ СЬВЕЦЕ“......


ВIЛЕНСКI МУЗЭЙ:

Віенскі Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча...


AРТЫКУЛЫ:

БЕЛАРУСЬ, ЛІТВА І NATO...


2000-2001© Belarusan Information Center. All Rights Reserved  webmaster  special thanks: A. Mauzon