БЕЛАРУСКI   IНФАРМАЦЫЙНЫ   ЦЭНТАР

Belorusian Information Center: home

Наш каляндар
2:44:54 PM

SuperHot
АДБУДЗЕЦЦА ФЭСТ З НАГОДЫ 70-ГОДЗЬДЗЯ БЕЛАРУСКАЕ ДЗЯРЖАЎНАЕ АКАДЭМІІ МУЗЫКІ...

MENU:

пачатак

навiны

артыкулы

музэй

каляндар

бiблiятэка

архiў


ПОШУК:

 

Наш каляндар

Жнiвень

п

а

с

ч

п

с

н

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

15

16

17

18

19

20

21

22

23

24

25

26

27

28

29

30

31


Код нашае кнопкi
код банера

Радыё Рацыя - радыё трэцяга тысячагодзьдзя!
Грамадскае аб'яднаньне праваабарончы цэнтр ВЯСНА
Дзед Талаш
ПАГОНЯ Bielaruskaja Palicka
Беларускi Народны Фронт
Serwis informacyjny o Bialorusi
КАМУНІКАТ - бюлетэнь
Беларускай Рэдакцыі Радыё Палёнія
Lesby.BY
Беларусь в 4 ноги
Навiны гарадзенскай
музыкi - У Мiхельсона
Дранiкi

23  жнiўня

  • 23 жніўня 1486 году нарадзіўся аўстрыйскі дыплямат і падарожнік Зыгмунд Гербэрштэйн, які ў тыя далёкія часы падарожнічаў у нашых краях і пакінуў унікальныя ўспаміны, зь якіх мы сёньня даведваемся пра выгляд нашых тагачасных гарадоў, заняткі і норавы нашых продкаў, пра генэалёгію Вялікіх князёў Літоўскіх, пра Кастуся Астроскага, Міхала Глінскага ды шмат пра што яшчэ. Надта дзівіла падарожніка наша прырода, асабліва жывёлы, якіх у яго на радзіме не было. “На роднай мове літоўцаў, -- пісаў Гербэрштэйн, -- бізон назваецца зубрам. У бізонаў калматыя грывы, жыя і лапаткі, а з падбародзьдзя зьвісае нешта накшталт барады. Поўсьць іх сьмярдзіць мускусам, галава кароткая, вочы вялікія і страшныя, нібы вогненныя, лоб шырокі, рогі настолькі далёка разьмешчаныя адзін ад аднаго, што паміж імі могуць усесьціся тры чалавекі моцнага целаскладу“. Наагул, тагачасны зубар быў дзівам для Заходняй Эўропы. Варта згадаць, які рэзананс у Рыме мела выдадзеная па-лацінску паэма Міколы Гусоўскага “Песьня пра зубра“. Але мабыць з тых часоў здрабнелі беларускія зубры, бо нешта ня вярыцца, каб ажно тры дарослыя чалавекі маглі сесьці паміж рогамі. Зрэшты, гэта тэарэтычнае дапушчэньне, ня спраўджанае на практыцы.
  • Таксама сёньня ў 1754 годзе нарадзіўся Людовік XVI, францускі кароль, лёс якога -- навука для правіцеляў усіх часоў і народаў. Людовіка скінула з трону народнае паўстаньне, і скончыў ён свой жыцьцёвы шлях на гільятыне.
  • 23 жніўня 1880 году нарадзіўся Аляксандар Грын, расейскі пісьменьнік, якога шмат хто ведае са школы і з кіно, бо чыталі і глядзелі ягоныя “Пунсовыя ветразі“ -- пра тую рамантычную Асоль. Але мала хто ведае, што сапраўднае імя пісьменьніка Грынеўскі, што ён беларус, сын удзельніка паўстаньня Каліноўскага і тыя “Пунсовыя ветразі“ пісаў на службе пад Віцебскам.
  • Таксама ў гэты дзень, 23 жніўня 1946 году зьявіўся на сьвет Кіт Мун, барабаншчык ангельскага рок-гурта The Who. Ня ведаю, як сёньня, але ў часы сустветнае славы The Who Кіт Мун насіў ве-ельмі доўгія косы.

  • НАВIНЫ:

         Грамадзяне Літвы і Польшчы будуць мець магчымасьць вольнага ......
         Распачынаецца ажыцьцяўленьне праекта “Роварнае кола Нёмана“,......
         АБАРОНІМ ПУШЧУ -- НЕАЦЭННЫ СКАРБ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ......
         ВЫБАРАМІ Ў БЕЛАРУСКІМ ВОЙСКУ КІРУЕ ЎСХОПЧЫК......
         “АБ РАСЬЛІННЫМ СЬВЕЦЕ“......


    ВIЛЕНСКI МУЗЭЙ:

    Віенскі Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча...


    AРТЫКУЛЫ:

    БЕЛАРУСЬ, ЛІТВА І NATO...


    2000-2001© Belarusan Information Center. All Rights Reserved  webmaster