БЕЛАРУСКI   IНФАРМАЦЫЙНЫ   ЦЭНТАР

Belorusian Information Center: home

Наш каляндар
12:10:06 AM

SuperHot
АДБУДЗЕЦЦА ФЭСТ З НАГОДЫ 70-ГОДЗЬДЗЯ БЕЛАРУСКАЕ ДЗЯРЖАЎНАЕ АКАДЭМІІ МУЗЫКІ...

MENU:

пачатак

навiны

артыкулы

музэй

каляндар

бiблiятэка

архiў


ПОШУК:

 

Наш каляндар

Жнiвень

п

а

с

ч

п

с

н

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

15

16

17

18

19

20

21

22

23

24

25

26

27

28

29

30

31


Код нашае кнопкi
код банера

Радыё Рацыя - радыё трэцяга тысячагодзьдзя!
Грамадскае аб'яднаньне праваабарончы цэнтр ВЯСНА
Дзед Талаш
ПАГОНЯ Bielaruskaja Palicka
Беларускi Народны Фронт
Serwis informacyjny o Bialorusi
КАМУНІКАТ - бюлетэнь
Беларускай Рэдакцыі Радыё Палёнія
Lesby.BY
Беларусь в 4 ноги
Навiны гарадзенскай
музыкi - У Мiхельсона
Дранiкi

16  жнiўня

  • 16 жніўня 1903 году нарадзіўся Мікола Абрамчык -- будучы прэзыдэнт Беларускай Народнай Рэспублікі, аўтар славутае Лёнданскае лекцыі.
    Апрача партфэлю з дактрынамi, нотамi й мэмарандумамi, прэзыдэнты маюць звычайна i сваю “казку“ -- свой варыянт сьветлае будучынi сваёй краіны. Гэта тое, што сьнiцца ў снох i дзеля чаго ўласна й падымаюцца на барацьбу палiтыкi, войскi, людзi. Быў свой варыянт аптымiзму i ў дзеячоў БНР, свая Беларусь -- патэнцыяльна адна з багацейшых краiнаў сьвету. Частка гэтага палiтычнага эпасу -- лёнданская лекцыя Прэзыдэнта Мiколы Абрамчыка, прачытаная ім у аўдыторыі Згуртаваньня Беларусаў Вялікабрытаніі ў жніўні 1947 году. Прэзыдэнт Абрамчык давёў, што для росквіту краіны ня столькі важна мець запасы прыродных багацьцяў, колькі разумна выкарыстоўваць тое, што ёсьць, у тым ліку і працоўныя рэсурсы народа. Вось фрагмэнт гэтага твору пра ўяўную беднасьць і сапраўднае багацьце Беларусі:
    “З зробленай намi тут хоць бы i вельмi павярхоўнай экскурсii бачым, што Бацькаўшчына наша ня так ужо “пакрыўджана Богам“, як яе прадстаўлялi, цi нават часам яшчэ цяпер прадстаўляюць працiўнiкi незалежнасьцi Беларусi. Наадварот, мы вельмi шчодра абдораныя рознымi прыроднымi багацьцямi i ў параўнаньнi з шмат якiмi народамi нат вельмi прывiлеяваныя. Вось збольшага прадукты, якiя нам нашы прыродныя багацьцi дазваляюць як лiшкi вывозiць загранiцу ў сырым цi абробленым вiдзе:
    1) Прадукты харчаваньня: розных гатункаў збожжа, бульбу, мяса, сала, масла, рыбу, мёд, мiнэральныя воды i калi б нават хацеў гэную “знамянiтую“ соль.
    2) Адзежныя: скуры, воўну, лён, футраныя скуры, шэрсьць.
    3) Будаўляныя: лес, цэмэнт, вапну, шкляны пясок, парцалянавую глiну, каштоўныя каменьнi, зялезную руду.
    4) Торф, розныя сырцы для хiмiкалiяў.
    Пры належным жа выкарыстаньнi ўсiх прыродных багацьцяў Беларусi, пры разьвiтку прадуктыўных сiлаў i здольнасьцяў беларускага народу, на велiчэзных прасторах нашай Бацькаўшчыны ў 380.000 кв. кiлямэтраў, можа сьмела й па-людзку пражыць каля 50.000.000 народу, калi б мы дайшлi да гушчынi насельнiцтва Нямеччыны i да 90 млн., калi б дайшлi да гушчынi Бэльгii“.
    Так казаў у сваёй Лёнданскай лекцыі прэзыдэнт БНР Мікола Абрамчык, чый дзень нараджэньня адзначаецца сёньня, 16 жніўня.
  • А яшчэ ў гэты дзень у 980 годзе нарадзіўся славуты Ібн Сіна або Авіцыена -- мудрэц, лекар і музыка ў адной асобе.
  • Яшчэ адзін наш зямляк нарадзіўся ў гэты дзень на землях Вялікага Княства Літоўскага. Гэта Мэнахем Бэгін, які прыйшоў на сьвет 16 жніўня 1913 году ў Берасьці. Расейцы называюць яго габрэйскім Шамілём Басаевым, тэрарыстам нумар адзін, габрэі -- нацыянальным героем. Увесь сьвет прызнае за ляўрэата Нобэлеўскай прэміі. Бэгін быў адным з стваральнікаў дзяржавы Ізраіль. Лёс ягоны пакручасты. Да вайны Мэнахэм скончыў Варшаўскі ўнівэрсытэт. Калі пачалася нямецкая акупацыя ў 1939-м -- уцёк у Вільню, а тут акурат саветы прыйшлі і арыштавалі габрэйскага хлопца. Вось ужо сапраўды -- не было куды дзявацца. Праўда, замест прысуджаных васьмі гадоў Бэгін правёў у Гулагу год, бо ў 41-м Сталін загадаў выпусьціць усіх палякаў, каб змагаліся з фашыстамі. Тады ж Бэгін уступіў у польскую армію Андэрса, у складзе якой і прыбыў у Палестыну. Там займаўся палітыкай, спачатку арганізоўваў тэракты, а пасьля быў прэм`ер-міністрам новастворанага Ізраіля.
  • А яшчэ сёньня зьявіліся на сьвет такія розныя людзі як усекітайскі старшыня Цьзян Цэмінь -- у 1926 годзе, Джэймс Камэрон, які зьняў фільмы пра Тэрмінатара і Тытанік -- у 1954 годзе і амэрыканская сьпявачка Мадона -- у 1958 годзе. Поўнае яе імя Мадона Луіза Вэраніка Чыконэ, чый імідж заснаваны на парадоксе каталіцкай рэлігійнасьці і перабольшанай сэксуальнасьці. Зрэшты, хто яе ня бачыў у тэлевізары...

  • НАВIНЫ:

         Грамадзяне Літвы і Польшчы будуць мець магчымасьць вольнага ......
         Распачынаецца ажыцьцяўленьне праекта “Роварнае кола Нёмана“,......
         АБАРОНІМ ПУШЧУ -- НЕАЦЭННЫ СКАРБ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ......
         ВЫБАРАМІ Ў БЕЛАРУСКІМ ВОЙСКУ КІРУЕ ЎСХОПЧЫК......
         “АБ РАСЬЛІННЫМ СЬВЕЦЕ“......


    ВIЛЕНСКI МУЗЭЙ:

    Віенскі Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча...


    AРТЫКУЛЫ:

    БЕЛАРУСЬ, ЛІТВА І NATO...


    2000-2001© Belarusan Information Center. All Rights Reserved  webmaster