БЕЛАРУСКI   IНФАРМАЦЫЙНЫ   ЦЭНТАР

Belorusian Information Center: home

Нашы Артыкулы
3:53:01 AM

SuperHot
АДБУДЗЕЦЦА ФЭСТ З НАГОДЫ 70-ГОДЗЬДЗЯ БЕЛАРУСКАЕ ДЗЯРЖАЎНАЕ АКАДЭМІІ МУЗЫКІ...

MENU:

пачатак

навiны

артыкулы

музэй

каляндар

бiблiятэка

архiў


ПОШУК:

 

Нашы Артыкулы

Сакавiк

п

а

с

ч

п

с

н

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

15

16

17

18

19

20

21

22

23

24

25

26

27

28

29

30

31


Код нашае кнопкi
код банера

Радыё Рацыя - радыё трэцяга тысячагодзьдзя!
Грамадскае аб'яднаньне праваабарончы цэнтр ВЯСНА
Дзед Талаш
ПАГОНЯ Bielaruskaja Palicka
Беларускi Народны Фронт
Serwis informacyjny o Bialorusi
КАМУНІКАТ - бюлетэнь
Беларускай Рэдакцыі Радыё Палёнія
Lesby.BY
Беларусь в 4 ноги
Навiны гарадзенскай
музыкi - У Мiхельсона
Дранiкi

Літва вінаваціць Беларусь за забруджваньне Нёману
Першыя паведамленьні у міністэрства асяродзьдзя Літвы ад паліцыі пра брудныя тлустыя плямы на Нёмане блізу Друскенікаў з'явіліся некалькі дзён таму. Плынь бруду павялічвалася. Досьледы пакзалі, што забруджваньне ідзе з Беларусі. Міністэрства асяродзьдзя Літвы даслала афіцыйны запыт у беларускае міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы асяродзьдзя і у пасольства РБ у Літве, а таксама былі інфармаваныя улады Гарадзенскай вобласьці. Беларускі бок не адказвае, а брудныя плыні сёньня раніцай яшчэ павялічыліся, як паведаміў старэйшы інспэктар адзьдзелу ліквідацыі аварый дзяржаўнай інспэкцыі аховы асяродзьдзя пры міністэрстве асяродзьдзя Літвы Гедымінас Маркаўскас.
(Г.Маркаўскас:) "Спэцыялісты агледзілі забруджваньні і ўзялі пробы вады каля беларуска-літоўскай мяжы, блізу Друскенікаў і ніжэй па рацэ. Папярэдні агляд прынамсі паказаў, што гэта не нафтапрадукты. Лябараторныя аналізы пацьвердзілі прагноз, што ў Нёман цякуць неачышчаныя камунальныя адкіды. Уся літоўская тэрыторыя у навакольлі была дасьледаваная -- ніякіх аварыяў няма. На нашыя афіцыйныя пісьмовыя запыты да сёньняшняга дню ніякага адказу з Беларусі няма.".
Афіцыйнае паведамленьне міністэрства асяродзьдзя Літвы паводле лябараторных досьледаў нёманскай вады сьведчаць, што колькасьць забруджваньняў у Нёмане перавышае норму у 10 разоў. Агульная колькасьць азоту перавышае дапушчальную норму у некаторых месцах у 80 разоў, фосфару -- у 2 разы, нафтападуктаў -- у 4 разы, тлушчаў -- у тысячы разоў (павінна быць 0%, а ёсьць 30мг/л).
Сёньня адбылася нарада міністра асяродзьдзя Літвы па гэтай праблеме. Літва рыхтуе афіцыйную ноту ураду Беларусі.
(Г.Маркаўскас:) "Наступны наш крок мусіць быць менавіта такім, бо ніяк не зразумелае маўчаньне Беларусі. Мы мяркуем, што здарылася вялікая аврыя ачышчальных абсталяваньняў ці якая іншая аврыя. У тое, што у Беларусі пра гэта ня ведаюць, немагчыма паверыць.".
І у Літвы, і у Скандынаўскіх краінаў выклікае заклапочаннасьць тое, што Беларусь не падпісала міждзяржаўную канвэнцыю транзітных водаў, якая датычыцца водных рэсурсаў на тэрыторыях некалькіх дзяржаваў і ўзаемнага экалягічнага супрацоўніцтва. Там вызначаныя і мэханізмы выплатаў за нанесеную шкоду. Калі Беларусь спадзяецца пазьбегнуць адказнасьці, яе чакае новы міжнародны скандал.

28 лiстапада 2002  /  11:35:00 PM

Аўтар: Таня Поклад
Крынiца: Беларускі Інфармацыйны Цэнтар

БЕЛАРУСЬ, ЛІТВА І NATO...     28 лiстапада 2002  /  11:37:00 PM

Літву хвалююць газавыя праблемы Беларусі...     19 лiстапада 2002  /  3:12:00 AM

Страты беларускага экспарту на літоўскім рынку...     27 кастрычнiка 2002  /  2:48:00 AM

Вільня ...     1 кастрычнiка 2002  /  9:42:00 AM

Беларусь страчвае надзейны прыбытак ад міжнароднага транзіту дзеля таго, каб нажыцца на карных санкцыях...     22 верасьня 2002  /  12:44:00 PM

НАВIНЫ:

     Грамадзяне Літвы і Польшчы будуць мець магчымасьць вольнага ......
     Распачынаецца ажыцьцяўленьне праекта “Роварнае кола Нёмана“,......
     АБАРОНІМ ПУШЧУ -- НЕАЦЭННЫ СКАРБ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ......
     ВЫБАРАМІ Ў БЕЛАРУСКІМ ВОЙСКУ КІРУЕ ЎСХОПЧЫК......
     “АБ РАСЬЛІННЫМ СЬВЕЦЕ“......


ВIЛЕНСКI МУЗЭЙ:

Віенскі Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча...


AРТЫКУЛЫ:

БЕЛАРУСЬ, ЛІТВА І NATO...


2000-2001© Belarusan Information Center. All Rights Reserved  webmaster  special thanks: A. Mauzon