БЕЛАРУСКI   IНФАРМАЦЫЙНЫ   ЦЭНТАР

Belorusian Information Center: home

Нашы Артыкулы
12:21:49 AM

SuperHot
АДБУДЗЕЦЦА ФЭСТ З НАГОДЫ 70-ГОДЗЬДЗЯ БЕЛАРУСКАЕ ДЗЯРЖАЎНАЕ АКАДЭМІІ МУЗЫКІ...

MENU:

пачатак

навiны

артыкулы

музэй

каляндар

бiблiятэка

архiў


ПОШУК:

 

Нашы Артыкулы

Сакавiк

п

а

с

ч

п

с

н

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

15

16

17

18

19

20

21

22

23

24

25

26

27

28

29

30

31


Код нашае кнопкi
код банера

Радыё Рацыя - радыё трэцяга тысячагодзьдзя!
Грамадскае аб'яднаньне праваабарончы цэнтр ВЯСНА
Дзед Талаш
ПАГОНЯ Bielaruskaja Palicka
Беларускi Народны Фронт
Serwis informacyjny o Bialorusi
КАМУНІКАТ - бюлетэнь
Беларускай Рэдакцыі Радыё Палёнія
Lesby.BY
Беларусь в 4 ноги
Навiны гарадзенскай
музыкi - У Мiхельсона
Дранiкi

Літву хвалююць газавыя праблемы Беларусі
Літоўскія мэдыі з пэўным спачуваньнем камэнтавалі становішча, у якім апынулася Беларусь дзеля праблемаў у дачыненьнях з расейскім "Газпромам". Паведамленьні пра тое, што "Белтрансгаз" вінаваты 282 млн. даляраў і ня трымаецца правілаў пагадненьня аб выкарастаньні газу з магістральнага газаправоду, суправаджаліся камэнтарамі кшталту: "канкрэтныя інтарэсы бізнэсу, магчыма, пераплятаюцца са спробамі эканамічнага ціску на Беларусь". Гэткія камэнтары выглядаюць крыху падобнымі на выказваньні з прынагоднай заявы Беларускага МЗС, хаця яны і больш памяркоўныя. Адначасова у Літве мацнее перакананьне, што Беларусь каторы ўжо раз дэманструе неўмельства "весьці свае справы" ды "рэальна ацэньваць сітуацыю".
Сама Літва зараз рыхтуецца да павышэньняў коштаў на газ, перажыўшы амаль двухтыднёвую пярэрву паставак газу адной з мясцовых газавых кампаніяў. (А Літва плаціць за расейскі газ ўдвая болей, чым Беларусь.) У той самы дзень, 4 лістапада, калі "Газпром" напалову зьменшыў пастаўкі на Беларусь, для літоўскай кампаніі "Itera Lietuva" пастаўкі газу былі спыненыя цалкам і тры літоўскія электрастанцыі болей чым на тыдзень заставаліся бяз газу. "Itera Lietuva" набывае расейскі газ па крыху ніжэйшых коштах ў параўнаньні з іншымі літоўскімі газавымі кампаніямі (76 даляраў за 1000 кубамэтраў) і забясьпечвае газам тры літоўскія электрастанцыі -- "Klaipedos energija", "Kauno energija" i Lietuvos elektrine --Літоўскую электрастанцыю. Цяпер "Газпром" ўжо аднавіў пастаўкі газу для кампаніі "Itera Lietuva", пасьля пагадненьня аб тым, што запазычанасьць будзе аплачаная да канца году.
Непрыемным для Літвы было і рашэньне расейскага "Газпрому" праводзіць новы магістральны газапровод да Нямеччыны ў абыход літоўскай тэрыторыі, праз Балтыйскае мора. Для Літвы гэта азначае ня толькі страту прыбыткаў, на якія усур'ёз спадзяваліся, але і яшчэ новыя пацьверджаньні таго, што ад супрацоўніцтва з Расеяй і расейскімі канцэрнамі ня варта чакаць вялікае карысьці -- не падобна, што тут магчымае і ўзаемавыгоднае супрацоўніцтва.
Калі "Газпром" павысіць кошты на газ, "Lietuvos dujus" ("Літоўскі газ") і іншыя газатранспартныя кампаніі Літвы будуць вымушаныя павысіць кошты для сваіх спажыўцоў. У Літве рыхтуюцца да гэтага ўжо зараз і не падманваюць сябе надзеямі дамовіцца з Расеяй. Тое, што расейскі "Газпром" прэтэндаваў на пакупку 34% акцыяў "Літоўскага газу", не падавалася у Літве як нейкі паратунак, але наадварот, аналітыкі тлумачылі, што гэта павысіць кошты на газ у Літве, хаця "у любым выпадку рост коштаў на газ будзе непазьбежным". Шырока тлумачыцца у Літве і "новая формула" коштаў на газ з улікам коштаў на мазут.
У Літве магчымасьці падаражаньня расейскага газу успрыймаць як непазьбежную рэчаіснасьць і спадзевы Беларусі дамагчыся нейкіх зьніжак апісваюць з непаразуменьнем. Мяркуецца, што лепей падрыхтаваць спажыўцоў і загадзя патлумачыць сапраўдны стан рэчаў, чым дарма абнадзеіваць. Тое, што раней ці пазьней расейскія кошты на газ павялічацца, ня выклікае у Літве сумневаў, хаця б дзеля вялізарных цяперашніх інвэстыцыяў расейцаў у свой газаправод. Апрача таго, цалкам рэальна чакаць падаражаньня газу для літоўскіх спажыўцоў ад "Газпрому", як папярэджваюць літоўскія аналітыкі, паколькі расейскі газавы канцэрн зацікаўлены набыць 34 % пакету акцыяў "Літоўскага газу" ("Lietuvos dujus"), хаця іх продаж пакуль прыпынены.

Цяпер тры літоўскія кампаніі набываюць газ у расейскага "Газпрому"-- "Lietuvos dujus" ("Літоўскі газ") , "Dujotekana" і "Itera Lietuva". Сёлета Літва плянавала імпартаваць ўсяго 2,6 млрд. кубамэтраў газу. Найбольш -- каля 1,2 млрд., -- зьбіраецца імпартаваць "Dujotekana". "Itera Lietuva" імпартуе найменш па аб'ёму газа, хаця мае найбольшыя зьніжкі у коштах ад расейскага "Газпрому" -- сёлетняя квота газу для "Itera Lietuva" складае 500 млн. кубоў, хаця рэальна гэтая кампанія купіць і прадасьць толькі 300 млн. кубамэтраў газу.

Вядома, кошты "Газпрому" на продаж газу на міжнародным рынку і у Беларусі альбо у Літве адрозьніваюцца. Паводле міжнародных коштаў (з улікам цяперашніх коштаў на мазут) 1000 кубамэтраў газу каштуюць 115-120 даляраў, -- тым часам, у Літве, да прыкладу, газ набываюцьпа коштах 76-80 даляраў за 1000 кубамэтраў. Літоўскія мэдыі спасылаюцца на неназваную крыніцу, паведамляючы што "Газпром" зараз зацікаўлены болей зарабляць і на Беларусі, і на Літве. Тым болей, што нядаўна было распаўсюджанае паведамленьне пра хуткае сканчэньне запасаў таннага газу, а здабыча газу з Ямалу абыйдзецца ў некалькі разоў даражэй. Паводле "Газпрому", здабыча газу на Ямале будзе не рэнтабельнай (а за 20 гадоў "Газпром" плянуе выдаткаваць на Ямале 69 млрд. даляраў), калі кошты на газ на ўнутраным рынку будуць менш за 75 даляраў за 1000 кубамэтраў. На цяперашні момант рэальны кошт на газ на расейскім рынку раздражняльна нізкі -- 16-19 даляраў за 1000 кубоў. Апошнімі днямі тэмы коштаў на газ і іншыя падзеі на газавым рынку абмяркоўваюцца вельмі падрабязна, і праблема падаражаньня газу паўстае проста рэчаіснасьцю, зь якой даводзіцца мець справу. Літва спрабуе выглядаць ў гэтай сітуацыі моцнай і прыймаць магчымыя меры для абароны сваіх інтарэсаў.

У тым часе як беларускі бок разважае пра стварэньне на базе дзяржаўнага канцэрну "Белтрансгаз" сумеснай беларуска-расейскай структуры ( і пры гэтым ўжо зараз кіраўнік "Белтрансгазу" заяўляе, што нават і 49% акцыяў можна прапанаваць расейцам), Літва адклала яшчэ прынамсі на год (да 1 студзеня 2004 г.) далейшую лібералізацыю свайго газавага рынку, і, адпаведна, абвешчаную было прыватызацыю "Літоўскага газа". Магчыма, на такое рашэньне паўплывалі блізкія прэзідэнцкія выбары. Меркавалася аддаць на продаж 34% акцыяў гэтай літоўскай газатранспартнай кампаніі, і адным з асноўных рэтэндэнтаў на пакупку лічыцца расейскі "Газпром". На думку фінансавых аналітыкаў, адтэрміноўка можа паспрыяць павышэньню коштаў на тую частку пакету акцыяў, якая будзе прадавацца. Прыпыніць працэс прыватызацыі "Літоўскага газу" параілі і экспэрты нямецкай кампаніі "Ruhrgas AG", патлумачыўшы, што "ня варта цяпер рабіць такіх крокаў, пакуль ня будзе ясна, як будуць выглядаць перспектывы рынку у бліжэйшэй будучыні і якой будзе структура газавага рынку пасьля цяперашніх зьменаў". У сваім апошнім інтэрвію віцэ-міністр гаспадаркі Літвы і старшыня Камісіі па прыватызацыі "Літоўскага газу" Нерыюс Эйдукявічус патлумачыў: "У Літве газавы рынак ужо прынамсі на 80% лібералізаваны, між тым Эўрапейская Камісія чакала ад нас такога паказальніка толькі ад 2009 г. Таму, калі экспэрты цьвердзяць, што цяпер лепш пачакаць з прыватызацыяй, гэта Літве толькі на карысьць у перамовах.". ("Kauno diena", 2002 11 15)

Пасьпешлівасьць беларускага боку ў заявах адносна прыватызацыі "Белтрансгазу" выглядае неабдуманай і бянтэжыць суседзяў. У Беларусі нядаўна з'явілася магчымасьць прадаваць газ па выгодных для "Белтрансгазу" коштах для кампаніі "Itera Lietuva" -- на пачатку лістападу было пышнае адкрыцьцё яе першага ўласнага газаправоду між Гожай і Друскенікамі. У Літве пісалі, што гэта сапраўдны паратунак для Друскенікаў, а таксама, -- што гэта першы такі цалкам прыватны газаправод, -- хаця і невялікая, але важная для будучыні спроба самастойнасьці. Беларусь істотны для Літвы партнэр у пытаньнях транспартыроўкі газу яшчэ і дзеля таго, што менавіта на беларускай тэрыторыі знаходзіцца галоўны газавы кран і лічыльная станцыя, дзе кантралюецца і фіксуецца ўвесь газ, які паступае у газаправоды кампаніі "Літоўскі газ". Так сталася ад часоў СССР і да цяперашняга часу так і не знайшлося сродкаў на пабудову і ўсталяваньне ўласнае лічыльнае станцыі на літоўскай тэрыторыі. Пасьля апошніх падзеяў на газавых рынках Беларусі і Літвы цяжка прагназаваць, наколькі і ў якім выглядзе магчымае "газавае супрацоўніцтва" краінаў-суседак. За мінулы тыдзень разьвіцьцё падзеяў у "газавым канфлікце" у Літве ўспрыймаецца як доказ беларускае несамастойнасьці ды няздольнасьці абараняць "газавыя інтарэсы" сваёй краіны.
(Паводле BNS, ELTA, "Verslo zinios", "Kauno diena")

19 лiстапада 2002  /  3:12:00 AM

Аўтар: Тацяна Поклад
Крынiца: Беларускі Інфармацыйны Цэнтар

Літва вінаваціць Беларусь за забруджваньне Нёману ...     28 лiстапада 2002  /  11:35:00 PM

БЕЛАРУСЬ, ЛІТВА І NATO...     28 лiстапада 2002  /  11:37:00 PM

Страты беларускага экспарту на літоўскім рынку...     27 кастрычнiка 2002  /  2:48:00 AM

Вільня ...     1 кастрычнiка 2002  /  9:42:00 AM

Беларусь страчвае надзейны прыбытак ад міжнароднага транзіту дзеля таго, каб нажыцца на карных санкцыях...     22 верасьня 2002  /  12:44:00 PM

НАВIНЫ:

     Грамадзяне Літвы і Польшчы будуць мець магчымасьць вольнага ......
     Распачынаецца ажыцьцяўленьне праекта “Роварнае кола Нёмана“,......
     АБАРОНІМ ПУШЧУ -- НЕАЦЭННЫ СКАРБ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ......
     ВЫБАРАМІ Ў БЕЛАРУСКІМ ВОЙСКУ КІРУЕ ЎСХОПЧЫК......
     “АБ РАСЬЛІННЫМ СЬВЕЦЕ“......


ВIЛЕНСКI МУЗЭЙ:

Віенскі Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча...


AРТЫКУЛЫ:

БЕЛАРУСЬ, ЛІТВА І NATO...


2000-2001© Belarusan Information Center. All Rights Reserved  webmaster  special thanks: A. Mauzon