БЕЛАРУСКI   IНФАРМАЦЫЙНЫ   ЦЭНТАР

Belorusian Information Center: home

Нашы Артыкулы
4:05:25 AM

SuperHot
АДБУДЗЕЦЦА ФЭСТ З НАГОДЫ 70-ГОДЗЬДЗЯ БЕЛАРУСКАЕ ДЗЯРЖАЎНАЕ АКАДЭМІІ МУЗЫКІ...

MENU:

пачатак

навiны

артыкулы

музэй

каляндар

бiблiятэка

архiў


ПОШУК:

 

Нашы Артыкулы

Сакавiк

п

а

с

ч

п

с

н

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

15

16

17

18

19

20

21

22

23

24

25

26

27

28

29

30

31


Код нашае кнопкi
код банера

Радыё Рацыя - радыё трэцяга тысячагодзьдзя!
Грамадскае аб'яднаньне праваабарончы цэнтр ВЯСНА
Дзед Талаш
ПАГОНЯ Bielaruskaja Palicka
Беларускi Народны Фронт
Serwis informacyjny o Bialorusi
КАМУНІКАТ - бюлетэнь
Беларускай Рэдакцыі Радыё Палёнія
Lesby.BY
Беларусь в 4 ноги
Навiны гарадзенскай
музыкi - У Мiхельсона
Дранiкi

Страты беларускага экспарту на літоўскім рынку
Экспарт беларускага цэмэнту у Літву абкладаецца антыдэмпінгавым мытным падаткам.
Дагэтуль беларускі экспарт портлэндцэмэнту карыстаўся асаблівымі мытнымі палёгкамі на літоўскім рынку. Для абароны ўласных вытворцаў у Літве ад мінулага году ўжываюцца антыдэмпінгавыя працэдуры на экспарт цэмэнту з Беларусі, Расеі і Украіны. Гэта азначае, што экспарцёры павіны плаціць адмысловы падатак. Такім чынам кошты на іх прадукцыю павышаюцца, і прывабліваць пакупнікаў даводзіцца якасьцю, -- вядома, калі яна ёсьць, -- і не спадзявацца, што іх прадукцыю будуць набываць проста дзеля ніжэйшых коштаў.
Аднак для трох беларускіх вытворцаў антыдэмпінгавыя працэдуры Літва ня ўжывала
-- для прадрыемстваў "Беларускі Цэмэнтны Завод”, ”Крычаўцэмэнтнашыфер” і ”Краснасельскбудматэр'ялы”. Гэта дазваляла ім прадаваць сваю прадукцыю таньней і бяз абмяжаваньняў, але ўсё-ж не ніжэй пэўных мінімальных коштаў, пра якія было дамоўлена.
Беларускі цэмэнт карыстаецца вялікім попытам у Літве менавіта дзеля таннасьці. Цэмэнт мясцовай вытворчасьці каштуе даражэй за беларускі.
Служба канкурэнцыі –такая існуе пры міністэрстве гаспадаркі Літвы --заабявазала беларускіх экспарцёраў штомесяц падаваць на кожную партыю портлэндцэмэнту дакумэнты, якія б пацьвярджалі, што пагадненьне не парушаецца – копіі дэклярацыі Беларускай мытні і гандлёвых рахункаў.
Літоўскае міністэрства не дачакалася аднак гэтых дакумэнтаў, і пакуль вялася перапіска з прозьбай даслаць дакумэнтацыю, выявіліся факты парушэньня дамовы з беларускага боку. На беларускія цэмэнтныя прадпрыемствы ішлі запыты з Літвы, справай зацікавілася Літоўская служба кантролю выкананьня Закону аб антыдэмпінгу.
Калі частка дакумэнтацыі нарэшце была адасланая, у Літве ўжо былі зафіксаваныя выпадкі продажу беларускага цэмэнту па ніжэйшых чым было дамоўлена коштах.
Парушэньні дазволілі Літве ўжыць антыдэмпінгавыя санкцыі да беларускіх экспарцёраў портлэндцэмэнту.
Праект адпаведнага рашэньня падрыхтываны ва Урадзе Літвы. Памер прынятага антыдэмпінгавага мытнага падатку – 15 даляраў за кожную тону цэмэнта. Паводле законадаўства, антыдэмпінгавы падатак будзе дзейсным праз 30 дзён пасьля прыняцьця Урадам адпаведнага рашэньня.
Гэтае абмежаваньне павысіць кошты на беларускі цэмэнт і непазьбежна зьменшыць рынак яго збыту. Тое што ня будзе таннага беларускага цэмэнту ўжо зараз засмучае літоўскіх спажыўцоў ды цешыць мясцовых канкурэнтаў. Але найбольш пацерпяць беларускія прадпрыемствы па вытворчасьці портлэндцэмэнту – ім давядзецца альбо шукаць новыя рынкі, альбо скарачаць вытворчасьць.



27 кастрычнiка 2002  /  2:48:00 AM

Аўтар: Таня Поклад
Крынiца: Беларускі Інфармацыйны Цэнтар у Літве

Літва вінаваціць Беларусь за забруджваньне Нёману ...     28 лiстапада 2002  /  11:35:00 PM

БЕЛАРУСЬ, ЛІТВА І NATO...     28 лiстапада 2002  /  11:37:00 PM

Літву хвалююць газавыя праблемы Беларусі...     19 лiстапада 2002  /  3:12:00 AM

Вільня ...     1 кастрычнiка 2002  /  9:42:00 AM

Беларусь страчвае надзейны прыбытак ад міжнароднага транзіту дзеля таго, каб нажыцца на карных санкцыях...     22 верасьня 2002  /  12:44:00 PM

НАВIНЫ:

     Грамадзяне Літвы і Польшчы будуць мець магчымасьць вольнага ......
     Распачынаецца ажыцьцяўленьне праекта “Роварнае кола Нёмана“,......
     АБАРОНІМ ПУШЧУ -- НЕАЦЭННЫ СКАРБ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ......
     ВЫБАРАМІ Ў БЕЛАРУСКІМ ВОЙСКУ КІРУЕ ЎСХОПЧЫК......
     “АБ РАСЬЛІННЫМ СЬВЕЦЕ“......


ВIЛЕНСКI МУЗЭЙ:

Віенскі Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча...


AРТЫКУЛЫ:

БЕЛАРУСЬ, ЛІТВА І NATO...


2000-2001© Belarusan Information Center. All Rights Reserved  webmaster  special thanks: A. Mauzon