БЕЛАРУСКI   IНФАРМАЦЫЙНЫ   ЦЭНТАР

Belorusian Information Center: home

Нашы Артыкулы
7:35:57 AM

SuperHot
АДБУДЗЕЦЦА ФЭСТ З НАГОДЫ 70-ГОДЗЬДЗЯ БЕЛАРУСКАЕ ДЗЯРЖАЎНАЕ АКАДЭМІІ МУЗЫКІ...

MENU:

пачатак

навiны

артыкулы

музэй

каляндар

бiблiятэка

архiў


ПОШУК:

 

Нашы Артыкулы

Сакавiк

п

а

с

ч

п

с

н

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

15

16

17

18

19

20

21

22

23

24

25

26

27

28

29

30

31


Код нашае кнопкi
код банера

Радыё Рацыя - радыё трэцяга тысячагодзьдзя!
Грамадскае аб'яднаньне праваабарончы цэнтр ВЯСНА
Дзед Талаш
ПАГОНЯ Bielaruskaja Palicka
Беларускi Народны Фронт
Serwis informacyjny o Bialorusi
КАМУНІКАТ - бюлетэнь
Беларускай Рэдакцыі Радыё Палёнія
Lesby.BY
Беларусь в 4 ноги
Навiны гарадзенскай
музыкi - У Мiхельсона
Дранiкi

Вільня
Кожная дзяржава стварае легенду вакол сваёй краіны. Мінулае, сучаснае, нацыянальныя героі, помнікі культуры ды архітэктуры, захаваньне традыцый(стварэньне). Гэта нармалёва. Няма ніводнай краіны ў Эўропе, дзе ня трэба было б выпраўляці хібы гісторыі. Гэтым і займаецца дзяржава. Кожная дзяржава на гэтым кавалку сьвету, акрамя Беларусі.
Вільня. Адчуваеш сябе на акупаванай тэрыторыі. Гэта наш родны горад па якім ходзяць людзі, якія ня ведаюць нашую мову, робяць выгляд што не разумеюць расейскую, ды робяцца вельмі ветлівымі калі чуюць ангельскую, але ня здольны на ёй ані размаўляці ані зразумеці таго што ім кажаш.
Літва стварае сваю легенду. Вільня - літоўскі горад, гэтае сталіца, яна заўжды была літоўскаю, Літва правапрыемнік ВКЛ. Ды шмат што іньшае. Але гэтае дробязі. Сярод беларусаў склаўся (дакладней яго склалі) гэткі міт. Літоўцы ненавідзяць расейцаў, да беларусаў адносяцца са спачувальнасьцю, яны любяць Вільню, сочаць за ёю, шануюць старажытную спадчыну.
Гаўно ўсё гэта. Сапраўды літоўцы ненавідзяць расейцаў але іхнія адносіны да беларусаў куды горш. Яны нас жахаюцца. Яны скралі нашую гісторыю, нашую сталіцу, наш герб. Літва вядзе агрэсыўную культурніцкую палітыку захаваньня (чытай стварэньня) гістарычнай спадчыны. Яны разумеюць што калі інфантыльная Беларусь вырашыць не тармазіць ды вернуць сабе тое што ёй належыць, то ад створанага Літвою міта нічога не застанецца.

А тое што за Вільняй даглядаюць дык гэта ўвогуле ... , за нашае Траецкім ды то дагляд лепшы.
На дадзены момант Беларусь не вядзе зьнешняе культурніцкае палітыкі. Мы не ствараем прыгожае міты вакол нашае краіны, не рэстаўруем(будуем) сярэднявечныя замкі што пазаставаліся на нашае тэрыторыі. Мы не змагаемся за тое што яшчэ 50-60 год таму належыла нам.
50 год - не тэрмін дзеля гісторыі. Гэта выдатна разумеюць і літоўцы. Калі Беларусь пачне агрэсыўную зьнешнюю культурніцкую палітыку з PR-акцыямі, моцнае рэклямай, подкупамі замежных чыноўнікаў ды мастацтваведаў, то ўжо год праз 10-15 ніхто й не ўзгадае пра шэрую замызганую краіну. Перад вачыма Эўропы будзе прыгожая зямля з мінулым і сучасным, вартым увагі ды павагі.
А яшчэ год праз дзесяць нашыя суседзі самі(пад уплывам НАТА й ААН) прапануюць аддаці нам наш горад ды навакольныя вёскі.

1 кастрычнiка 2002  /  9:42:00 AM

Аўтар: Зьміцер Высоцкі
Крынiца: FARBA

Літва вінаваціць Беларусь за забруджваньне Нёману ...     28 лiстапада 2002  /  11:35:00 PM

БЕЛАРУСЬ, ЛІТВА І NATO...     28 лiстапада 2002  /  11:37:00 PM

Літву хвалююць газавыя праблемы Беларусі...     19 лiстапада 2002  /  3:12:00 AM

Страты беларускага экспарту на літоўскім рынку...     27 кастрычнiка 2002  /  2:48:00 AM

Беларусь страчвае надзейны прыбытак ад міжнароднага транзіту дзеля таго, каб нажыцца на карных санкцыях...     22 верасьня 2002  /  12:44:00 PM

НАВIНЫ:

     Грамадзяне Літвы і Польшчы будуць мець магчымасьць вольнага ......
     Распачынаецца ажыцьцяўленьне праекта “Роварнае кола Нёмана“,......
     АБАРОНІМ ПУШЧУ -- НЕАЦЭННЫ СКАРБ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ......
     ВЫБАРАМІ Ў БЕЛАРУСКІМ ВОЙСКУ КІРУЕ ЎСХОПЧЫК......
     “АБ РАСЬЛІННЫМ СЬВЕЦЕ“......


ВIЛЕНСКI МУЗЭЙ:

Віенскі Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча...


AРТЫКУЛЫ:

БЕЛАРУСЬ, ЛІТВА І NATO...


2000-2001© Belarusan Information Center. All Rights Reserved  webmaster  special thanks: A. Mauzon