БЕЛАРУСКI   IНФАРМАЦЫЙНЫ   ЦЭНТАР

Belorusian Information Center: home

Нашы Артыкулы
5:01:39 AM

SuperHot
АДБУДЗЕЦЦА ФЭСТ З НАГОДЫ 70-ГОДЗЬДЗЯ БЕЛАРУСКАЕ ДЗЯРЖАЎНАЕ АКАДЭМІІ МУЗЫКІ...

MENU:

пачатак

навiны

артыкулы

музэй

каляндар

бiблiятэка

архiў


ПОШУК:

 

Нашы Артыкулы

Красавiк

п

а

с

ч

п

с

н

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

15

16

17

18

19

20

21

22

23

24

25

26

27

28

29

30


Код нашае кнопкi
код банера

Радыё Рацыя - радыё трэцяга тысячагодзьдзя!
Грамадскае аб'яднаньне праваабарончы цэнтр ВЯСНА
Дзед Талаш
ПАГОНЯ Bielaruskaja Palicka
Беларускi Народны Фронт
Serwis informacyjny o Bialorusi
КАМУНІКАТ - бюлетэнь
Беларускай Рэдакцыі Радыё Палёнія
Lesby.BY
Беларусь в 4 ноги
Навiны гарадзенскай
музыкi - У Мiхельсона
Дранiкi

Беларусь страчвае надзейны прыбытак ад міжнароднага транзіту дзеля таго, каб нажыцца на карных санкцыях
Чарговыя беларуска-літоўскія перамовы па мытных праблемах канчаткова зайшлі ў тупік, і Беларусь зьбіраецца прасіць Расею, каб і расейскія мытні стварылі больш жорсткія умовы для літоўскіх транзітнікаў.
Галоўнай праблемай на апошніх беларуска-літоўскіх перамовах сталася патрабаваньне з боку Беларусі прымусовага канвою да транзітных грузаперавозчыкаў зь Літвы. Перамовы вяліся на ўзроўні міністэрскіх структураў, адказных за мытныя пытаньні.
На прэсавай канфэрэнцыі па выніках апошніх перамоваў старшыня літоўскай дэлегацыі, віцэ-міністар ўнутраных справаў Літвы Валерыюс Панамаровас заявіў, што перамовы скончыліся бязьвынікова дзеля таго, што Беларускі мытны камітэт ня згаджаецца мяняць свае пазыцыі. Літоўская дэлегацыя будзе зьвяртацца да Ураду Літвы, каб праблема вырашалася далей на ўрадавым ўзроўні.
Прымусовы канвой для літоўскіх грузаў Беларусь ўвяла сёлета ў красавіку і згаджаецца адмяніць толькі пасьля выплаты Літвой грашовай кампенсацыі.
Беларускі мытны камітэт ацаніў шкоду, якую пацярпела Беларусь ад літоўскіх транзітнікаў ў 10 млн. даляраў і пагаджаецца адмяніць канвой, калі Літва выплаціць Беларусі 2 млн. даляраў. Літва прапанавала разглядаць пытаньні канвою і пытаньні кампэнсацыі паасобку, паколькі ў разьліках ня былі задзейнічаныя міжнародныя экспэрты.
Цяпер яшчэ Літва прапускае беларускія грузы праз сваю тэрыторыю бяз канвою. Няма патрабаваньняў прымусовага канвою і ў транзітных дачыненьнях між Расеяй і Літвой. Беларускія прадстаўнікі заявілі, што калі Літва ня заплаціць запатрабаванае сумы, яны будуць прасіць Расею аднавіць прымусовы канвой для літоўскіх грузаў.
Некаторыя беларускія ўрадавыя інстытуцыі, сярод іх і міністэрства транспарту Беларусі, а таксама Беларуская асацыяцыя перавозчыкаў, лічаць, што санкцыі да літоўскіх грузаў не абгрунтаваныя. Хаця на першы погляд здаецца, што Беларусь нешта зарабляе на карных санкцыях, насамрэч Беларусь штомесяц губляе 1,5 млн. даляраў праз гэты прымусовы канвой да літоўскіх грузаў.
Літоўскія перавозчыкі робяць да 65 тыс. перавозак ў год праз тэрыторыю Беларусі. Прэзыдэнт літоўскай асцыяцыі перавозчыкаў "Лінава" Альгімантас Кандрусявічус кажа, што, пакуль перамовы стаяць на месцы, Літва губляе свае пазыцыі на рынку і таму будзе шукаць іншыя шляхі. Беларускія перавозчыкі, якія выкарыстоўваць літоўскі транзіт, непакояцца адносна дзеяньняў Літвы ў адказ. Літва ўжо папярэдзіла, што, магчыма, будуць ўведзеныя такія ж патрабаваньні прымусовага канвою беларускіх грузаў, больш жорсткія мытныя працэдуры і экалягічныя патрабаваньні ды падаткі.


22 верасьня 2002  /  12:44:00 PM

Аўтар: Таня Поклад
Крынiца: Беларускі Інфармацыйны Цэнтар у Літве, BNS

Літва вінаваціць Беларусь за забруджваньне Нёману ...     28 лiстапада 2002  /  11:35:00 PM

БЕЛАРУСЬ, ЛІТВА І NATO...     28 лiстапада 2002  /  11:37:00 PM

Літву хвалююць газавыя праблемы Беларусі...     19 лiстапада 2002  /  3:12:00 AM

Страты беларускага экспарту на літоўскім рынку...     27 кастрычнiка 2002  /  2:48:00 AM

Вільня ...     1 кастрычнiка 2002  /  9:42:00 AM

НАВIНЫ:

     Грамадзяне Літвы і Польшчы будуць мець магчымасьць вольнага ......
     Распачынаецца ажыцьцяўленьне праекта “Роварнае кола Нёмана“,......
     АБАРОНІМ ПУШЧУ -- НЕАЦЭННЫ СКАРБ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ......
     ВЫБАРАМІ Ў БЕЛАРУСКІМ ВОЙСКУ КІРУЕ ЎСХОПЧЫК......
     “АБ РАСЬЛІННЫМ СЬВЕЦЕ“......


ВIЛЕНСКI МУЗЭЙ:

Віенскі Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча...


AРТЫКУЛЫ:

БЕЛАРУСЬ, ЛІТВА І NATO...


2000-2001© Belarusan Information Center. All Rights Reserved  webmaster  special thanks: A. Mauzon