БЕЛАРУСКI   IНФАРМАЦЫЙНЫ   ЦЭНТАР

Belorusian Information Center: home

Нашы Артыкулы
3:33:03 AM

SuperHot
АДБУДЗЕЦЦА ФЭСТ З НАГОДЫ 70-ГОДЗЬДЗЯ БЕЛАРУСКАЕ ДЗЯРЖАЎНАЕ АКАДЭМІІ МУЗЫКІ...

MENU:

пачатак

навiны

артыкулы

музэй

каляндар

бiблiятэка

архiў


ПОШУК:

 

Нашы Артыкулы

Сакавiк

п

а

с

ч

п

с

н

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

15

16

17

18

19

20

21

22

23

24

25

26

27

28

29

30

31


Код нашае кнопкi
код банера

Радыё Рацыя - радыё трэцяга тысячагодзьдзя!
Грамадскае аб'яднаньне праваабарончы цэнтр ВЯСНА
Дзед Талаш
ПАГОНЯ Bielaruskaja Palicka
Беларускi Народны Фронт
Serwis informacyjny o Bialorusi
КАМУНІКАТ - бюлетэнь
Беларускай Рэдакцыі Радыё Палёнія
Lesby.BY
Беларусь в 4 ноги
Навiны гарадзенскай
музыкi - У Мiхельсона
Дранiкi

Літоўскія палітыкі пачалі выказвацца адносна інтэграцыйных прапановаў прэзыдэнта Расеі.
Вiтаўтас Ландсбергіс мяркуе, што цяпер час вялікага выпрабаваньня для беларускіх партыяў і ўсяе беларускае грамадзкасьці.
Лідэр кансэрватараў, які быў першым кіраўніком дзяржавы (старшыня адноўленага незалежнага Сойму -- Вышэйшай Рады ) ў адноўленай незалежнай Літве (цяпер -- парлямэнтар і адзін з лідараў парлямэнцкіх камітэтаў па справах Эўропы і замежных справаў Літвы ) Вітаўтас Ландсбергіс гэдак камэнтуе для радыё Свабода інтэграцыйныя прапановы прэзыдэнта Расеі:
"Раней Беларусь ўжо атрымала адказ з параўнаненьем пра катлеты і мух. Можна было так зразумець, што Беларусь выкарыстоўвае рускую катлету. Пасьля ў нас вытлумачылі інакш: што муха -- гэта беларускі кіраўнік, а катлета -- сама Беларусь. Катлета, якую лёгка захапіць і зь якой няцяжка зьдзьмуць муху -- Лукашэнку. Хутчэй за ўсё, гэта -- фон дзеля папярэджаньня сп. Лукашэнку, што ягоныя дні -- нядоўгія.
А што да апошняе сустрэчы -- калі Беларусі было прапанавана ўвайсьці ў склад Расеі і зьнікнуць як дзяржаве, мець аднога прэзыдэнта, адзін парлямэнт і Беларусь пераўтварыць ў расейскі рэгіён, -- падобна, што рашэньне ўжо прынятае, што Беларусь будзе ўлучаная цалкам, нават фармальна. Але магчыма, што гэта -- застрашаньне, каб ў Беларусі ня было вялікіх нацыяналізацыяў тых прадпрыемстваў, маёмасьць якіх ўжо у руках расейскіх кампаніяў. Можа быць, гэта -- папярэджэньне. Але падобна, тут хаваюцца закіды, якія сягаюць значна далей.
Ці хто прыгадвае цяпер і другі варыянт аб'яднаньня, пра які гаварылася -- стварэньне нечага накшталт Эўрапейскага Зьвязу, з выбарным парлямэнтам, які будзе вышэй і за Беларускую, і за Расейскую ўлады, -- але ў рэчаіснасьці гэта цяжка ўявіць.
А што ёсьць рэальна, -- гэта было выказана канкрэтна, ясна і зразумела: паглынаньне Беларусі Расеяй, зьнікненьне Беларусі як дзяржавы.
Мяркую, ў гэтым накірунку Расея і плянуе далейшы рух... А Аляксандр Лукашэнка просіць даць яму яшчэ два - тры гады. Каб яшчэ быў час як найвыгодней выкарыстаць гульню на ўз'яднаньне, чаго дагэтуль ён ня пасьпеў зрабіць. Пэрспэктывы для Беларусі выглядаюць даволі кепска. Лукашэнку далі зразумець, што ён не атрымае гэтых двух -- трох гадоў. Мы цяпер маем нешта накшталт шарады, рашэньне якой -- калі казаць пра відавочныя рэчы -- можа быць вельмі кепскім для Беларусі. А іншае якое рашэньне сёньня выглядае ілюзорным.”.
На Захадзе выказваюцца зараз пра тое, што , маўляў, шлях Беларусі да дэмакратызацыі рэальны толькі праз арыентацыю на Расею. Вітаўтас Ландсбергіс мяркуе, што ў Літве лічаць інакш і зараз чакаюць на рэакцыю беларускага грамадзтва:
"Мы заўсёды прытрымліваемся тае думкі, што Беларусь мае падставы быць незалежнай дзяржавай. Яна можа быць дзяржавай эўрапейскага кшталту. Беларусь мае дастаткова гістарычных эўрапейскіх дзяржаўных традыцыяў.
Але цяжка цяпер сказаць, наколькі поўную інфармацыю для развагаў атрымае беларускае грамадзтва. Пуцін ўжо выказаў свае прапановы. Што цяпер прапануе Лукашэнка -- і ці дасьць магчымасьць абмяркоўваць гэта, -- калі беларускія мэдыі пераважна кантралююцца дзяржавай, -- наколькі грамадзкая думка будзе здольная рэагаваць, як сам Лукашэнка здолее выказаць хаця нейкую самастойнасьць -- гэта ўсё станецца вялікім выпрабаваньнем для Беларусі, беларускае грамадзкасьці, беларускіх партыяў.”.
Вітаўтас Ландсбергіс скэптычна паставіўся да выказваньняў прэзыдэнта Беларусі супроць аб'яднаньня на ўмовах Пуціна: "Лукашэнка ўжо некалі выказваўся за мацнейшыя сувязі з Эўропай, з Захадам, нават з НАТО. На гэтым фоне і цяперашнія выказваньні выглядаюць як адчайныя, але запозьненыя спробы захаваць аблічча, выратавацца. Усё высьветліцца даволі хутка -- цяпер асабліва цікава будзе чытаць беларускую прэсу, калі і зараз будуць адно паўтараць словы Лукашэнкі і не з'явіцца праяваў вольных дыскусый, -- гэта напэўна будзе азначаць што рашэньне ўжо прынятае.".

20 жнiўня 2002  /  3:52:00 PM
Крынiца: Беларускі Інфармацыйны Цэнтар у Літве

Літва вінаваціць Беларусь за забруджваньне Нёману ...     28 лiстапада 2002  /  11:35:00 PM

БЕЛАРУСЬ, ЛІТВА І NATO...     28 лiстапада 2002  /  11:37:00 PM

Літву хвалююць газавыя праблемы Беларусі...     19 лiстапада 2002  /  3:12:00 AM

Страты беларускага экспарту на літоўскім рынку...     27 кастрычнiка 2002  /  2:48:00 AM

Вільня ...     1 кастрычнiка 2002  /  9:42:00 AM

НАВIНЫ:

     Грамадзяне Літвы і Польшчы будуць мець магчымасьць вольнага ......
     Распачынаецца ажыцьцяўленьне праекта “Роварнае кола Нёмана“,......
     АБАРОНІМ ПУШЧУ -- НЕАЦЭННЫ СКАРБ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ......
     ВЫБАРАМІ Ў БЕЛАРУСКІМ ВОЙСКУ КІРУЕ ЎСХОПЧЫК......
     “АБ РАСЬЛІННЫМ СЬВЕЦЕ“......


ВIЛЕНСКI МУЗЭЙ:

Віенскі Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча...


AРТЫКУЛЫ:

БЕЛАРУСЬ, ЛІТВА І NATO...


2000-2001© Belarusan Information Center. All Rights Reserved  webmaster  special thanks: A. Mauzon