БЕЛАРУСКI   IНФАРМАЦЫЙНЫ   ЦЭНТАР

Belorusian Information Center: home

Нашы Артыкулы
7:20:39 AM

SuperHot
АДБУДЗЕЦЦА ФЭСТ З НАГОДЫ 70-ГОДЗЬДЗЯ БЕЛАРУСКАЕ ДЗЯРЖАЎНАЕ АКАДЭМІІ МУЗЫКІ...

MENU:

пачатак

навiны

артыкулы

музэй

каляндар

бiблiятэка

архiў


ПОШУК:

 

Нашы Артыкулы

Сакавiк

п

а

с

ч

п

с

н

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

15

16

17

18

19

20

21

22

23

24

25

26

27

28

29

30

31


Код нашае кнопкi
код банера

Радыё Рацыя - радыё трэцяга тысячагодзьдзя!
Грамадскае аб'яднаньне праваабарончы цэнтр ВЯСНА
Дзед Талаш
ПАГОНЯ Bielaruskaja Palicka
Беларускi Народны Фронт
Serwis informacyjny o Bialorusi
КАМУНІКАТ - бюлетэнь
Беларускай Рэдакцыі Радыё Палёнія
Lesby.BY
Беларусь в 4 ноги
Навiны гарадзенскай
музыкi - У Мiхельсона
Дранiкi

"Беларускі бум" на літоўскіх пляжах: на бліжэйшым для Беларусі марскім курорце беларусы пераважаюць.
Жнівень – самы разгар сэзону на бліжэйшым ад Беларусі марскім узбярэжжы Балтыкі.
Беларусы сёлета пераважаюць сярод гасьцей на літоўскім ўзмор’і. Пляжы Палангі, дзюны і сосны ля мора, былі некалі ўлюбёным месцам адпачынку для беларусаў, але апошнія дзесяць год літоўскай незалежнасьці беларусы тут былі рэдкімі наведвальнікамі. Цяпер беларусы ізноў абіраюць Балтыйскае мора і літоўскія пляжы,ня гледзячы на спробы краінаў-суседак павышаць жорсткасьць памежнага кантролю.
Яшчэ год таму Цэнтар турызму і інфармаыі зь літоўскага курорту Палангі "разьведаў" беларускі турыстычны рынак на выставе Балт-Тур. Жаданьне беларусаў езьдзіць ў Літву было заўважанае.
Статыстыка Літоўскага Дзяржаўнага дэпартамэнту па турызму адзначае, што колькасьць турыстаў ў Літве павялічылася пераважна за кошт гасьцей зь Беларусі. Яшчэ да пачатку лета колькасьць беларускіх турыстаў узрасла на 9%. За летнія месяцы дакладнай статыстыкі яшчэ няма, а папярэднія падлікі паказваюць, што сёлета на літоўскім ўзмор'і адпачываюць найбольш беларусы.
Ала Валужэне, дырэктар Цэнтру турызму і інфармацыі з Палангі, адзначае сваечасовасьць адкрыцьця прадстаўніцтва свайго Цэнтру ў Менску (Менскае прадстаўніцтва Цэнтру турызму і інфармацыі з Палангі пачало дзейнічаць сёлета ў ліпені.Яна кажа, што беларусы -- на першым месцы сёлета, калі вызначаць паводле колькасьці гасьцей ў Паланзе. "Толькі ў наш Цэнтар зьвярталася каля 600 чалавек, -- паведаміла дырэктар, -- а ёсьць жа яшчэ і некалькі турыстычных бюро па-за нашым Цэнтрам. А колькі людзей яшчэ самі прыязджаюць... Паводле агульнай колькасьці гасьцей на ўзмор'і можна вызначыць, што беларусаў прыехала больш. Вось нядаўна у нас быў пасол Літвы з Менску, Йонас Паслаўскас, мы як раз гаварылі пра сёлетні наплыў турыстаў з Беларусі.".
Пасольства Літвы ў Беларусі гэтым летам выявілася непадрыхтаваным: каля пасольства -- вялікія чэргі людзей, якія жадаюць афарміць візы. Як прызнаў віцэ-консул Річардас Рамошка, людзі выказваюць справядлівую незадаволенасьць.
Г. зв. гасьцявая віза ў Літву каштуе 15 даляраў. Палангскае турыстычнае прадстаўніцтва ў Менску само апякуецца візамі для сваіх кліентаў. Там мяркуюць, што беларусам ёсьць дзеля чаго абіраць Балтыку: "Усё ж такі гэта -- найбліжэйшае да Беларусі мора, з візамі мы дапамагаем, якасьць паслугаў дзеля адпачынку -- добрая, -- тут беларусы насамрэч могуць добра адпачыць, асабліва пасьля таго рэжыму, які існуе ў самой краіне.".Беларусаў прывабліваюць і адносна памяркоўныя кошты, і эўрапейскія стандарты паслугаў. Ёсьць вельмі дарагія гатэлі, можна ўладкавацца і за 5-7 даляраў у суткі. Існуе адмысловы штодзённы аўтобус Мінск - Паланга, квіток каштуе 15 даляраў.

17 жнiўня 2002  /  4:43:00 PM

Аўтар: Таня Поклад
Крынiца: Беларускі Інфармацыйны Цэнтар у Літве

Літва вінаваціць Беларусь за забруджваньне Нёману ...     28 лiстапада 2002  /  11:35:00 PM

БЕЛАРУСЬ, ЛІТВА І NATO...     28 лiстапада 2002  /  11:37:00 PM

Літву хвалююць газавыя праблемы Беларусі...     19 лiстапада 2002  /  3:12:00 AM

Страты беларускага экспарту на літоўскім рынку...     27 кастрычнiка 2002  /  2:48:00 AM

Вільня ...     1 кастрычнiка 2002  /  9:42:00 AM

НАВIНЫ:

     Грамадзяне Літвы і Польшчы будуць мець магчымасьць вольнага ......
     Распачынаецца ажыцьцяўленьне праекта “Роварнае кола Нёмана“,......
     АБАРОНІМ ПУШЧУ -- НЕАЦЭННЫ СКАРБ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ......
     ВЫБАРАМІ Ў БЕЛАРУСКІМ ВОЙСКУ КІРУЕ ЎСХОПЧЫК......
     “АБ РАСЬЛІННЫМ СЬВЕЦЕ“......


ВIЛЕНСКI МУЗЭЙ:

Віенскі Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча...


AРТЫКУЛЫ:

БЕЛАРУСЬ, ЛІТВА І NATO...


2000-2001© Belarusan Information Center. All Rights Reserved  webmaster  special thanks: A. Mauzon