БЕЛАРУСКI   IНФАРМАЦЫЙНЫ   ЦЭНТАР

Belorusian Information Center: home

Нашы Артыкулы
1:51:44 AM

SuperHot
АДБУДЗЕЦЦА ФЭСТ З НАГОДЫ 70-ГОДЗЬДЗЯ БЕЛАРУСКАЕ ДЗЯРЖАЎНАЕ АКАДЭМІІ МУЗЫКІ...

MENU:

пачатак

навiны

артыкулы

музэй

каляндар

бiблiятэка

архiў


ПОШУК:

 

Нашы Артыкулы

Сакавiк

п

а

с

ч

п

с

н

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

15

16

17

18

19

20

21

22

23

24

25

26

27

28

29

30

31


Код нашае кнопкi
код банера

Радыё Рацыя - радыё трэцяга тысячагодзьдзя!
Грамадскае аб'яднаньне праваабарончы цэнтр ВЯСНА
Дзед Талаш
ПАГОНЯ Bielaruskaja Palicka
Беларускi Народны Фронт
Serwis informacyjny o Bialorusi
КАМУНІКАТ - бюлетэнь
Беларускай Рэдакцыі Радыё Палёнія
Lesby.BY
Беларусь в 4 ноги
Навiны гарадзенскай
музыкi - У Мiхельсона
Дранiкi



Беларусь спрабуе замацацца на рынку Літвы
На сустрэчы ў Вільні экспэртныя групы Міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Літвы абмяркавалі гандлёвыя сувязі дзьвух краінаў. Для Беларусі гандлёвыя дачыненьні зь Літвой -- гэта шлях на рынак Эўразьвязу, і магчымасьць прадаваць свае тавары па высокіх эўрапейскіх коштах.
На сустрэчы і кансультацыях ў Вільні галоўным было абмеркаваньне гандлёвай палітыкі -- паляпшэньня умоваў ўзаемнага гандлю Беларусі і Літвы ды мытныя тарыфы з пункту гледжаньня інтэграцыйных працэсаў -- Літвы з Эўразвязам і Беларусі з Расеей. Беларускую дэлегацыю ачольваў дырэктар дэпартамэнта каардынацыі зьнешнеэканамічнай дзейнасьці МЗС Аляксандр Куцэлай, літоўскую -- дырэктар эканамічнага дэпартамэнта МЗС Ромас Швядас.
Р.Швядас:"Для Літвы, бяз сумлеву, беларускі рынак вельмі істотны, бо Беларусь – блізкая суседняя дзяржава, і досыць вялікая дзяржава. Беларусь зараз абмяркоўвае праект мытнага саюзу з Расеей -- для Літвы гэта мае значэньне ў гандлёвых дачыненьнях, ў тым жа часе Беларусь цікавіць інтэграцыя Літвы ў Эўразьвяз, бо для Беларусі гэта цяпер будзе эўрапейскі рынак, -- і высокія кошты на продаж беларускіх тавараў. Для Беларусі літоўскі рынак істотны, бо ўзровень коштаў на Беларусі ніжэйшы, чым ў Літве -- таму Беларусі выгодна экспартаваць свае тавары, і літоўскія імпарцёры ахвотна супрацоўнічаюць зь Беларускімі вытворцамі. А для літоўскіх экспарцёраў, якія вязуць свае тавары ў Беларусь, існуюць праблемы з разьлікамі, --ня ў час разьлічваюцца, гэта не сакрэт, -- як раз і гэта абмяркоўвалася ў Вільні.
Беларусі больш выгодна прадаваць свае тавары ў Літву. Вось чым зацікаўленыя літоўскія фірмы, дык гэта інвестыцыямі ў Беларусі, якія ўжо пачаліся. Дэлегацыі абмяркоўвалі умовы інвестыцыяў, асабліва для лёгкай прамысловасьці”.
Паводле статыстыкі, -- па выніках гандлю Беларусі з дзяржавамі па-за СНД ў першай чвэрці 2002 г. Літва заняла 5-е месца па гандлёвым абароце, 6 -- па экспарце і 4 -- па імпарце. У грашовым выглядзе таваразварот між Беларусьсю і Літвой складае 124,2 млн даляраў ЗША.
Таваразварот за мінулы год вырас на 15% ў параўнаньні з гэткім жа пэрыядам летась менавіта дзеля большай беларускай актыўнасьці на літоўскім рынку.
Беларусь больш прадае тавараў на літоўскі рынак, чым Літва -- на беларускі.
За апошні год зьменшылася колькасьць замоваў зь Літвы на мінеральныя ўгнаеньні і нафтапрадукты зь Беларусі. Нядаўна дзеля розьніцы ў коштах праводзіліся антыдэмпінгавыя досьледы адносна літоўскай шклаваты на беларускім рынку і беларускай вапны на літоўскім рынку. Літва падала ўсе неабходныя дзеля досьледу зьвесткі і дакумэнты, але пачала больш стрымана рэагаваць на беларускія прапановы. Тым часам Беларусь спрабуе адкрыць літоўскі рынак збыту і для лекаў беларускай вытворчасьці.
Р.Швядас: "Гаворка вялася пра рэгістрацыю беларускіх мэдыцынскіх прэпаратаў у Літве, былі прадстаўнікі адпаведных службаў абедзьвух краінаў. Паводле існуючага парадку ў Літве, ўсе лекі мусяць адпавядаць стандартам Эўразьвязу, каб прайсьці рэгістрацыю -- а беларускія лекі ня ўсе адпавядаюць эўрастандартам. Але затое гэтыя лекі таньнейшыя, так што на іх быў бы попыт. Было вырашана, што рэгістрацыйныя службы Літвы і Беларусі сустрэнуцца дзеля асобных перамоваў, і паспрабуюць вырашыць гэтую праблему, але, з іншага боку, стандарты ёсьць стандарты.”
Найбольш Беларусь прадае Літве нафтапрадукты, мінеральныя рэчывы -- вапну, азотныя ды іншыя ўгнаеньні, апрача таго -- і харчовыя прадукты жывёльнага і расьліннага паходжаньня, сынтытычныя валокны і трактары. У Літвы Беларусь набывае збожжа -- пшаніцу, ячмень, а таксама электратавары і механічнае абсталяваньне.

11 лiпеня 2002  /  10:05:00 AM

Аўтар: Таня Поклад

Літва вінаваціць Беларусь за забруджваньне Нёману ...     28 лiстапада 2002  /  11:35:00 PM

БЕЛАРУСЬ, ЛІТВА І NATO...     28 лiстапада 2002  /  11:37:00 PM

Літву хвалююць газавыя праблемы Беларусі...     19 лiстапада 2002  /  3:12:00 AM

Страты беларускага экспарту на літоўскім рынку...     27 кастрычнiка 2002  /  2:48:00 AM

Вільня ...     1 кастрычнiка 2002  /  9:42:00 AM

НАВIНЫ:

     Грамадзяне Літвы і Польшчы будуць мець магчымасьць вольнага ......
     Распачынаецца ажыцьцяўленьне праекта “Роварнае кола Нёмана“,......
     АБАРОНІМ ПУШЧУ -- НЕАЦЭННЫ СКАРБ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ......
     ВЫБАРАМІ Ў БЕЛАРУСКІМ ВОЙСКУ КІРУЕ ЎСХОПЧЫК......
     “АБ РАСЬЛІННЫМ СЬВЕЦЕ“......


ВIЛЕНСКI МУЗЭЙ:

Віенскі Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча...


AРТЫКУЛЫ:

БЕЛАРУСЬ, ЛІТВА І NATO...


2000-2001© Belarusan Information Center. All Rights Reserved  webmaster  special thanks: A. Mauzon